Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала чарговае мейсца скопішча вайсковай тэхнікі акупацыйных войскаў Расейскай Фэдэрацыі, якое знаходзіцца побач зь “Дзіцячай паліклінікай і школай №28 у горадзе Стаханаве.
На фота зафіксаваныя армейскія радыёстанцыі (КШМ) на базе ЗІЛ-131 і Газ-66. Мадэлі машынаў старэнькія, але для “маладой рэспублікі” яны вельмі дарагія, тым больш што пэнсыі ў “ЛНР” і “ДНР” пачалі затрымліваць, а так званыя бюджэтнікі наагул забыліся, як выглядаюць хоць нейкія грошы…
Мы можам пабачыць, што нават сэрвіс “Яндэкс.Мапы” пацьверджвае наяўнасьць вайсковай тэхнікі акупацыйных войскаў Расеі ў гэтым мейсцы.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын
(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
