InformNapalm.org (Беларуская)

Расея хоча абмяняць выхад з канфлікту ў Данбасе на Крым: што рабіць Украіне

Украіна мае зрабіць так, каб для ўсяго сьвету любыя кантакты з Крымам былі непажаданымі. Такое меркаванне выказаў украінскі дыплямат Багдан Ярэменка у сваім інтэрвію для “Апостраф”.

Усьлед за французскімі дэпутатамі пра магчымы візыт ў анэксаваны Крым пачалі казаць і  нямецкія парлямэнтары. Нягледзячы на ​​тое, што адныя зь іх ужо адмовіліся ад словаў пра намер наведаць паўвыспу, напружаньне вакол акупаванай праз Расею тэрыторыю ўзрастае.

Відавочна, Крэмль, праз усьведамленьне бясслаўнага канца сваёй “украінскай авантуры” і неабходнасьці паскоранымі тэмпамі пакінуць Данбас, шукае магчымасьць абмяняць выхад з Украіны і завяршэньне “гарачай” фазы канфлікту на міжнароднае прызнаньне анэксыі Крыму. Дзеля гэтага інтэнсіфікавалася праца ў імітацыі таго, што “ў Крыму ўсё добра”.

“Карысныя ідыёты” Крамля з ліку палітыкаў з розных краінаў будуць гуляць і ўжо гуляюць важную ролю ў гэтым працэсе. Украіна мае скарыстацца гэтай актыўнасьцю Масквы для таго, каб паказаць усяму сьвету, што любыя кантакты з Крымам зьяўляюцца непажаданымі.

Для гэтага неабходна падчас выяўленьня кожнага выпадку ваяжоў замежных палітыкаў у Крым без узгадненьня з Украінай арганізоўваць інфармацыйныя кампаніі з асьвятленьнем і засуджэньнем падобных візытаў.

Ноты пратэсту, заявы, папярэджаньні, забароны на ўезд на тэрыторыю нашай дзяржавы і адкрыцьцё крымінальных справаў з наступным магчымым выкарыстаньнем міжнародных мэханізмаў прававой дапамогі для перасьледу падазраваных – такімі маюць быць дзеяньні Украіны ў адказ.

Набор захадаў узьдзеяньня зьяўляецца стандартным. МЗС мае пазбавіцца ад залішніх умоўнасьцяў і “далікатнасьці”. Калі пасля ўсіх папярэджаньняў замежныя палітыкі, усё ж, едуць у Крым, гэта мае стаць падставай для звароту ня толькі ў СБУ з прапановай забараніць ім ўезд ва Украіну, але і для паведамленьня пра злачынства, ськіраванага ў ГПУ.

Разам з тым, у выпадках узгадненьня паездак у Крым з Украінай, неабходна кожнага разу арганізоўваць для замежных дэлегацыяў брыфінгі і дэбрыфінгі. Да працы ў тлумачэньні абставінаў сытуацыі ў Крыме, падрыхтоўкі візытэраў і т.д. варта прыцягваць няўрадавыя арганізацыі і цэнтры, адмыслоўцы якіх зьдзяйсьняюць сыстэмную работу ў вывучэньні сытуацыі ў Крыму.

А да пераліку памылак МЗС Украіны варта аднесьці той факт, што з траўня 2014 году ўкраінская дыпляматыя “забыла” праводзіць перамовы пра Крым праз згоду на навязаны Расеяй падыход абмяркоўваць выключна сытуацыю на Данбасе.

(c) Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version