Расейскія прапагандысты «News-Front» чарговага разу зьдзейсьнілі прыкрую памылку: у відэа, апублікаваным на іхным youtube-канале з назовам «День открытых дверей в расположении батальона «Спарта»» (рас.), валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі мадыфікаваны расейскі БТР-80 з прыцэлам ТКН-4ГА-01, які вырабляе Растоўскі оптыка-мэханічны завод. Удакладнім, што гэтая мадыфікацыя БТР-80 ва Украіну не экспартавалася і стаць трафеем, здабытым у баі з падразьдзяленьнямі ЗСУ, не магла (!). Бандфармаваньне «Спарта» расейскага акупацыйнага кантынгенту ў Данецкае вобласьці базуецца на тэрыторыі 3-га корпусу ДНТУ (Данецкі Нацыянальны Тэхнічны Унівэрсыт). Раней там фіксаваліся станцыя радыёвыведкі Р-381Т «Таран» і сучасная расейская станцыя радыёэлектроннай барацьбы «Торн», глядзіце матар’ял:
Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе «Спарта»:
Візуальна выявіць адрозьненьні стандартнага й мадэрнізаванага БТР-80 можна з дапамогаю фота ніжэй. Варта зазначыць, што на бронетранспартэры, зафіксаваным у відэа, усталяваны стары пражэктар замест новага ПЛ-1 – хаця раней на парадзе ён быў.
Каб схаваць факты пастаўкі Расеяй вайсковай тэхнікі й узбраеньня свайму акупацыйнаму кантынгенту на Данбасе, расейскія вайскоўцы вырашылі падаць гэты БТР на парадзе за стары савецкі БТР-70.
У якасьці бонусу расчаруем чарговага разу прапагандыстаў «News-Front»: яны сфільмавалі яшчэ адную адзінку расейскай вайсковай тэхнікі – грузавы аўтамабіль «Урал-4320» з дызельным рухавіком ЯМЗ-238 (галоўная асаблівасць – паветраны фільтар, усталяваны на правым крыле і падоўжаны маторны адсек). Сэрыйная вытворчасьць гэтай мадыфікацыі Урала пачалася ў 1994 годзе, ва ўзбраеньне Украіны гэтая мадыфікацыя ніколі не паступала.
База дадзеных і відэаграфіка ідэнтыфікацыі больш за 30 тыпаў узбраеньня й спэцтэхнікі ЗС РФ на Данбасе. [Інтэрактыўная база silk]
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
