- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейская станцыя перашкодаў комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» на Данбасе

Расейска-тэрарыстычныя сілы выкарыстоўвалі аўтаматызаваную станцыю перашкодаў «Р-378Б» комплексу радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) «Барысаглебск-2» на перадавой лініі ў раёне Стаханава 05 лістапада 2014 году.

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm працягваюць фіксаваць факты й зьбіраць доказы вайсковых злачынстваў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Украіны. Гэтыя злачынствы ня маюць тэрміну даўніны і назьбіраныя доказы пра іх будуць выкарыстоўвацца на будучых вайсковых трыбуналах. Як сьведчыць практыка, вайсковых злачынцаў цікавіць толькі прага да нажывы, пры гэтым пад прыкрыцьцём абароны свайго мітычнага «рускага міру», яны парушаюць сувэрэнітэт іншых суседніх дзяржаваў, зьдзяйсьняючы частковую акупацыю іхнае тэрыторыі. У гэтым расьледаваньні пацьверджаныя факты выкарыстаньня ўнікальнае тэхнікі, якая магла патрапіць у рукі баявікоў выключна з тэрыторыі і пад пратэктаратам РФ.

Фота- відэадоказы знаходжаньня расейскай аўтаматызаванай станцыі перашкодаў «Р-378Б» комплексу «Барысаглебск-2» на тэрыторыі Украіны былі выяўленыя ў грамадзяніна Расеі Германа Вадзіма Ігаравіча, які з 2014 году ваюе на Данбасе ў шэрагах баявікоў так званага «першага казачага палку ўсевялікага войска данскога».

Чытайце таксама: “Расейскія сродкі РЭБ у баявых дзеяньнях на Данбасе [1]

Зьвярніце ўвагу на тое, які статус у сацсеціве [2] мае пазначаны вышэй грамадзянін Расеі (пакідаем у арыгінале): «Я Ополченец, и горжусь этим!». Раней гонар выклікалі іншыя прафэсіі й заняткі. Але апошнім часам у Расеі аддаюць перавагу новай запатрабаванай прафэсіі з назовам «апалчэнец» Грузіі, Украіны, Сірыі або якой-кольвек іншай краіны, гэта ня важна, галоўнае, каб плацілі шмат і пажадана далярамі, чымся рублямі.

2016-05-07_144227

Яшчэ 18 сьнежня 2014 г. у профілі фігуранта гэтага расьледаваньня былі выкладзеныя пададзеныя ніжэй фатаздымкі (1 [3], 2 [4]),  мейсца здымкі якіх не было вызначанае. Таксама меліся меркаваньні, што на фота зафіксаваная або станцыя Р-330Б або Р-378Б з расейскага комплексу «Барысаглебск-2».

reb-borisoglebsk-2-2014.11.05 [5] reb-borisoglebsk-2-2014 [6]

Зьвярніце ўвагу на выпаленую зямлю і на пярэднюю частку станцыі, дзе можна пабачыць дзялянку зямлі з жоўтай, сухою, нявыпаленай травою. Да гэтага моманту вернемся трохі пазьней.

Для дакладнай ідэнтыфікацыі гэтай адзінкі вайсковай тэхнікі быў выкарыстаны фатаздымак з адкрытай базы дадзеных чарцяжоў разнастайнай вайсковай тэхнікі, марскіх судоў і г.д., у якім можна выразна пабачыць усе унікальныя элемэнты машыны.

R-378B - Russia

У відэаальбоме расейскага «апалчэнца-найміта» было выяўленае відэа [7], якое ён выклаў 2 сьнежня 2014 г.

У відэа расейскія баявікі рыхтуюць сьвяточны сьняданак з украінскай вэрмішэлі хуткага прыгатаваньня «Мівіна». Паводле зафіксаваных словаў баявіка Вадзіма Германа,  відэа сфільмаванае 5 лістапада.

Даведка. 5 лістапада ў Расеі штогод адзначаюць «Дзень вайсковага выведніка» – прафэсійнае сьвята расейскіх вайскоўцаў, якія зьвязаныя з вайсковай выведкай.

Практычна ўсё, што кажуць расейскія баявікі ў відэа ёсьць матар’ялам для расьледаваньня (пакідаем у арыгінале): «А вот то, что мы охраняем, вот эту *уйню. Называется она ЭРЭЛЭС (гэта пра станцыю перашкодаў «Р-378Б» – Заўв. аўт.). «Да, правильно?», — запытаў баявік свайго таварыша зь мянушкаю «Ёжик» (рас.). «Пеленгуем укропов, наводим и еб*шим». Далей гучыць: «А вот наша позиция», – і здымка працягваецца крыху леваруч «ЭРЭЛЭС» з узвышша ў бок ЗСУ. «Укропы вон там, сейчас я вам увеличу чуть-чуть. Вот там они. Вот дорога за этим бугорком, вот зеленочка (хмызьнякірэвы – Заўв. аўт.) торчит, там их глаза о бок там у іхным напрамку зьдзяйсьняецца назіраньне ЗСУ – Заўв. аўт.), а по горизонту где-то техника ходит» — камэнтуе ўсё навокал Вадзім Герман. «Электростанция — стратегический объект», – кажа баявік, робячы няспынную відэаздымку. «А вот там, наш бусик (стары савецкі аўтамабіль УАЗ-452 – Заўв. аўт.), это на случай съеб*ться отсюда, когда нас из артиллерии будут обрабатывать, если успеем конечно», — без весялосьці кажа расейскі баявік.

Кадры зь відэа.

Станцыя перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2».

У кадры зафіксаваная выпаленая зямля, непадалёк дзялянка з жоўтай, нявыпаленай травою, усё цалкам адпавядае фатаздымку вышэй.

ЭРЭЛЭС [8]

Дарога за пагоркам зь «зялёначкаю», скуль глядзяць «вочы» украінскае арміі.

зеленка

Электрастанцыя

электростанция1 [9]

Стары савецкі аўтамабіль УАЗ-452, на якім будуць уцякаць баявікі ў выпадку ўдару ў адказ або наступу ЗСУ.

бусик

Праз вывучэньне профілю баявіка Вадзіма Германа было вызначанае, што шмат фатаздымкаў зробленыя ў раёне Стаханава, які знаходзіцца пад кантролем баявікоў так званага «першага казачага палку ўсевялікага войска данскога». Для ідэнтыфікацыі мейсца фільмаваньня відэа былі абраныя ваколіцы гэтага гораду.

Электрастанцыі і падстанцыі на мапе ў гэтым раёне.

2016-05-06_165505_cr

Каб спрасьціць пошук электрастанцыі, была абраная мапе liveUAmap [10] з 05.11.2014 г. з прыблізнай лініяй фронту. Чырвоным пазначаныя тэрыторыі, акупаваныя Расеяй.

Літаральна адразу ж была знойдзеная электрастанцыя – зафіксаваная ў відэа – электрападстанцыя [11] (ПС) «Наваданбаская» (Стаханаў, Луганскай вобл.) з магутнасьцю 500 МВА.

2016-05-06_171140

Для дакладнай геалякацыі, аб’екты з кадру відэа з электрападстанцыяй былі накладзеныя на здымак з архіву Google Мапы з 30.10.2014 г.

2016-05-07_184701-2

Узгадаем інфармацыю, пададзеную ў нашым матар’яле [12], што да мейсца геалякацыі комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» у 2014-2015 гадох. Зьвернем увагу на фота, зробленае 3 лютага 2015 г., калі машына была зафіксаваная ў г.Бранка (Луганская вобл.) і паводле словаў відавочцы перасоўвалася туды з боку Алчэўска. Гарады Стаханаў і Бранка знаходзяцца практычна на аднолькавай адлегласьці ад электрападстанцыі «Наваданбаская».

Прапануем самастойна зрабіць ідэнтыфікацыю (параўнаньне) тэхнікі на фота ніжэй паводле дротаў, увагнутасьцяў і іншых унікальных дэталяў.

reb-borisoglebsk-2-2014 [13]

reb-borisoglebsk-2-2014 [6]

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence [14].

Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Victory Krm [15] і Відаль Сарокін [16].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [17].

(CC BY 4.0 [18]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [19], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!