- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскія БПЛА “Гранат” у арсэнале “шахтароў наваросіі”

Каманда InformNapalm [1], пры падтрымцы сяброў і паплечнікаў, працягвае выяўляць і ідэнтыфікаваць сучасныя расейскія сродкі ўзбраеньня і тэхнікі, якія фіксуюцца ў арсэнале “баявікоў наваросіі”. У выніку OSINT-расьледаваньняў, раней былі прадэманстраваныя сродкі сувязі, радыёэлектроннай выведкі і радыёэлектроннай барацьбы, якія былі выяўленыя ў розных раёнах акупаванага Данбаса, у тым ліку найноўшыя сакрэтныя распрацоўкі расейскага ВПК, якія ніяк не маглі патрапіць у рукі “шахтароў” праз рознічны распродаж ваенторгаў.

Сьвежы прыклад – чарговае назіраньне нашага сябра Міхаіла Нета, які ўчора апублікаваў у фармаце “раскладзенае па паліцах” пра ідэнтыфікацыю расейскіх БПЛА кшталту “Гранат” на Данбасе: “Тое самае пачуцьцё, калі прапагандыст “спаліў” на відэа сучасныя расейскія БПЛА “Гранат-1” і “Гранат-2”, якія маюцца ва ўзбраенні ЗС РФ. На відэа ёсьць кадры выкарыстоўваньня БПЛА праз  вайскоўцаў РФ падчас баявых дзеяньняў каля Дэбальцава, люты 2015 г.

P.S. “Шахтары” набылі ў аддзеле “ваенторгу” БПЛА, соры, ня так – аджалі ва ўкропаў і з граматных мануалаў атрымалі веды ўзроўню прафэсыйных арт.наводнікаў” – рэзюмуе Міхаіл.

2222222222222222222222222222 [2]  33333333333333333333333333 [3]  44444444444444444444444444 [4]  5555555555555555555555555555 [5] 6666666666666666666666666666 [6]777777777777777777777777777 [7]  88888888888888888888888888888 [8]

999999999999999 [9]

Глядзіце тэматычныя спасылкі:

Комплекс з бесьпілётным лятальным апаратам “Гранат-1” [10]

Падчас правядзеньня баявых стрэльбаў артылерысты ЦВА выкарыстоўваюць БЛА “Гранат-2” [11]

Трэнаваньне разьлікаў БПЛА “Застава” і “Гранат-1” [12]

InformNapalm.org [1] неаднойчы зазначаў, што істотная частка нашых публікацыяў заснаваная на інфармацыі, якая прадстаўленая чытачамі і сябрамі, якія самастойна зьдзяйсьняюць OSINT-выведку. Прадстаўлены матар’ял назьбіраў і прааналізаваў наш сябар Міхаіл Нет [13].

(c) Інфармацыя эксклюзыўна прадстаўленая сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [14]