- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расея перакідвае тэхніку 7-й вайсковай базы ў Растоўскую вобласьць

Міжнародная валянтэрская група InformNapalm.org зьдзейсьніла дадатковую выведку атрыманых дадзеных што да перакідваньня буйных эшалёнаў тэхнікі расейскіх акупацыйных войскаў 7-й вайсковай базы (мейсца сталай дысьлякацыі в/ч 09332, г. Гудаута, Абхазыя, Грузыя), пра якую мы паведамлялі 22 верасьня ў публікацыі: “Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі” [1]. Было вызначанае, што як мы і дапускалі раней, эшалёны тэхнікі былі разгружаныя ў Растоўскай вобласьці.

Паводле папярэдніх ацэнак, склад перакінутых з 7-й акупацыйнай базы расейскіх войскаў складае паўнавартасную батальёна-тактычную групу (БТГр): да батальёну матастралкоў на БТР-82, танкавая рота Т-90, зьмяшаны гаўбічна-рэактыўны дывізыён САУ “Акацыя” і РСЗА “Град”, зводная рота выведкі, таксама іншыя падразьдзяленьні забесьпячэньня.

Гэтая батальёна-тактычная група перадысьлякоўваецца да ўкраінскай мяжы ў межах “плянавай ратацыі” або для ўзмацненьня расейскай групоўкі.

У выніку дадатковай выведкі, якую зьдзейсьнілі OSINT-адмыслоўцы нашай каманды, была здабытая вусная інфармацыя, таксама фота- й відэасьведчаньні, паводле якіх расейскія эшалёны з сіламі і сродкамі 7-й вайсковай базы, якія былі зафіксаваныя некалькі дзён таму ў раёне Сочы, разгрузіліся ў Растоўскай вобласьці.

Паводле зьвестак ад інсайдэраў, апошні эшалён, на плятформах якога былі зафіксаваныя САУ “Акацыя”, танкі Т-90 і іншыя дапаможныя сродкі [2] (быў заўважаны ў Сочы 19 верасьня), быў разгружаны 21 верасьня гэтага году на станцыі Пэрсіянаўка (Кастрычніцкага раёну, Растоўскае вобласьці), побач зь якім знаходзіцца Кузьмінскі палігон, на якім таксама абсталяваны і адзін з базавых лягероў ЗС РФ.

12043860_862847023828545_1148878622_o

Характэрна, што менавіта на Кузьмінскім палігоне чад ад часу адбываюцца выбухі боепрыпасаў, самаходных артылерыйскіх установак і пажары. Праз анамальна высокую актыўнасьць надзвычайных здарэньняў і адсутнасьць адпаведных расьледаваньняў палігон ужо неаднаразова выклікаў цікавасьць у журналістаў. Напрыклад, напрыканцы красавіка сёлета Gazeta.ru апублікавала матар’ял пад назовам: “Выбухі ёсьць – расьледаваньняў няма. Шматлікія НЗ у Растоўскай вобласьці на Кузьмінскім вайсковым палігоне выклікаюць пытаньні ў экспэртаў” [3].

Цытата:
“9 і 11 жніўня на тым жа (Кузьмінскім – заўв.рэдакцыі) палігоне адбыліся два інцыдэнты, у якіх ужо было дзевяць загінулых байцоў (выведнікаў). Усе яны служылі паводле кантракту ў 18-й матастралковай брыгадзе. Шасьцёра зь іх былі шарагоўцы, яшчэ два – старэйшы і малодшы сяржанты і лейтэнант, камандыр групы. “Праверку правялі, факт гібелі вайскоўцаў быў пацьверджаны, але ні абставінаў, ні прычынаў іхнай гібелі нам так і не патлумачылі, – кажа Сяргей Крывенка “Газэце.Ru”. – Нават крымінальныя справы ў выніку не былі распачатыя, што дзіўна, вядома”. Паводле словаў Крывенкі, усім загінулым на палігоне нададзены статус “загінуў падчас выкананьня службовых абавязкаў”, паводле закону іхным сваякам выдаткавалі да 5 млн руб. – 2 млн страхоўкі і 3 млн ад Мінабароны. “Не выключана, што яны загінулі не на палігоне, але ў іншым мейсцы, і сваякі загінулых (праўда, ня ўсе) дамагаюцца, каб крымінальная справа ўсё ж была  распачатая, а расьледаванне зьдзесьнілі як трэба”.

 Што да самога перакідваньня тэхнікі, пра якое мы паведамлялі вышэй, у сеціве быў знойдзены яшчэ адзін відэаролік з назовам “Russian military transport in Rostov 19.09.2015 [4]”, у якім зафіксаваны эшалён з “БТР-82” і аўтамабілямі “КамАЗ”, якія маюць шэраг агульных азнакаў з тэхнікай, якая была заўважаная ў эшалёне ў раёне Туапсэ 12 верасьня 2015 году [5].

 

platforma btr [6]kamaz gruz [7]kamaz transp [8]

У сеціве быў выяўлены і іншы відэаролік, у якім зафіксаванае перасоўваньне таго ж эшалёну з САУ “Акацыя” і іншых адзінак вайсковае тэхнікі ў раёне Туапсэ, 19 верасьня 2015 году, які крыху раней быў выяўлены ў Сочы – ідэнтычнасьць тэхнікі і накірунак руху дае падставу зрабіць выснову, што вядзецца пра той самы чыгуначны састаў.

Туапсе 19.09.2015 [9]

Такім чынам, асноўная здагадка каманды “InformNapalm” пра тое, што зафіксаваныя на чыгуначным перагоне Сочы-Туапсэ расейскія эшалёны зь сіламі і сродкамі батальёна-тактычнай групы 7-й вайсковай базы з Абхазыі, йдуць у Растоўскую вобласьць, цалкам пацьвердзілася.

Эшалёны з узбраеньнем і тэхнікай 7-й вайсковай базы ў Растоўскай вобласьці не адзіныя, у сеціве распаўсюджваюцца і іншыя сьведчаньні актыўнасьці расейскіх вайскоўцаў на чыгуначных перагонах і аўтамагістралях ў памежных з Украінай раёнах Растоўскае вобласьці. Цалкам мажліва,  гаворка йдзе пра “плянавую ратацыю” у растоўскай групоўцы ЗС РФ, якая ажыцьцяўляецца раз на 3-4 месяцы.

У прыведзеных ніжэй спасылках можна азнаёміцца ​​зь іншымі матар’яламі што да гэтай тэмы:

Зафіксаванае маштабнае перакідваньне сілаў і сродкаў ЗС РФ з акупаванай Абхазыі [1].

Легенда-біяграфія “колішняга” вайскоўца 7-й вайсковай базы. June 30, 2015 [10]

Вайскоўцы 7-й вайсковай базы ЗС РФ перагульваюць падчас пераапрананьня у баявікоў “ДНР/ЛНР”. June 23, 2015 [11]

Чарговыя ўзнагароджаныя з 7-й акупацыйнай вайсковай базы ў выніку ўкраінскіх камандыровак. May 13, 2015 [12]

Міхос “адважны” – выведчык 7-й в/базы, кавалер мэдалю “За адвагу”. March 18, 2015 [13]

Тэрміноўцаў 7-й вайсковай базы РФ масава вярбуюць у кантрактнікі дзеля “ўкраінскіх камандыровак”. March 6, 2015 [14]

Вайскоўцаў 7-й вайсковай базы РФ з Абхазыі за ўдзел у баёх на Данбасе ўзнагароджваюць мэдалямі. March 2, 2015 [15]

“З мандарынавага раю ва ўкраінскае пекла”: як расейскіх кантрактнікаў у дабраахвотна-прымусовым парадку выпраўляюць забіваць украінцаў. February 4, 2015 [16]

Рэактыўная артылерыя 7-й расейскай акупацыйнай базы з Абхазыі на мяжы з Данбасам. December 18, 2014 [17]

“Інтэрны” – мэдычнае падразьдзяленьне 7-й вайсковай базы з Абхазыі на мяжы з Украінай. October 11, 2014 [18]

“Данецкі экспрэс” – ідэнтыфікацыя расейскай тэхнікі і ўзбраеньня, што перакідваецца на Данбас. October 6, 2014 [18]

Баявыя разьлікі САУ “Акацыя” 7-й вайсковай базы, якія “партызаняць” у лясох уздоўж мяжы з Украінай. October 2, 2014 [19]

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ [20]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [21]