- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскія інтэрвэнты расстрэльваюць у паветры катапультаванага пілёта, Грузыя 2008

Пасьля зьнішчэньня расейскага Су-24 у небе над Турэччынай і расстрэлу ў паветры расейскага пілёта ўжо на сумежнай тэрыторыі сірыйска-туркмэнскімі паўстанцамі, у Расеі адразу прыгадалі канвэнцыі і загаласілі, маўляў, як гэта можна расстрэльваць пілёта, пасьля таго, як той пакінуў падбіты лятак. Узгадаем 2008 год, першыя дні расейскае вайсковае агрэсыі супроць Грузыі, калі вайскоўцы расейскай 58-й арміі без развагаў расстрэльвалі ў паветры катапультаванага пілёта.

Выпадак з расстрэлам расейскага пілёта бамбоўца Су-24 на мяжы Турэччыны зь Сірыяй нагадаў іншы, з 8-га жніўня 2008 году, калі расейскія інтэрвэнты, якія ўварваліся ў Грузыю, зьбілі штурмавік Су-25, які ляцеў над імі, прыняўшы яго за грузінскі лятак. Пілёт-падпалкоўнік Алег Церабунскі – катапультаваўся.

Як відаць зь першага відэа, расейскія вайскоўцы зь зямлі адкрылі масаваны вагонь з стралковае зброі па пілёту, які спускаўся на парашуце, вырашыўшы, што гэта – грузінскі лётчык. Пазьней расейскае ТВ паказвала кадры падзеньня лятака, некалькі разоў перакручваючы вэрсыі, у якіх падавалася інфармацыя і пра зьбіты грузінскі лятак, і пра зьбіты ўжо грузінамі расейскі. Толькі ў 2011 годзе расейскія журналісты прызналі, што расейцы зьбілі свой жа ўласны лятак. Пра спробу расстрэлу пілёта ў паветры, расейская тэлевізыя, вядома ж, нічога не паведаміла.

Ня менш адметнае і другое відэа – вытрымка зь перадачы “Бастыён”, у які ўвайшлі кадры зь першага відэа, а таксама сюжэт з успамінамі зьбітага пілёта Церабунскага і кадры пра другі зьбіты расейскі штурмавік. У гэтым сюжэце зноў жа засьведчаны поўны хаос – зьбіты лятак, расейцы прымаюць яго за грузінскі і выхваляюцца, што зьбілі яны вайсковымі сродкамі СПА, але калі высьвятляецца, што гэта быў расейскі штурмавік, адмаўляюцца ад адказнасьці і перакладаюць віну на грузінаў-зэнітчыкаў. Падаем некаторыя вытрымкі з гэтага відэа:

Усё гэта нагадвае гісторыю з зьбітым над Данбасам Боінгам. У першыя гадзіны пасьля падзеньня лятака Стралкоў і іншыя, мяркуючы, што яны зьбілі ўкраінскі вайскова-транспартны лятак, хваліліся і з радасьцю распаўсюджвалі інфармацыю пра гэта. Але як толькі сталася вядома, што быў зьбіты замежны цывільны борт, адразу ж загаласілі, што яго зьбілі ўкраінскія вайскоўцы.


У пададзеным матар’яле выкарыстаная інфармацыя з запісу Giorgi Cyxymu Jakhaia [1] і іншых адкрытых крыніцаў.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ [2]

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [3]

(CC BY 4.0 [4]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [5], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.