InformNapalm.org (Беларуская)

Вайна 08.08.08. 8 гадоў пасьля

«Расейскае вайсковае ўварваньне ў Грузію
у жніўні 2008 году было непазьбежнае,
незалежна ад таго, што зрабілі грузіны»

Павал Фэльгэнгаўэр

Сёньня 8 гадоў з пачатку расейскай вайсковай агрэсіі супроць Грузіі, якую шмат хто называе “пяцідзённай вайной”. Нягледзячы на спыненьне вагню, вайна ня скончаная, яна толькі зьмяніла форму. На гэты час пад кантролем расейскіх акупантаў знаходзіцца больш за 20% тэрыторыі Грузіі, і гэты паказьнік павялічваецца штодня, таму што Расея, парушаючы ўсе дамовы і нормы міжнароднага права, мэтадычна й мэтанакіравана працягвае палітыку паўзучай акупацыі, выкрадае й забівае мірных грамадзянаў.

Сьлед зазначыць, што апошнім часам, на фоне падзеяў ва Украіне і Сірыі, а таксама тэрарыстычных нападаў у Эўропе, тэма расейскай вайсковай агрэсіі супроць Грузіі ў жніўні 2008 году апынулася на заднім пляне. У той час як расейская прапаганда выкарыстоўвае любы зручны выпадак каб тэму вайны «08.08.08» падаць як «братэрскую дапамогу» паўднёва-асэтынскім і абхазскім сэпаратыстам, афіцыйны Тбілісі застаецца ў маўклівым ступары і вяртаецца да падзеяў тых дзён толькі ў памятныя дні пачатку жнівеньскай вайны. Праблема і ў тым, што даступных і разьлічаных на шырокую аўдыторыю матар’ялаў і незалежных расьледаваньняў, зьвязаных з фактамі і перадумовамі расейскай вайсковай агрэсіі супроць Грузіі ў 2008 годзе, няшмат, а тое, што ёсьць, – гэта публікацыі на грузінскай і, у лепшым выпадку, ангельскай мовах.

У зьвязку з гэтым міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm з 2015 году займаецца зборам, сыстэматызацыяй і перакладам падобнага кшталту матар’ялаў на расейскую і іншыя мовы. Сярод гэтых працаў варта вылучыць дадзеныя праэкту damoukidebloba.com, а таксама іншых крыніцаў, якія супрацьстаяць ілжывай расейскай прапагандзе:

Апроч гэтага InformNapalm зьдзейсьніў  шэраг уласных OSINT-расьледаваньняў дзеля выяўленьня для шырокай аўдыторыі расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі РФ супроць Грузіі ў жніўні 2008 году і маюць дачыненьне да вайсковых злачынстваў і этнічных чыстак. Сярод гэтых працаў варта вылучыць:

Таксама варта зазначыць пра публікацыі InformNapalm, якія сьведчаць пра цынізм і подласьць расейскіх акупантаў, якія пазуюць на тле зьнішчаных імі грузінскіх вёсак, і асьвятляюць факты вандалізму й мэтоды вядзеньня ганебнай вайны:

Асаблівую ўвагу сьлед зьвярнуць на расьледаваньні, зьдзейсьненыя незалежнымі экспэртамі. У расейскамоўным сэгмэнце Інтэрнэту можна знайсьці шэраг тэматычных публікацыяў Андрэя Іларыёнава (эканамічны дарадца ў Адміністрацыі Пуціна ў 2000-2005 гг.), які зьдзейсьніў грандыёзную працу ў вывучэньні й аналізе перадумоваў і фактаў, зьвязаных з жнівеньскай вайной 2008 году. У адной з працаў Іларыёнаў параўноўвае храналёгію дзеяньняў абодвух бакоў, расейскага й грузінскага, напярэдадні канфлікту. Аўтар падае факты й паказвае, як Расея за некалькі гадоў да адкрытага ўварваньня ў аднабаковым парадку, з парушэньнем усіх дамоваў і статусаў, пачынае ўводзіць на тэрыторыю так званай Паўднёвай Асэтыі танкі і іншае цяжкое ўзбраеньне, адкрыта падтрымлівае і заахвочвае сэпаратыстаў, будуе новыя вайсковыя базы, фактычна зьяўляецца бокам канфлікту, але працягвае гуляць ролю міратворца:

У гэтым кантэксьце варта згадаць пра агляд Джона Б. Данлапа  “Жнівеньская вайна 08.08.08: Хто пачаў першы?” Даклад быў зроблены для супрацоўнікаў Гувэраўскага інстытута (Стэнфардзкі унівэрсытэт, ЗША) на VIII Сусьветным кангрэсе Міжнароднай рады даследаваньняў Цэнтральнае й Усходняе Эўропы (ICCEES) у Стакгольме 26-31 ліпеня 2010 году. Ён грунтуецца на высновах трох знакамітых экспэртаў: Андрэя Іларыёнава, Паўла Фэльгэнгаўэра (вайсковы аглядальнік) і Юліі Латынінай (журналіст, праваабаронца), якія ня згодныя з афіцыйным меркаваньнем Крамля што да пытаньня пра тое, які бок ініцыяваў вайсковыя дзеяньні ў пяцідзённай расейска-грузінскай вайне ў жніўні 2008 году. У якасьці рэзюмэ ў дакладзе пададзеныя словы Паўла Фэльгэнгауэра: «Гэтая вайна не была імправізаванай рэакцыяй на нечаканую грузінскую вайсковую атаку супроць Паўднёвай Асэтыі, бо вялізная колькасьць войскаў ня можа знаходзіцца доўга ў стане 24-гадзіннай гатоўнасьці. Вайсковае ўварваньне было непазьбежным, незалежна ад таго, што зрабілі грузіны».

І, нарэшце, досыць рэальна перадае атмасфэру й эмоцыі тых жнівеньскіх дзён 2008 году праца расейскага дакуманталіста Андрэя Някрасава – фільм «Практываньні ў расейскай».


Публікацыя падрыхтаваная на падставе ўласных матар’ялаў міжнароднае супольнасьці InformNapalm і іншых крыніцаў.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Exit mobile version