Апазнаная група танкістаў 17-й АМСБр з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе.
Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm (IN) нядаўна апублікавала матар’ял пра ідэнтыфікацыю «кавалера» мэдалю «За адвагу» – танкіста-кантрактніка 17-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65384, н/п Шалі, Чачэнская Рэспубліка) 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ Максіма Іванова, які атрымаў дзяржаўную ўзнагароду за ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. У выніку новага OSINT-расьледаваньня (выведка адкрытых крыніцаў) па гарачых сьлядох былі здабытыя новыя сьведчаньні ўдзелу ў неабвешчанай вайне супроць Украіны групы танкістаў гэтага вайсковага злучэньня.
Галоўнай крыніцаю інфармацыі ў нашым расьледаваньні зьяўляецца танкіст Абдулхакім Назараў, які нядаўна быў пераведзены з Каўказу ў элітнае танкавае злучэньне Заходняе вайсковае акругі. Падчас вывучэньня профілю Назарава былі ідэнтыфікаваныя ягоныя таварышы ў службе з Чачэніі – таксама «ветэраны» Данбаса з танкавага батальёну 17-й мотастралковай брыгады.
- Абдулхакім Ахмутулаевіч Назараў
Кантрактнік, званьне – старэйшы сяржант. Станам на 2012-2014 гады – вайсковец танкавага батальёну 17-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65384, г. Шалі, Чачэнія, ПВА). З пачатку 2015 г. – вайсковец 6-й асобнай танкавай брыгады, наводнік-апэратар 8-й танкавай роты (в/ч 54096, г. Муліна, Ніжненоўгарадзкая вобласьць РФ, ЗВА).
Паводле фотасьведчаньняў, выкладзеных у профілі Назарава, і камэнтароў, улетку-ўвосень 2014 году ён у складзе батальёна-тактычнай групы 17-й АМСБр прымаў удзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. У выніку гэтай «камандыроўкі» ўзнагароджаны ведамасным мэдалём МА РФ «За баявыя заслугі».
У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю год таму і актуальнага, фотаальбому, кантактаў), “OK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Характэрна, што фатаздымкі з «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі», выкладзеныя на старонцы А.Назарава, з пазначэньнем датаў 13-14 верасьня 2014 году – пэрыяд самай гарачай фазы расейскага ўварваньня ва Украіну. Фатаздымкі зробленыя ў лясным лягеры расейскіх інтэрвэнтаў, якія пазуюць ў нестатутным адзеньні, на заднім тле можна пабачыць замаскаваныя танкі (больш падрабязны аналіз гэтае сэрыі фатаздымкаў і апазнаньне расейскіх танкістаў глядзіце ніжэй).
Апроч храналёгіі, нам удалося аднавіць і геаграфію здымкаў, нягледзячы на адсутнасьць геатэгаў. У прыватнасьці, у двух фатаздымках (1 і 2) А.Назараў пазуе на тле МТЛБ разам зь нейкай маладой асобаю, якая ідэнтыфікаваная як Алеся (архівы профілю, фотальбому, кантактаў) – жыхарка вёскі Куйбышава Растоўскае вобласьці, якая непасрэдна мяжуе з Украінай. Варта падаць і камэнтар расейца А.Назарава (пакідаем у арыгінале): «Это было еще во втором выезде».
Апазнаныя танкісты 17-й АМСБр – удзельнікі расейскага ўварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году
- Аляксей Багданаў
З 2013 году – афіцэр танкавага батальёну 17-й АМСБр.
У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
- Зульфар Галямаў
У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
- Сяргей Белякоў
У сацыяльных сетках: “VK” (архіў профілю).
- Сяргей Колчын
У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), сярод ягоных фатаздымкаў з «украінскай камандыроўкі» выяўленае фота, у якім ён зафіксаваны зь белай ідэнтыфікацыйнай нарукаўнай павязкай расейска-тэрарыстычных войскаў.
- Дзьмітры Галавінаў
У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
Апроч пазначаных расейскіх вайскоўцаў, якія былі апазнаныя паводле фотаздымкаў Назарава, удалося выявіць і іншых удзельнікаў «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году, у профілях якіх маюцца наўпроставыя або ўскосныя сьведчаньні іхнага ўдзелу ў вайне супроць Украіны.
- Валеры Галабародкін
Станам на 2014 год – вайсковец 17-й АМСБр. Узнагароджаны ордэнам Мужнасьці.
У сацыяльным сеціве “ОК” выяўленыя некалькі ягоных профіляў: №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
- Юры Аўсяньнікаў
Афіцэр 17-й АМСБр. У фотаальбоме захоўвае сэрыю здымкаў з «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» 2014 году, у тым ліку супольнае фота расейскіх вайскоўцаў, ператвораных на «шахтароў», з камэнтаром: «Покровское 10.14».
У сацыяльных сетках: “ОК” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
- «Кірыла Маліноўскі»
Фігуруе ў публікацыях: ««Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе» (2014) і «Знойдзены афіцэр ЗС РФ, які згубіў ордэн Мужнасьці» (2016 год).
У сацсеціве: “VK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) – з псэўданімам «Next Штырліц»; у “ОК” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) – з псэўданімам «Кірыла Маліноўскі».
- Яўген Расадзін
Вайсковец-кантрактнік, старэйшы мэханік-кіроўца 6-й асобнай танкавай брыгады (в/ч 54096, г. Муліна, ЗВА).
Фігуруе ў публікацыі: ««Танкавы біятлон – 2014» 6-й танкавай брыгады ЗС РФ на Данбасе».
У сацсеціве “VK” выяўленыя некалькі ягоных профіляў: №1 (архіў), №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).
-
Склад і ўзбраеньне 17-й АМСБр
17-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, в/ч 65384 (Шалі, Чачэнская Рэспубліка)Склад: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.
Узбраеньне: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК, 159 адз. МТ-ЛБМ 6МБ і МТ-ЛБ ВМК, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 18 адз. БМ-21 «Град» і 2Б26 «Град», 36 адз. 152-мм самаходных гаўбіцаў 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 11 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».
Крыніца: milkavkaz.net
17-я АМСБр фігуруе ў 12 эпізодах расьледаваньняў InformNapalm, збольшага ў публікацыях, зьвязаных з фактамі ўварваньня й удзелу ў баёх на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. Маюцца сьведчаньні й больш позьняга ўдзелу кантрактнікаў гэтае брыгады ў вайне на Данбасе:
- 17-я АМСБр ПВА ва Украіне
- «Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
- «Бясслаўныя вырадкі»: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады ў Шалі
- Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны ордэнам Мужнасьці за вайну на Данбасе
- САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам
- Фотасьведчаньні: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году
- Чарговы гібрыдны шахтар з 17-й АМСБр
- Ветэраны Данбаса з 17-й АМСбр з ордэнамі Мужнасьці
- Знойдзены афіцэр ЗС РФ, які згубіў ордэн Мужнасьці
- «Вырачаная брыгада». Колішні кантрактнік і «ветэран» Данбаса пра 17-ю АМСБр ЗС РФ (Відэа)
- Апазнаныя мотастралкі з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе
Базы дадзеных што да кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных войскаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
