InformNapalm.org (Беларуская)

Расейскія акупанты рабуюць грузінскіх сялянаў

Міжнародная супольнасьць InformNapalm працягвае асьвятляць паўзучую акупацыю Грузіі, якая пачала адбывацца пасьля паўнамаштабнай расейскай вайсковай агрэсіі ў жніўні 2008 году і якая праяўляецца ў паэтапным захопе расейскімі акупацыйнымі сіламі, якія разгарнулі свае вайсковыя базы ў Цхінвальскім рэгіёне і Абхазіі, новых грузінскіх тэрыторыяў і ўсталяваньне імі новых межаў.

Адной з апошніх праяваў паўзучай акупацыі сталіся падзеі 23-24 жніўня 2016 году. Расейскія акупанты пачалі зьбіраць збожжа з палёў грузінскіх сялянаў ля вёскі Зэмо Сабісі Гарыйскага раёну, якая месьціцца побач з акупаваным Расеяй Цхінвальскім рэгіёнам Грузіі. Выкананьне «сельгаспрацаў» прывезенага расейцамі камбайна забясьпечвалі васкоўцы, якія прыехалі на КамАЗах і УАЗах, а таксама гэлікоптэр Мі-8, які ў паветры зьдзяйсьняў кантроль мясцовасьці вакол поля.

 

Гэтае рабаваньне з боку акупантаў скончылася толькі пасьля таго, як на мейсца прыбыла група журналістаў, міжнародныя назіральнікі АБСЭ і прадстаўнікі ўладаў, пасьля зьяўленьня якіх расейскія вайскоўцы-марадзёры былі вымушаныя сьпешна сыходзіць.

Нагадваем, што ў лістападзе 2015 году InformNapalm падаваў дадзеныя IDFI (Інстытут разьвіцьця свабоды інфармацыі) што да тэрыторыяў Грузіі, над якімі Тбілісі можа страціць дзяржаўны кантроль. У публікацыі таксама былі падазденыя некаторыя дэталі працэсу паўзучай акупацыі, нібыта ініцыяванай сэпаратысцкім урадам “Паўднёвае Асэтыі”, а насамрэч рэалізаванай расейскімі акупантамі.

Гэта ня першы выпадак рабаваньня й марадзёрства. Расейскія вайскоўцы яшчэ ў статусе «міратворцаў» ня грэбавалі гэтым, ну а пасьля таго, як іхная «міратворчая» місія ператварылася на адкрытую агрэсію і акупацыю рэгіёнаў Грузіі, такія факты сталіся практычна штодзённымі. Яшчэ ў 2013 годзе ў грузінскай мэдыяпрасторы была рапаўсюджаная сэрыя фатаздымкаў акупантаў у грузінскіх садах і вінаградніках.

 

Расейскія акупанты і чальцы іхных сем’яў любяць фатаграфавацца ня толькі з садавінай, але й на тле пакінутых грузінскіх дамоў, якія мэтанакіравана руйнуюцца.

Крыніцы: rustavi2.com, 1tv.ge

Глядзіце таксама тэматычныя матар’ялы:

«Народжаны поўзаць – лётаць ня можа». Расейская паўзучая акупацыя ў Грузіі, 2015-07-14

Расея пагражае дубінай Паўднёваму Каўказу, 2015-02-24

Сьцертыя межы Грузіі ў выніку расейскай акупацыі. Працяг паўзучай агрэсіі РФ, 2015-11-06

Грузію паноўна спрабуюць падсадзіць на расейскую газавую іголку, 2015-11-27

«Усходні транзыт»: Грузія пад пагрозай страты сувэрэнітэту, 2015-11-30

Грузінскае сьмецьце, 2016-06-23

Грузінскія «экспэрты» на службе Крамля, 2016-06-30

Вайна 08.08.08. 8 гадоў пасьля, 2016-08-06


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці  InformNapalm Іраклі Камахідзэ.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Exit mobile version