- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскі кантрактнік 15-й АМСБр зафіксаваны ў Краснадоне

Каманда InformNapalm.org [1] працягвае зьдзяйсьняць расьледаваньні і дакумэнтаваньне інфармацыі для будучага вайсковага трыбуналу. Падчас збору фактаў расейскай інтэрвэнцыі на Данбасе былі знойдзеныя дадатковыя доказы ўдзелу кантрактнікаў 15-й АМСБр ЗС РФ у вайне з Украінай.

Мейсца сталай дысьлякацыі 15-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 90600) – пас.Рошчынскі Волжскага раёну Самарскае вобл.

Дзякуючы карыстачу Stabilizec [2] у сацыяльных сетках былі знойдзеныя фатаздымкі расейскага кантрактніка Рустама Нуржанава, якія фіксуюць ягонае знаходжаньне па абодва бакі мяжы – як у базавым лягеры ў Камянскім раёне Растоўскае вобл., гэтак і ў г.Краснадоне (Луганская вобл., Украіна).

Полевой лагерь 15 ОМСБр в Каменском р-не, Ростовской обл.

Палявы лягер 15 АМСБр у Камянскім раёне Растоўскае вобл.

https://vk.com/photo141433450_343846253 [3]
https://archive.today/UtfOc [4]
https://pp.vk.me/c620721/v620721843/14f85/B751ZF-CVfA.jpg [5]

Пикник недалеко от хутора Акатновка, Каменского р-на, Ростовской обл.

Пікнік непадалёк ад хутару Акатноўка Камянскага раёну Растоўскае вобл.

https://vk.com/photo141433450_339092244 [6]
https://archive.today/ehO1n [7]
https://pp.vk.me/c617626/v617626002/1b703/4HDqdJdIPsc.jpg [8]

На фатаздымку, які выклаў Рустам Нуржанаў 4 верасьня 2014 году, таксама засталася геалякацыя: Е 40, М-04, Краснадон, Украіна. Мясцовыя жыхары пазналі мейсца здымкі і пацьвердзілі, што здымак быў зроблены ў г.Краснодоне, на вул. Арцёма, 8, непадалёк ад гарадзкога Цэнтральнага рынку.

Локация: Краснодон, ул.Артема, 8

Лякацыя: Краснадон, вул.Арцёма, 8

https://instagram.com/p/zjwnCEzFvY/ [9]
https://archive.today/KFS2T [10]
http://scontent.cdninstagram.com/hphotos-xfa1/t51.288515/e15/10954442_847708055291684_672751481_n.jpg [11]

Место фотосъёмки: Украина, Луганская обл., г. Краснодон, ул. Артёма, 8

Мейсца фатаздымкі: Украіна, Луганская вобл., г.Краснадон, вул. Арцёма, 8

https://vk.com/photo141433450_338370644 [12]
https://archive.today/qDvSY [13]
https://pp.vk.me/c623626/v623626002/9fc/qE91UjHCv2M.jpg [14]

4

Таксама на фота леваруч можна пабачыць гарадзкі аўтобус “Багдан” А092/А093 вытворчасьці АТ “Чаркаскі аўтобус”, які стаіць на прыпынку.

6

5

Цікава, што на фатаздымках зь ліпеня 2015 году Рустам Нуржанаў ізноў знаходзіцца за межамі Украіны – у базавым лягеры ЗС РФ у Няклінаўскім раёне Растоўскае вобласьці, пра што сьведчыць чарговае фота зь ягонага профілю з геалякацыяй.

Неклиновский район Ростовской области [15]

Няклінаўскі раён Растоўскае вобласьці

11 [16]

Такім чынам, InformNapalm.org падае інфармацыю ўжо пра шосты выпадак ідэнтыфікацыі вайскоўцаў 15-й АМСБр (в/ч 90600, пгт.Рошчынскі, Самара, Расея) ва Украіне.

Раней вайскоўцы гэтай брыгады былі таксама зафіксаваныя ў Краснадоне [17] ў складзе батальёну ЛНР “Віцязь” [18] (прыкрыцьцё для ЗС РФ) і нават пасьпелі зазнаць страты [19].

Даведка:

15-я АМСБр (в/ч 90600) была сфармаваная ў 2005 годзе ў вайсковым гарадку Рошчынскім, што за 35 км ад Самары, на базе 589-га асобнага гвардзейскага матастралковага палку (які “праславіўся” у “міратворчых апэрацыях” на тэрыторыі Грузыі (Абхазыя) і Малдовы (Прыднястроўе)). Колькасьць брыгады – больш за 2 тысячы вайскоўцаў. У яе складзе тры матастралковыя і адзін выведвальны батальён, таксама спэцыяльныя падразьдзяленьні баявога, тылавога і матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня. Падразьдзяленьні брыгады ўкамплектаваныя, збольшага, кантрактнікамі і забясьпечаныя новымі адзінкамі ўзбраеньня і тэхнікі.

Нагадаем, што напрыканцы ліпеня InformNapalm.org публікаваў фатаздымкі расейскіх танкаў Т-80У з зафарбаванымі бартавымі нумарамі [20], якія таксама знаходзяцца ў базавым лягеры групоўкі сілаў ўварваньня ЗС РФ у Няклінаўскім раёне Растоўскае вобласьці.

Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для InformNapalm.org