InformNapalm.org (Беларуская)

Расейскі комплекс «Таран» у баёх за Дэбальцава

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm выявіла дакладнае мейсцазнаходжаньне ідэнтыфікаванай расейскай станцыі радыёвыведкі УКХ-дыяпазону Р-381Т2 з комплексу Р-381Т «Таран», які выкарыстоўвалі расейскія баявікі падчас баёў за горад Дэбальцава ўзімку 2015 году.

Яшчэ 21 кастрычніка 2015 г. у профілі расейскага баявіка, які пазначанае сябе як «Igor Petrovichev», быў выкладзены фатаздымак станцыі радыёвыведкі УКХ-дыяпазону Р-381Т2 з комплексу Р-381Т «Таран» зь геатэгам у Зорынску, які месьціцца з 15 км ад Дэбальцава. Але чамусьці гэтае фота не атрымала належную агалоску, улічваючы, што гэтую адзінку вайсковай тэхнікі мы ідэнтыфікавалі і падалі пазьней пра яе інфармацыю ў артыкуле «Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе НЗФ «Спарта».

Нагадаем, што Р-381Т «Таран» – аўтаматызаваны комплекс радыёвыведкі (у дыяпазоне ад 1,5 да 1000 мГц), асноўнае выкарыстаньне ў тактычным і апэратыўна-тактычным зьвяне. У базавым варыянце комплекс мае сем машынаў, магчымы варыянт комплексу зь пяці машынаў, таксама ёсьць варыянты выкарыстаньня асобных машынаў, варыяцыі розныя. Далёкасьць зьдзяйсьненьня выведкі – да 40 км, авіяцыйных аб’ектаў – да 100 км. Больш дэталёва пра комплекс ў сумежнай тэме.

Нядаўна былі выяўленыя новыя фатаздымкі (1, 2) гэтай адзінкі вайсковай тэхнікі ў тым жа мейсцы. Фота нам падаў Аляксей Жураўлёў – выхадзень з Узбекістана (браты і сёстры таксама адтуль), 19.05.1970 г.н., але ў сацсетках пазначаны горад Тальяці, Расея, мажліва пераехаў туды.

 

Ідэнтыфікаваць мясцовасьць нам вельмі дапамаглі Маладагвардзейцы, ці больш дакладна фота з помнікам маладагвардзейцам Краснадона ў Зорынску.

Дзеля спрашчэньня ідэнтыфікацыі і візуальнага параўнаньня асноўных аб’ектаў гэтае мясцовасьці ў адной выяве, былі накладзеныя міжсобку два падобныя фатаздымкі. Атрыманая выява накладзеная на мапу і праз рознакаляровыя пазнакі вылучаныя ўнікальныя аб’екты для дакладнай геалякацыі. Асобна зазначым, што блакітным колерам пазначаная выгнутая дзялянка газавай трубы.


Пра баявікоў на фатаздымках

Прытула Андрэй – баявік «Асобнага Выведвальнага Батальёна» луганскага армейскага корпусу расейска-тэрарыстычных войскаў, 30.08.1993 г.н. Зараз мірна жыве ў Луганску на «крывавыя» грошы і спрабуе схаваць сваю датычнасьць да расейска-тэрарыстычных войскаў, аднак баявыя сябры здалі яго па-сяброўску.

Ніжэй учорашняе фота з жонкаю.

 


Цікава, дзіцячыя ўкраінскія сац.выплаты ён разам з жонкай езьдзіў афармляць у мірную Украіну? Прапануем праверыць…

Бяляеў Сяргей – родам зь Екатэрынбурга, Расея, служыць як расейскі “казак”, 08.12.1978 г.н.

У подпісы пад фота гумар па-расейску: гэта наагул не “апалчэнцы”, але проста страйкбалісты ў стэпах акупаванага Данбаса. Можа Пуцін яшчэ гэтак назаве сваю гібрыдную армію?


Пра Аляксея Жураўлёва было вышэй.

Дадамо толькі цікавыя камэнтары ягонага брата Міхаіла Жураўлёва-Жданава, які жыве ў Ташкенце, Узбекістан, пад адным з фатаздымкаў, падпісаным як (пакідаем у арыгінале) «Юго-Восток (Украина) мой брат воюет за правое дело и я горжусь им!!!» (рас.). Гэтае ж фота ў профілі Аляксея Жураўлёва.

Чытаючы падобныя камэнтары, у словах людзей адразу можна заўважыць азнакі расейскай прапаганды, у людзей няма свайго меркаваньня, яны рэтрансьлююць «тэлевізар». І таму цяжка зразумець, ці гэта меркаваньне расейкі, ці ейнымі вуснамі кажа «тэлевізар» (пакідаем тут і далей у арыгінале на рас.): «А что в Узбекистане поощряют карательные действия Порошенко против Юго-Востока Украины?», напісала жыхарка Тальяці і атрымала адказ ад брата-баявіка, які жадае таксама забіваць украінцаў на Данбасе: «Иннеса да мне до лампочки всё, Каримов (заўв., маецца на ўвазе, цалкам магчыма, прэзыдэнт Узбекістана) не одобряет действия нац армии Украины так что всё нормалёк ;)».

Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Аўтар матар’ялу Відаль Сарокін.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Exit mobile version