- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскія войскі на палігоне Апук праходзяць інтэнсыўную падрыхтоўку для высадцы марскога дэсанту

У акупаваным Крыме на марскім палігоне Апук з другой паловы красавіка гэтага году праходзяць вучэньні расейскіх войскаў, падчас якіх адпрацоўваюцца элемэнты для марскога дэсантаваньня падразьдзяленьняў. Падчас OSINT-выведкі ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 810 брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флоту (в/ч 13140, Сэвастопаль) і 108-га дэсантна-штурмавога палка 7-й дывізыі ПДВ (в/ч 42091, Наварасійск), меркаваны склад па РТГр (ротна-тактычнай групе).

3 [1] 2-2 [2] 2-1 [3] 2-4 [4] 3- [5]

Апроч пазначаных падразьдзяленьняў, у раёне палігону фіксуюцца падразьдзяленьні і іншых вайсковых частак ЗС РФ, у тым ліку з 205-й матастралковай брыгады (в/ч 74814, Будзёнаўск ПВА), таксама выведпадразьдзяленьні з складу брыгадаў спэцназа ГРУ (прыналежнасьць і склад удакладняецца) . Да вучэньняў прыцягнутыя плаўсродкі Чарнаморскага Флота, у тым ліку 2 ВДК (вялікі дэсантны карабель), адзін зь іх “Цэзар Кунікаў”.

Дадзеная інфармацыя разглядаецца ў кантэксце апошняга абвастрэньня сытуацыі на Данбасе. Мала хто сумняецца што АРС (аб’яднаныя расейска-сэпаратысцкія сілы) неўзабаве пяройдуць да наступальных дзеяньняў. У тым ліку ня выключаная й высадка марскога дэсанту ў Азоўскім моры ў раёне Шырокіна, пра што на сваёй старонцы Фэйсбук пісаў Vitaly Klim [6]​, падрабязнасьці ў спасылцы [7]. Праз малыя глыбіні Азоўскага мора, Чарнаморскі флот РФ для дэсантаваньня сваіх войскаў можа задзейнічаць толькі СДК і МДК (сярэднія і малыя дэсантныя караблі) з малым уляганьнем, здатныя перавозіць па некалькі адзінак ўзбраеньня і тэхнікі і да 300 чалавек дэсанту. Так што выкарыстаньне на вучэньнях у Апуку ВДК, сутнасьці не мяняе, бо апроч трэнаваньня ў выгрузцы, вайскоўцы праходзяць штурмавую падрыхтоўку з вучэбна-баявой стральбой.

 Аўтар: Іраклі Камахідзэ [8]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [9], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дязніса Івашына [10]