InformNapalm.org (Беларуская)

Сучасная расейская станцыя спадарожнікавай сувязі Р-441-ОВ «Ливень» ва акупаваным Данецку

Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm сабралі доказы выкарыстаньня ва акупаваным Данецку ў 2014 годзе сучаснае расейскай станцыі спадарожнікавае сувязі Р-441-ОВ «Ливень» (рас.). Гэтая станцыя паступіла ва ўзбраеньне Міністэрства абароны РФ у 2007 годзе. Ва Украіну не пастаўлялася. Раней InformNapalm выявіў такую ж станцыю на тэрыторыі акупаванага Луганску.

Р-441-ОВ «Ливень» ва акупаваным Данецку

Фатаздымак станцыі Р-441-ОВ «Ливень» у Данецку апублікаваў у фотаальбоме свайго акаўнту сацсеціва “ОК” 7 сьнежня 2014 г. расейскі вайсковец 34-й асобнай мотастралковай брыгады горнай (в/ч 01485, ПСД – станіца Старажавая-2, Карачаева-Чаркесія, РФ) Віталь Сіняўскі.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя:

Віталь Алегавіч Сіняўскі, 30.10.1993 г. н., родам з станіцы Дзінская Краснадарскага краю. Адукацыя – Краснадарскі тэхнічны каледж. З 2013 г. па чэрвень 2014 г. – тэрміновая служба ў 34-й АМСБр (г) ЗС РФ, потым служба паводле кантракту, кіроўца мэдроты.

Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў); “ОК” (архіў акаўнту, фатаздымкаў, кантактаў).

 

 

Сіняўскі апублікаваў у фотаальбоме свайго акаўнту фатаздымак спадарожнікавай станцыі сувязі Р-441-ОВ «Ливень» 7 сьнежня 2014 г.:

У фота станцыя спадарожнікавай сувязі Р-441-ОВ «Ливень» на другім пляне леваруч. Ля станцыі «Ливень» праваруч – КШМ Р-142 з кузавам К66

У выніку геапазыцыянаваньня мясцовасьці ў фатаздымку вызначанае, што Сіняўскі зафіксаваны ў фота ля будынку з адрэсай: г. Данецк, завулак Покрышава, 23.

Таксама гэты расейскі вайсковец сфатаграфаваўся непадалёк вызначанай лякацыі, на тэрыторыі ваенізаванай горна-выратавальнай часткі, адрэса: г. Данецк, вуліца Мікаленкі, 7.

Штаб расейскіх акупацыйных войскаў у Данецку

На тэрыторыі ваенізаванай горна-выратавальнай часткі на гэты момант зафіксаваная прыстунасьць ня менш за 4 падразьдзяленьняў ЗС РФ: 18-я АМСБр (1, 2), 66-я брыгада сувязі, 33-я АМСБр і, паводле новай факталягічнай інфармацыі, 34-я АМСБр горная. Маюцца усе падставы меркаваць, што там дысьлякуецца штаб расейскіх акупацыйных войскаў. Наяўнасьць станцыі спадарожнікавае сувязі пацьверджвае гэтую здагадку.

34-я АМСБр (г) ЗС РФ удзельнічала ў анэксіі Крыму

Свой шлях ваеннага злачынцы Віталь Сіняўскі пачаў праз удзел у спэцаперацыі захопу й акупацыі Крыму.

У фотаальбоме Сіняўскага выяўленае фота, зробленае на пароме «Мікалай Аксёненка» й выкладзенае 19 красавіка 2014 г.

Пра выкарыстаньне гэтага парому для перакідваньня ў Крым акупацыйнага кантынгенту мы падавалі падрабязнцую інфармацыю ў матар’яле пра 18-ю АМСБр ЗС РФ.

Чытайце таксама: Сьпіс-1097: як 18-я АМСБр ЗС РФ акупавала Крым

Фатаздымак расейскіх вайскоўцаў з 34-й АМСБр (горнай) на станцыі Азоўская (Джанкойскі раён Аўтаномнае Рэспублікі Крым).

У фотаальбоме Сіняўскага знойдзенае й традыцыйнае для расейскіх акупантаў фота ўкраінскае валюты:

7 верасьня 2014 г. Сіняўскі падае наступны інфармацыю пра сваю камандыроўку:

Куды ж паноўна накіравалі Сіняўскага пасьля ўдзелу ў апэрацыі захопу Крыму? Адказ у наступным фота, у якім Сіняўскі зафіксаваны з шаўронам расейскага тэрарыстычнага ўтварэньня “ДНР”.

За забойствы ўкраінцаў ён атрымаў узнагароду ад Міністэрства абароны РФ – мэдаль «За баявыя адзнакі».

У 2016 годзе В. Сіняўскага ўзнагародзілі за ўдзел у парадзе. У пасьведчаньні да ўзнагароды фігуруе той жа нумар вайсковай часткі – 01485.

У ваеннай агрэсіі супроць Украіны ў Крыме і на Данбасе Віталь Сіняўскі удзельнічаў як кадравы вайсковец Збройных сілаў РФ.

Характэрна, што пасьля публікацыі расейскамоўнай вэрсіі гэтага расьледаваньня Віталь Сіняўскі зрабіў зачыстку свайго акаўнту ад фотасьведчаньняў ягонага ўдзелу ў анэксіі Крыму й акупацыі часткі тэрыторыі Данбасе ў складзе расейска-тэрарыстычных войскаў. З 284 фота ў акаўнце “ОК” ён пакінуў толькі 56 фатаздымкаў і пацьвердзіў нашае расьледаваньне.

Ніжэй скрыншоты, у якіх зафіксаваны доказ выдаленьня Сіняўскім вялікай колькасьці фатаздымкаў з сваіх акаўнтаў сацсетак:

Цалкам мажліва, Сіняўскі зазнаў значныя праблемы з расейскімі спэцслужбамі, бо “засьвяціў” штаб акупацыйных войскаў і расейскую станцыю спадарожнікавае сувязі «Ливень». Аднак усё фотадоказы захаваныя. Адказваць давядзецца.

Камандыры 34-й АМСБр (г)

З 2011 па 2014 гады камандырам 34-й АМСБр (г) быў Зусько Міхаіл Сьцяпанавіч. Зь лета да канца восені 2014 г. – М. Зусько камандаваў 1-м акупацыйным Армейскім Корпусам (Данецк, Украіна) 12-га Камандаваньня рэзэрву (на той час – Цэнтар тэрытарыяльных войскаў, Новачаркаск) Паўднёвае вайсковае акругі РФ. За ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны атрымаў вышэйшую пасаду. Фігуруе ў сьпісе асобаў каманднага складу ЗС РФ і прадстаўнікоў улады РФ, якім Галоўная вайсковая пракуратура Украіны паведаміла пра падазрэньне.

Мэдаль за ўдзел у баявых дзеяньнях ва Украіне фігуранту гэтага расьледаваньня В. Сіняўскага датаваная 10 сьнежня 2014 г., падпісаў узнагароднае пасьведчаньне камандыр з часовым выкананьнем абавязкаў в/ч 01485 палкоўнік Аляксей Мікалаевіч Сімакоў, які да вайны быў намесьнікам камандыру брыгады й меў званьне падпалкоўнік.

У лістападзе 2015 году камандырам 34-й АМСБр (г) стаўся палкоўнік Сяргей Дзьмітрыеў.

Зьвяртаем увагу, што ў сьпісе падразьдзяленьняў ЗС РФ, што ўдзельнічалі ў анэксіі Крыму, агучаным вайсковым пракурорам Украіны Русланам Краўчанкам у лістападзе 2016 году, адсутнічае 34-я АМСБр (горная) ЗС РФ. Зараз ёсьць усе падставы ўключыць гэтае падразьдзяленьне ў сьпіс акупантаў і дадаць доказавую базу для наданьня ў Міжнародны Крымінальны Суд.


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


Exit mobile version