InformNapalm.org (Беларуская)

Расейскія сродкі радыёэлектроннай барацьбы ў баявых дзеяньнях на Данбасе

Выведнікі міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm вырашылі падсумаваць у гэтым артыкуле інфармацыю пра расьледаваньні што да комплексаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). На гэты момант мы ідэнтыфікавалі 5 (пяць) сучасных адзінак РЭБ, якія выкарыстоўваюць збройныя сілы РФ у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны. Нагадаем, што ўсе ніжэй пералічаныя комплексы маюцца ва ўзбраенні выключна ЗС РФ і не маглі апынуцца на Данбасе ў выглядзе трафеяў, атрыманых у баёх з ЗСУ.

Комплекс падаўленьня GSM-сувязі РБ-341В «Леер-3»

Зафіксаваны ў траўні 2015 году на вышкалах падразьдзяленьняў расейска-тэрарыстычных войскаў, пазьней улетку 2015 і ўвесну 2016 году ў Данецку. Станам на сакавік 2016 году пэўная колькасьць знаходзіцца ў падразьдзяленьнях Усходняе і Паўднёвае вайсковых акругаў (УВА і ПВА). Дэталі ў нашым расьледаваньні “Расейскі комплекс РЭБ РБ-341В «Леер-3» у Данецку”.

Комплекс радыёэлектроннага падаўленьня КХ і УКХ сувязі РБ-301Б «Барысаглебск-2»

У 2009-2010 гадох адбываліся першыя выпрабаваньні. У 2013 годзе ў злучэньні ПВА паступілі прыблізна 8 комплексаў РБ-301Б «Барысаглебск-2». Улетку 2015 году адная з машынаў комплексу, меркавана пункт кіраваньня Р-330КМВ, была зафіксаваная ў Растоўскай вобласьці падчас перакідваньня з дапамогаю цывільнага транспарту. Раней яна была заўважаная ў лютым 2015 году ў горадзе Бранка Луганскае вобласьці, а ў сакавіку 2015 году непасрэдна ў Луганску. Больш падрабязна ў матар’яле “Найноўшыя расейскія комплексы РЭБ «Барысаглебск-2» зафіксаваныя ля мяжы і ў зоне АТА”.

Аўтаматызаваная станцыя перашкодаў Р-934УМ

Паступіла ва ўзбраеньне ЗС РФ у 2008-2010 гадох. Ідэнтыфікаваная валянтэрамі InformNapalm узімку 2015 году ў ваколіцах Луганска, працавала супольна з пунктам кіраваньня Р-330КМА. Дэталёва ў матар’яле “Расейская станцыя Р-934УМ выяўленая пад Луганскам. Радыёперахоп перемоваў”.

Аўтаматызаваная станцыя перашкодаў Р-330Ж «Житель» (рас.)

Паступіла ва ўзбраенне ЗС РФ меркавана ў 2009-2010 гадох. Была зафіксаваная ў 2015 і ў 2016 гадох у Макееўцы. Узімку 2015 году была разгорнутая ў Горлаўцы і выкарыстоўвалася расейскімі войскамі ў баёх за Дэбальцава. Дэталі ў матар’яле “ЗС РФ выкарыстоўвалі станцыю Р-330Ж у баёх за Дэбальцава. Здымкі працоўнага тэрміналу.”

Комплекс РЭБ «Торн»

Адбываюцца выпрабаваньні. Машыны комплексу былі зафіксаваныя ў 2015 годзе ля Данецкага аэрапорта і на тэрыторыі трэйцяга корпуса Данецкага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта, дзе знаходзіцца база расейскіх акупацыйных войскаў «Спарта». Падрабязнасьці ў нашых расьледаваньнях «Каля ДАП выяўлены найноўшы комплекс радыёвыведкі ЗС РФ «Торн»» і «Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЗС РФ «Торн» і «Таран» на базе «Спарта»».

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і зрабіць ахвяраваньне на разьвіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org.

Exit mobile version