- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Пачатак вайны: Збройныя сілы РФ перакідвалі бронетэхніку ва Украіну ў лютым 2014 году

У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выяўлены вайсковец 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну Збройных сілаў РФ, які раскрыў, што Расейская Фэдэрацыя пачала перакідваць бронетэхніку для ваеннай агрэсіі супроць Украіны яшчэ ў лютым 2014 году.

Цягам некалькіх гадоў Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі застасоўвае разнастайныя абмежаваньні для вайскоўцаў Збройных сілаў (ЗС) РФ, у тым ліку звольненых у запас, на выкарыстаньне сацыяльных сетак дзеля абмежаваньня разгалошваньня інфармацыі. Аднак нягледзячы на ўсе гэтыя спробы й намаганьні валянтэры InformNapalm працягваюць выяўляць і ідэнтыфікаваць расейскіх вайскоўцаў, сьведчаньні з акаўнтах сацсетак якіх цалкам абвяргаюць заявы афіцыйных асобаў Крамля пра няўдзел расейскіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе й раскрываюць канкрэтныя дадзеныя падразьдзяленьняў і асобаў, што ўдзельнічалі ў захопе Крыму.

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьбірае й дакумантуе доказы расейскае ваеннае агрэсіі на падставе выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT). Больш за 2500 кадравых расейскіх вайскоўцаў з амаль 100 вайсковых фармаваньняў ЗС РФ ужо фігуруюць у нашай базе дадзеных [1], якая ўвесь час знахозіцца ў рэжыме актуалізацыі й насычэньня новымі зьвесткамі.

У гэтай публікацыі падаем асабістыя дадзеныя, ліставаньне й фотадоказы расейскага вайскоўца 76-га  рамонтна-аднаўленчага батальёну (76-ы РАБ), які надаў сьведчаньні пра перакідваньне бронетэхнікі ЗС РФ у лютым 2014 году для ваеннай агрэсіі супроць Украіны.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

Кушч Аляксандар Міхайлавіч (рас. – Кущ Александр Михайлович)

[2]Нарадзіўся 04.04.1993 г. у станіцы Стараляўшкоўскай, Паўлоўскі раён, Краснадарскі край РФ. Жыве ў г. Краснадар. У 2013-2014 гг. праходзіў вайсковую службу ў 76-м РАБ (в/ч 23286, пункт сталае дысьлякацыі – Славянск-на-Кубані, Краснадарскі край).

 

 

 

 

 

У сацсеціве «OK» Аляксандар Кушч актыўна падаваў інфармацыю пра падзеі з свайго жыцьця, у прыватнасьці пра сваю вайсковую службу ў 76-м рамонтна-аднаўленчым батальёне.

Вось, напрыклад Кушч падае інфармацыю пра праходжаньне курсу маладога байца ў Славянску на Кубані, дзе дысьлякуецца 76-ы РАБ:

[3]

У каментарох ніжэй Кушч раскрывае, што служыць у рамонтным батальёне (рас. – рембат):

[4]

Таксама Кушч пазначае горад, у якім знаходзіцца вайсковая частка, у якой ён служыць, і нават надае ейную дакладную адрэсу: вуліца Чырвоная, 126:

[5]

Гэтая адрэса насамрэч адпавядае мейсцу знаходжаньня 76-га РАБ:

[6]

[7]

23 лютага 2014 года Аляксанда Кушч падаў у сваім акаўце сацсеціва “OK” новы статус (тут і далей падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі): “П****ц 23, денек идет!украіна, почему вам спокойно не живется…».

[8]

Літаральна празь некалькі дзён, 28 лютага 2014 году, зьяўляецца дыялёг пра бранетэхніку, якую 76-ы РАБ перакідвае ва Украіну:

<…>

Танки свозим с Анапы с тимрюка в новорос)))

че там кончились танки что ли

На украину

аааа, туда да надо..»

<…>

[9]

[10]

 

Чытайце таксама: Танкі на Данбас перакідвалі вайскоўцы 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну ЗС РФ (фотадоказы) [11]

15 сакавіка 2014 году Аляксандар Кушч падае новы статус “На украине:)” і ў камэнтарох да яго пазначае, што жаўнераў перакідвалі ва Украіну з дапамогаю парома:

[12]

Станам на 20 сакавіка 2014 году падразьдзяленьне 76-га знаходзілася ў Сімфэропалі:

[13]

У камэнтарох да статусу Кушч распавядае сваім сябрам, што акупацыйнае падразьдзяленьне расейскіх войскаў, у складзе якога знаходзіцца ён сам, базуецца на авіябазе марское авіяцыі “Гвардзейскае”:

[14]

Напрыканцы сакавіка 2014 году Аляксандар Кушч захварэў на ветраную воспу, яго накіравалі для лекаваньня ў Сэвастопаль:

[15]

9 траўня 2014 году ён знаходзіўся яшчэ ў Крыме:

[16]

Чытайце таксама: Сваякі расейскага вайскоўца з 99-й брыгады МТЗ выкрылі доказы ваеннага злачынства для Гаагі [17]

У сярэдзіне траўня 2014 году Аляксандар падае новы статус, у якім паведамляе, што неўзабаве павяртаецца ў Славянск-на-Кубані:

[18]

У фотаальбоме акаўнту сацсеціва “OK” Аляксандра Кушча выяўленыя фатаздымкі, у якіх ён зафіксаваны на тле мора й каля карабля:

[19]

[20]

Таксама Кушч выклаў фота свайго ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю за акупацыю Крыму. У гэтым дакуманце пазначаныя поўнае імя расейскага ваеннага злачынца, нумар і дата загаду Міністэрства абароны РФ пра ўзнагароджаньне, а таксама нумар ягонай вайсковай часткі з подпісам, прозьвішчам і ініцыяламі камандыра:

[21]

Камандаваньне

76-ы рамонта-аднаўленчы батальён уваходзіць у склад 99-й асобнай брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня (в/ч 72153, псд – г. Майкоп, Рэспубліка Адыгея). Паводле арганізацыйна-штатнай структуры 99-я АБрМТЗ ў сваю чаргу ўваходзіць у склад 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае васковае акругі ЗС РФ.

[42]30 снежня 2013 году камандырам 49-й арміі быў прызначаны [43] генэрал-лейтэнант Сеўрукоў Сяргей Міхайлавіч (рас. – Севрюков Сергей Михайлович). Сеўрукоў нарадзіўся ў Татарстане, скончыў Казанскую танкавую вучэльню, потым Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў, у 2012 годзе – Вайсковую акадэмію Генштабу ЗС РФ. Да новага прызначэньня меў пасаду намесьніка камандуючага 49-й арміяй. У ліпені 2019 году прызначаны [44] намесьнікам камандуючага войскамі Усходняе вайсковае акгругі ЗС РФ.

 

 

 

[45]Пасьведчаньні да мэдалёў, якімі былі ўзнагароджаныя вайскоўцы 76-га РАБ за ўдзел у акупацыі Крыму, падпісаў палкоўнік Ягораў Ігар Анатолевіч (рас. – Егоров Игорь Анатольевич), у 2014 годзе ён быў [46] камандырам 99-й БрМТА. З 2017 году па 2019 гг. – камандыр акупацыйнай 7-й вайсковай базы (г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія). У кастрычніку 2019 г. прызначаны [47] вайсковым камісарам Растоўскае вобласьці.

 

 

 


Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression [1].


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [48].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [49].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [50])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [51] / Твітэр [52] / Telegram [53]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[54]InformNapalm [55] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [56] або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца [57] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.