InformNapalm.org (Беларуская)

Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

Публікуем для нашых чытачоў інфармацыю пра асноўныя аспэкты расейскае дэзынфармацыі й прапаґанды. Матар’ял падрыхтаваны на падставе аналітычнага дакладу Дзярждэпу ЗША й артыкулу інфармацыйнага рэсурсу Uchoose.info.


Дзярждэп ЗША апублікаваў вялікую справаздачу з назвай «Слупы расейскай дэзынфармацыі ды экасыстэма прапаґанды» [«Pillars of Russia’s Disinformation and Propaganda Ecosystem»].

У гэтым дасьледваньні была апісаная разьвітая ды шматузроўневая сыстэма. На жаль, далёка не для ўсіх нашых суайчыньнікаў ёсьць відавочным тое, што паказалі далёкія заакіянскія аналітыкі, таму падаем асноўныя тэзы справаздачы.

Дзярждэп кваліфікуе дзейнасьць расейскае ўлады як «асноўную пагрозу» у сфэры дэзынфармацыі, што сьведчыць пра сур’ёзнасьць працэсаў, вялізарны абсяг і значную эфэктыўнасьць расейскае прапаґандысцкае машыны.

Аналітыкі кваліфікуюць расейскую машыну прапаґанды як экасыстэму, (то бок) што значыць складаную шматузроўневую структуру, здольную да самарэгуляцыі, аднаўленьня ды разрастаньня.

Экасыстэма расейскае прапаґанды стаіць на пяці слупах:

1. Афіцыйная камунікацыя ўлады:

2. Ґлябальная інфармацыйная служба за дзяржаўны кошт:

3. Проксі-рэсурсы:

4. Сацыяльныя сеткі:

5. Кібэр-дэзынфармацыя:

Гэтыя пяць слупоў маюць розную відавочную зьвязанасьць з Крамлём. Першы слуп наўпрост зьвязаны зь ім, другі стаіць крыху далей, ад трох астатніх Крэмль можа спакойна адмежавацца, маўляў, Расея тут ні пры чым. Усе пяць слупоў выкарыстоўваюць для стварэньня ды пашырэньня ілжывый павесткі.

У расейскіх вайскова-стратэґічных колах гэты працэс называецца «інфармацыйная канфрантацыя». Гэты тэрмін ёсьць актуальным і для вайсковага, і для мірнага кантэксту. Таксама выкарыстоўваецца стары тэрмін «актыўныя мерапрыемствы».

Інфаґрафіка што да пяці слупоў расейскае дэзынфармацыі (для павялічэньня – націсьніце на выяву)

Характэрныя рысы расейскае экасыстэмы прапаґанды такія:

Такая разгорнутая ды абсяжная сыстэма мае тры выразныя перавагі:

Эфэкт «мэдыя-памнажэньня» можа часам справакаваць цэлыя дэзынфармацыйныя буры, што патэнцыйна небясьпечна для тых, каго Расея лічыць апанэнтамі на міжнародным, дзяржаўным ці лякальным узроўні.

У справаздачы Дзярждэпу эфэкт «мэдыя-памнажэньня» быў паказаны адносна прыкладу расейскай павесткі пра каронавірус як біяляґічную зброю ЗША.

  1. Жырыноўскі (прадстаўнік улады) называе каронавірус «біяляґічнай зброяй ЗША».
  2. Мэсэдж падхопліваюць ды мадыфікуюць канал «Звезда» (экспэрт агучвае думку, што «каронавірус — біяляґічная зброя»), «Sputnik Arabic» («ці каронавірус — таемная амэрыканская зброя?») ды тэлеканал «Расея .
  3. Распаўсюджваньне мэсэджу проксі-рэсурсамі накшталт News Front, geopolitica.ru;
  4. Пашырэньне павесткі ў сацыяльных сетках;
  5. Хакерская апэрацыя «Ґострайтер»: пашырэньне ілжывай інфармацыі пра заражэньні ды ілжывыя экспэртныя сьведчаньні.

Павестка зьявілася ў студзені 2020 году, а станам на сакавік яна ўжо стала дужа папулярнай.

У гэтай справаздачы пералічаныя ды прааналізаваныя толькі асноўныя проксі-рэсурсы Крамля накшталт маскоўскага часопісу Strategic Culture Foundation, канадзкага рэсурсу Global Research ці крымскага News Front.

З улікам таго, што Крэмль вядзе вайну супроць Украіны ды актыўна супрацьдзейнічае дэмакратычным пераменам у Беларусі, а ўкраінска-беларуская тэма ня сходзіць з парадку дня асноўных рупараў расейскае прапаґанды, ня цяжка ўявіць, колькі ўвагі ён надае для падтрымкі ды разьвіцьця сваіх проксі-рэсурсаў, сьвядомых ды несьвядомых лідараў меркаваньняў у нашых краінах.

«Пятая калёна» ды «рука Крамля» — гэта ня проста цэтлікі ці страшылкі. Часам гэта рэальнасьць, прадуманыя доўгатэрміновыя праэкты, што ўзаемадзейнічаюць у распрацаванай экасыстэме расейскае прапаґанды.


Інфаґрафіка й пераклад на беларускую мову – Сяржук Сай.

Рэдагаваў – Дзяніс Івашын.

У загалоўным фота выкарыстаная ілюстрацыя з uchoose.info.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Exit mobile version