InformNapalm.org (Беларуская)

Расея – спонсар міжнароднага тэрарызму ад Ісламскае дзяржавы да Л(Д)НР

Зусім надяўна прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін прыняў новы ўказ, які зацвярджае новую дату – Дзень войскаў спэцыяльнага прызначэння, прымеркаваны да гадавіны акупацыі часткі ўкраінскай тэрыторыі – Крыма. Што ж гэта за войскі, якія дзейнічаюць бэз шаўронаў і знакаў адрозьнення сваёй дзяржавы? Нават не надта глыбокае даследаванне дае падставы сцьвярджаць, што такімі войскамі для Расеі ёсць МІЖНАРОДНЫ ТЭРАРЫЗМ. У гэтым артыкуле мы на канкрэтных прыкладах выявім сувязі агентуры РФ з тэрарыстамі Ісламскай дзяржавы (ІД) і іх з’яўленнем ва Украіне…

Расея і кіруючы рэжым ужо даўно выкарыстоўваюць у сваіх мэтах разнастайныя радыкальныя, сепаратысцкія і нават тэрарыстычныя рухі, як на сваёй тэрыторыі, гэтак і на тэрыторыі іншых краін. Гэта адбывалася і адбываецца на Каўказе, у рэспубліках былой Югаславіі і ва Украіне. Пастаўкі зброі для крымінальных груповак па тыпу калумбійскай наркамафіі і тэрарыстычных груп напрыклад ІД ажыццяўляецца праз пасярэднікаў з Расеі. Апроч гэтага, усё больш фактаў, якія ускосна сведчаць, што рэжым Пуціна не толькі падтрымлівае тэрарыстаў, але і стварае тэрарыстычныя групоўкі, а таксама падтрымлівае іх дзейнасць. Расейскія спэцслужбы, такія як ФСБ і ГРУ, кантралююць сувязь паміж тэрарыстамі, якую яны старанна намагаюцца прыхаваць. Гэтак з аднаго боку яны абвесцілі ІД тэрарыстычнай арганізацыяй, з іншага боку рэальна забяспечвалі баявікоў зброяй, грашыма, сродкамі сувязі, дапамагалі ажыццяўляць прапаганду ў патрэбным рэчышчы. Забеспячэнне зброяй здзяйснялася праз рэжым Асада ў выглядзе трафееў.

Зброя, якая ёсць у наяўнасці ІД, мае пераважна расейскае і савецкае паходжанне. Галоўныя баявікі ІД маюць форму дужа падобную на тую, у якой прыйшлі на тэрыторыю Украіны расейскія найміты. Гэта сляды аднаго і таго ж тэрарыстычнага расейскага “ваенторга”.
Для сувязі баявікі ІД выкарыстоўваюць тую самую мабільную праграму Zello, што і расейскія тэрарыстычныя банды ва Украіне. Пра вельмі добра распрацаваную схему каардынацыі тэрарыстаў з сваімі куратарамі праз гэтую сыстэму мы распавядалі ў шэрагу публікацый што да Zello:

“Zello-terrorism або досвед працы расейскіх спэцслужб ва Украіне”

“Zello-terrorism 2: узлом і заражэнне вашай свядомасці”

Гэта азначае, што расейскія спэцслужбы, як мінімум, маюць мажліваць сачыць за дзейнасцю ІД, за кожным крокам, і як максімум – накіроўваць іх дзейнасць, каардынаваць, і аддаваць ім загады. Другі варыянт значна больш верагодны, бо адсутнічаюць факты перадачы якой-небудзь інфармацыі пра дзейнасць ІД спэцслужбам краінаў кааліцыі.

На пачатку свайго існавання ІД адчыняла рахункі для збору сродкаў на сваю дзенасць у расейскіх банках, і ў прыватнасці ў Сбербанку Расеі.
ІД створаная пры актыўным удзеле афіцэраў колішніх ірацкіх спэцслужб, якія зараз фактычна кіруюць групоўкай. Іх падтрымлівае вялікая група баявікоў, якія паходзяць з Расеі і краін былога СССР. Частка з іх выкарыстоўваецца ў таемных мэтах, апрацоўваючы іх праз прапаганду ІД. Іншыя ж ведаюць усе прычынна-выніковыя сувязі.

Сярод грамадзянаў былога СССР вызначаецца адзін з палявых камандыраў ІД – Умар Шышані. Спачатку ён укараніўся ў шэрагі сірыйскіх паўстанцаў, якія ваююць супраць рэжыма Асада, затым перайшоў у лагер іхных ворагаў – да ІД.

Нататка: Амар (Умар) Аль Шышані – сапраўднае імя Тархан Батырашвілі, паходзіць з Панкійскай цясніны Грузыі, этнічны кістынец (чачэнцы, якія жывуць на паўночным усходзе Грузіі). Служыў у грузінскім войску падчас расейскай агрэсіі супраць Грузіі ў жніўні 2008 года, звольніўся ў 2010 годзе, неўзабаве быў асуджаны за незаконнае захаванне зброі. Адседзеўшы невялікі срок, выйшаў на волю і вырашыў ехаць у Сірыю, каб ваяваць у шэрагу экстрэмісцкіх сіл супраць рэжыму Башара Асада. За некалькі гадоў прайшоў шлях ад шэраговага баявіка да камандуючага 30-ці тысячным войскам тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская Дзяржава”, якая дзейнічае ў Сірыі і на поўначы Ірака, зрабіўся адным з лідэраў гэтай арганізацыі.

Глядзіце таксама “Двайны ўдар — Расея ў чарговы раз не згубіла момант «пусціць шпільку» ў дачыненні да Грузіі” 

Але рэжыму Пуціна ўсё цяжэй трымаць у таямніцы свае адносіны з ІД.

Зусім нядаўна спэцслужбы краін Захаду і Ізраіля зафіксавалі сакрэтны візыт да камандуючых ІД у Іраку і Сырыі аднаго высокапастаўленага чыноўніка з Расеі.

Акрамя гэтага, метады прапаганды ІД вельмі нагадваюць тыя, што выкарыстоўвае крамлёўскі агітпроп. Падчас актыўнай фазы баявых дзеянняў у Сірыі паміж войскамі рэжыма Асада і паўстанцамі ў сацыяльных сетках зэяўляецца вялікая колькасць троляў, якія з аднаго боку заклікаюць мусульман да Джыхаду, а з іншага  – здзяйсняюць актыўную й агрэсіўную кампанію супраць сірыйскіх паўстанцаў і людзей, што іх падтрымліваюць.

Сяргей Рэпін спецыяльна для InformNapalm. Падчас перадруку інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына.

 

Exit mobile version