InformNapalm.org (Беларуская)

Расейскія танкі ўсюды, нават за рогам будынку МУС

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ідэнтыфікавала дакладнае мейсца схаванага танку акупацыйных войскаў Расеі за вуглом будынку колішняга Жданаўскага гарадзкога аддзела Упраўленьня МУС у Данецкай вобласьці.

Фота апублікаваў 18 лістапада 2015 году расейскі баявік Тымур Узьдзенаў, які неаднаразова быў зафіксаваны побач з танкавымі падразьдзяленьнямі з тактычным знакам “3 у ромбе” у г.Горлаўцы.

Некалькі кастрычніцкіх фота ад сяброў Тымура з танкамі з тактычным знакам “3 у ромбе”, на адным зь якіх можна пабачыць нумар «435». Дакладнае мейсца на фатаздымках пакуль ня вызначанае.

 

У верасьні 2015 году на “Дзень танкіста” баявік Тымур быў зафіксаваны ў цэнтры Горлаўкі на дэманстрацыі “мясцовых” танкаў з такімі ж тактычнымі знакамі і нумарамі “444”, “446”, “439”.

 

Матар’ял падрыхтаваны Міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version