InformNapalm.org (Беларуская)

Расейская станцыя перашкодаў Р-330Ж на Данбасе: фіксацыя ля мяжы, у профілях баявікоў і аэрафатаздымкі БПЛА

 

Зьявіліся фатаздымкі з БПЛА, якія пацьвердзілі расьледаваньне міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm што да прысутнасьці на Данбасе ў раёне Макееўкі і Ясінаватай  расейскай станцыі перашкодаў Р-330Ж «Житель» (рас.).

Фатаздымкі апублікаваў украінскі журналіст Яраслаў Крэчка на сваёй старонцы ў Facebook.

Нагадаем, улетку 2015 году OSINT-выведнікі InformNapalm падчас дасьледаваньня сацыяльных профіляў расейскіх вайскоўцаў і наймітаў выявілі фатаздымкі баявіка з батальёну «Восток» (рас.), які “засьвяціў” станцыю перашкодаў Р-330Ж «Житель», якой няма ва ўзбраеньні ўкраінскае арміі.

Цікава, што ў зводзе InformNapalm з 24.06.2014 г. было пададзенае відэа, у якім зафіксаванае перакідваньне войскаў сувязі РФ да мяжы з Украінай.

У відэа былі зафіксаваныя:

Нагадаем, станцыя перашкодаў Р-330Ж «Житель» прызначаная для вырашэньня наступных задачаў:

Станцыя можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, гэтак і ў спалучанай пары, у якасьці вядучай і пад кіраўніцтвам комплексу Р-330КМК. Любы вышэйпералічаны сыгнал падаўляецца цалкам у зоне з радыусам 20-30 кілямэтраў ад працоўнай станцыі.

Зона з радыусам 30 кілямэтраў пазначаная на мапе. У яе патрапляе і мейсца фіксацыі аб’екту з БПЛА ў раёне Ясінаватай.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве, выпальвайце крамлёўскіх акупантаў разам з InformNapalm!

 

 

 

Exit mobile version