- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскі мадэрнізаваны БТР-80 на базе акупантаў у Данецку

Расейскія прапагандысты «News-Front» чарговага разу зьдзейсьнілі прыкрую памылку: у відэа, апублікаваным на іхным youtube-канале з назовам «День открытых дверей в расположении батальона «Спарта» [1]» (рас.), валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі мадыфікаваны расейскі БТР-80 з прыцэлам ТКН-4ГА-01, які вырабляе Растоўскі оптыка-мэханічны завод. Удакладнім, што гэтая мадыфікацыя БТР-80 ва Украіну не экспартавалася і стаць трафеем, здабытым у баі з падразьдзяленьнямі ЗСУ, не магла (!). Бандфармаваньне «Спарта» расейскага акупацыйнага кантынгенту ў Данецкае вобласьці базуецца на тэрыторыі 3-га корпусу ДНТУ (Данецкі Нацыянальны Тэхнічны Унівэрсыт). Раней там фіксаваліся станцыя радыёвыведкі Р-381Т «Таран» і сучасная расейская станцыя радыёэлектроннай барацьбы «Торн»,  глядзіце матар’ял:

Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе «Спарта» [2]:

Візуальна выявіць адрозьненьні стандартнага й мадэрнізаванага БТР-80 можна з дапамогаю фота ніжэй. Варта зазначыць, што на бронетранспартэры, зафіксаваным у відэа, усталяваны стары пражэктар замест новага ПЛ-1 – хаця раней на парадзе ён быў.

[3] [4]

Каб схаваць факты пастаўкі Расеяй вайсковай тэхнікі й узбраеньня свайму акупацыйнаму кантынгенту на Данбасе, расейскія вайскоўцы вырашылі падаць гэты БТР на парадзе за стары савецкі БТР-70.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2016 году аналягічны мадэрнізаваны БТР-80 валянтэры InformNapalm зафіксавалі [5] на тэрыторыі Заводу вытворчасьці зборных жалезабэтонных вырабаў [6] (Макееўка, Данецкая вобласьць).

[7] [8] [9]

У якасьці бонусу расчаруем чарговага разу прапагандыстаў «News-Front»: яны сфільмавалі яшчэ адную адзінку расейскай вайсковай тэхнікі – грузавы аўтамабіль «Урал-4320» з дызельным рухавіком ЯМЗ-238 (галоўная асаблівасць – паветраны фільтар, усталяваны на правым крыле і падоўжаны маторны адсек). Сэрыйная вытворчасьць гэтай мадыфікацыі Урала пачалася ў 1994 годзе, ва ўзбраеньне Украіны гэтая мадыфікацыя ніколі не паступала.


База дадзеных і відэаграфіка [10] ідэнтыфікацыі больш за 30 тыпаў узбраеньня й спэцтэхнікі ЗС РФ на Данбасе. [Інтэрактыўная база silk [11]]

1 [12]


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузьняцоў [13].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [14].

(CC BY 4.0 [15]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [16], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.