InformNapalm.org (Беларуская)

Расея канцэнтруе сьвежыя сілы для перакідваньня на Данбас

Паводле апэратыўных дадзеных міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, расейскае вайсковае камандаваньне пачало канцэнтраваць сьвежыя сілы у памежных з Украінай раёнах Растоўскае вобласьці з мэтай перакідваньня на Данбас.

У прыватнасьці, у палявым лягеры расейскіх інтэрвэнтаў, які разгорнуты ля самай дзяржаўнай мяжы з Украінай, на поўдзень ад хутару Альхоўскі ў Куйбышаўскай раёне Растоўскае вобласьці, сканцэнтраванае тактычнае падразьдзяленьне з складу 8-й асобнай горнай матастралковай брыгады (в/ч 16544, мейсца дысьлякацыі – Чачэнія, с. Барзой) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ, якое праходзіць адаптацыю перад “камандыроўкай”. То бок, расейскія вайскоўцы пазбаўляюцца ад усяго статутнага і прызвычайваюцца да аблічча баявікоў “наваросіі”, надаючы сабе мацёры выгляд загартаваных байцоў.

Паводле гэтых жа дадзеных, перакінутае да ўкраінскай мяжы падразьдзяленьне 8-й горнай на 100 адсоткаў укамплектаванае кантрактнікамі, за сьпінай якіх – значны баявой досьвед службы на Каўказе, усе яны – “дабраахвотнікі”, якія з уласнага жаданьня пагадзіліся ехаць на Данбас з надзеяй зарабіць на рознага кшталту надбаўках (т.зв. палявыя, баявыя і іншыя складнікі заробку). Для некаторых зь іх гэта ня першая “украінская камандыроўка”. Таксама вядома, што да перакідваньня ў Растоўскую вобласьць гэтае падразьдзяленьне прайшло курс баявой падрыхтоўкі і зладжваньня на горным палігоне Дар’ял (54-ы цэнтар падрыхтоўкі выведвальных падразьдзяленьняў) у Паўночнай Асэтыі.

Нагадваем, што гэта ня першая камандыроўка 8-й АМСБр на Данбас, глядзіце тэматычныя спасылкі:

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе інфармацыі, атрыманай ад уласнае крыніцы міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Іраклі Камахідзэ

Перакалаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Exit mobile version