- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Фонд Гарчакова: актыўная падрыўная дзейнасьць расейскай “soft power”

2 лютага 2015 году дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі зрабіў заяву пра тое, што СБУ закрыла аддзяленьне Фонду падтрымкі публічнай дыпляматыі імя А. М. Гарчакова ў Кіеве за антыдзяржаўную прапаганду сярод студэнтаў. На наступны дзень старшыня камітэту Рады Фэдэрацыі РФ у міжнародных справах, Канстантын Касачоў, назваў дзеяньні СБУ «паляваньнем на ведзьмаў» і паскардзіўся, што навіна пра закрыцьцё фонду ва Украіне не прыцягнула ўвагі праваабаронцаў. Спікер Украінскага Кібэральянса [1] Шон Таўнсэнд [2] у сваім аналізе распавёў, як доступ да пошты аднаго з супрацоўнікаў гэтага фонду раскрыў формы зьнешнепалітычнае стратэгіі («soft power») Расеі за мяжой.

Фонд Гарчакова быў створаны 2 лютага 2010 году паводле ўказу № 60-РП прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзведзева. Заснавальнікам зьяўляецца МЗС РФ, фінансуецца фонд зь дзяржаўнага бюджэту Расейскае Фэдэрацыі. Мэтай фонду пазначаная (тут і далей падаем у арыгінале): «поддержка публичной дипломатии, содействие участию российских неправительственных организаций в международном сотрудничестве и активное вовлечение институтов гражданского общества во внешнеполитический процесс». Гэта ў тэорыі, але што да практыкі, то расейская «soft power» – гэта тыя ж бураты на танках, якія едуць сьледам за прапагандыстамі.

Вынік дзеяньня падобных расейскіх тэхналёгіяў мы бачылі ўжо неаднаразова. У папярэдніх расьледаваньнях сэрыі FrolovLeaks [3] мы наглядна паказвалі, як у фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці ўдзельнічае Маскоўскі Патрыярхат РПЦ, асобныя расейскія палітыкі (Сяргей Глазьеў [4]) або алігархі (Канстантын Малафееў [5]). Разнастайныя «феадальныя» кляны спаборнічаюць міжсобку за ўплыў і грашовыя патокі, пры гэтым прыкрываюцца культурай, дабрачыннасьцю, рэлігіяй, свабоднай (ад сумленьня) прэсай [6], то бок тым, што насамрэч можна было б назваць «мяккай» сілай, калі б не адное але. Усе гэтыя «круглыя ​​сталы», канфэрэнцыі, мітынгі й «незалежныя» выданьні прызначаныя не для прасоўваньня брэнду «Расея» і перакананьня ў тым, што «русскій міръ» мае цывілізацыйныя перавагі. Яны – толькі прыкрыцьцё для вэрбаваньня й падрыўной дзейнасьці, накіраванай на разбурэньне сусьветнага парадку. Мяккасці ў расейскай «мяккай сіле» ня больш, чымся у бруку Краснай плошчы. У гэтым расьледаваньні мы распавядзем, як Расея наўпрост фінансуе тэрарыстаў і прапагандыстаў з дзяржаўнага фонду.

Фонд фінансуе так званых «соотечественников» (агентура за мяжой), як у краінах былога СССР, гэтак і ў краінах Цэнтральнае Эўропы.

Дзейнасьць фонду ва Украіне

У лістападзе 2013 году харкаўскі сэпаратыст Сяргей Маісееў [7] (ХООО «Русь Триединая») даслаў праэкт «Осуществление издательской деятельности, организация выпуска и реализации информационных продуктов, ориентированных на духовное единение народов Русского Мира» на другое паўгодзьдзе 2014 году з каштарысам на агульную суму 3,5 млн. расейскіх рублёў. Партнэрам у «духоўным яднаньні» зьяўляецца ў тым ліку і Генэральны кансулят РФ у Харкаве (ліст EML [8], усе лісты маюць лічбавы подпіс DKIM [9], архіў дакумантаў [10]).

Аналягічную заяўку даслаў у Фонд іншы сумнавядомы «соотечественник»Юры Апухцін [11] – ад Грамадзкае арганізацыі «Великая Русь – Россия Украина Беларусь», гэтым разам – на тэлевізійны праэкт «Создание студии по производству и распространению телевизионных, видео и электронных информационных продуктов, направленных на продвижение идей Русского мира», на суму 2 млн. 263 тыс. Рублёў (партнэрамі сталіся «Русь Триединая» і палітычны клюб «Альтэрнатыва». У траўні 2017 году Кіеўскі раённы суда ў Харкаве прысудзіў сэпаратыста да шасьці гадоў пазбаўленьня волі паводле артыкулаў «масавыя беспарадкі», «гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу» (групай асобаў). Было б цікава пагледзець на рэакцыю таварыша Касачова, калі б хтосьці паспрабаваў правесьці «рэфэрэндум» наконт стварэньня Маскоўскай Народнай Рэспублікі, асабліва цікава, ці надаў бы ён арганізатарам падобнага «зьнешнепалітычнага працэсу» абарону ў іхным канстытуцыйным праве на свабоду слова? Хацеў бы зьвярнуцца да Службы Бясьпекі: яшчэ ж ня позна пачаць яшчэ адную справу паводле факту фінансаваньня тэрарызму? Юрыя Міхайлавіча нават лавіць ня трэба (ліст EML [12], архіў дакумантаў [13]).

  • Скрыншоты лістоў

965 897,50 расейскіх рублёў Фонд Гарчакова выдаткаваў на праэкт Моладзевае мадэляваньне «ЕЭП, ТС и СНГ: построй свое будущее» для Усеўкраінскай грамадзкай арганізацыі «Правозащитное общественное движение «Русскоязычная Украина». Хай вас не бянтэжыць слова «праваабарончы» і «ўсеўкраінскі» (прыгадваюцца Пялевінскія ганджубэрсэркі і іншыя «нецярпілы») – пачытаем апісаньне праэкту:

Обращая внимание на то, что стратегия государственной молодёжной политики в Российской Федерации определяет молодёжную политику, как систему формирования приоритетов и мер, направленных на создание условий и возможностей для успешной социализации и эффективной самореализации молодёжи, развития ее потенциала в интересах России и, следовательно, на социально-экономическое и культурное развитие страны, обеспечение ее конкурентно способности и укрепление национальной безопасности. Кроме того, согласно законодательству РФ, основным средством развития потенциала молодежи является ее вовлечение в социально-экономическую, общественно-политическую и социокультурную жизнь российского общества.

Пытаньне, якую менавіта нацыянальную бясьпеку абараняе “ўсеўкраінскі грамадзкі рух”, я лічу рытарычным. Заяўнікам зьяўляецца кіраўнік «маладзёжкі» Манзюк Валерыя Аляксандраўна (ліст EML [16], архіў дакумантаў [17]).

  • Скрыншоты лістоў

Фонд Расейскіх Суайчыньнікаў у Баўгарыі просіць суфінсаваньне (50%) ад 6 тысячаў эўра на месяц, то бок 1,6 мільёнаў расейскіх рублёў на год, на выданьне расейскамоўнага часопіса «Бізнэс-кантакты», другую палову надае ТАА «Жокер Мэдыя» (Сафія, 1164 , вул. Крум Папоў, 1). Сам Фонд Суайчыньнікаў займаецца «збалянсаваным і ўзважаным» асьвятленьнем расейскіх падзеяў з 2003 году, і наўпрост заяўляе пра сябе, як пра мяккую сілу. Што такое «мяккая сіла» ў выкананьні Расейскай Фэдэрацыі мы ўжо бачылі на прыкладзе Крыма, Данбаса і харкаўскіх сэпаратыстаў. Правілы можна выконваць толькі з тымі, хто гуляе сумленна. «Нэйтральнасьць, узважанасьць» і іншыя журналісцкія стандарты [19] агрэсар выкарыстоўвае для ілжывай прапаганды. Як у показцы: «Ці вераць словам джэнтльмэнаў? Вось тутака мне карта й пайшла!» (ліст EML [20], архіў дакумантаў [21]).

  • Скрыншоты лістоў

І паноўна Харкаў, тэлепраэкт «Школа тэхналёгіяў» (393 тысячы рублёў), заяўнік Кеваркян Канстантын Эрвантавіч [23] (ГА «Фонд «Первая столица», і аднайменны відэаканал, які распавядае пра «геноцид народа Данбасса» і іншую «хунту») (ліст EML [24], архіў дакумантаў [25]).

Памагаты тэрарыстаў Валянтын Чарноў [26] папрасіў у Фонда 1,14 млн. расейскіх рублёў на “Одесскую школу русского социального предпринимательства” і яшчэ 1,42 мільёны на “Одесский фестиваль русской культуры и языка, посвященный 200- летию со дня рождения М. Ю. Лермонтова”. Па ўсім відаць, сузаснавальнік партыі «Родина» Ігара Маркава [27] і сэпаратысцкага Руху «Единая Одесса» (у адрозненьне ад Пятра Аляксеевіча Парашэнкі) верш «Прощай, немытая Россия» не чытаў. Замест фэсту, Чарноў арганізаваў у Адэсе рух «Куликово Поле», і вы выдатна памятаеце, да чаго ён спрычыніўся. Калі вам скажуць, што «русскій міръ» – гэта Лермантаў, Дастаеўскі і Пушкін, ня верце! Сьледам прыходзіць вайна. (ліст EML [28], архіў дакумантаў [29]).

Яе рыхтуюць ня толькі тэрарысты, але й філёзафы. Расейскі прапагандыст Аляксандар Гельевіч Дугін [30] просіць на «Евразийский союз: образ будущего» 6 800 720 рублёў, яшчэ 1,2 млн. рублёў дае «Маскоўскі акцыянэрны Банк «Тэмпбанк» на арэнду офісу. Мы ўжо неаднойчы зьвярталі ўвагу на тое, што на Расеі няма установаў, якія б ня ўдзельнічалі ў разбуральнай палітыцы расейскае дзяржавы. Пры пераходзе ад аўтарытарызму да звыклага таталітарнага ладу зайдзейнічанае ўсё – адукацыя, мэдыцына, культура, бізнес і царква [4]. Апроч банку і Фонду, Дугіну дапамагае “Институт социально-экономических и политических исследований” (Фонд “ИСЭПИ”) – 1 млн. руб. (ліст EML [31], архіў дакумантаў [32]). Гэта каб расейцы потым не пыталіся: «А нас за што?».

Паўгадавы плян на прапаганду толькі ва Украіне сягае чвэрці мільёну даляраў. Усе апублікаваныя ў гэтым артыкуле заяўкі былі пададзеныя ў верасьні-лістападзе 2013 году – праз два тыдні пасьля таго, як паступяць апошнія заяўкі, «Беркут» разгоніць з плошчы мітынгоўцаў і пачнецца Рэвалюцыя Годнасьці. Пра тое, чым непрыкметны Фонд Гарчакова займаўся пасьля гэтага – падрыўной дзейнасьцю ў краінах Балтыі, Беларусі, Цэнтральнай Эўропе, і пра тое як агенты ўплыву ператвараюцца на пятую калёну, мы распавядзем у наступнай частцы. Той факт, што практычна на кожнага расейскага атрымальніка грантаў маецца дасье Міратворца, кажа сам за сябе.

Поўны архіў лістоў супрацоўніка фонду імя Гарчакова перададзены супольнасьці InformNapalm. Вы можаце атрымаць копію архіва, зьвярнуцца на адрэсу [email protected] У публікацыях, заснаваных на гэтым матар’яле (або копіі архіва), спасылка на InformNapalm [33] і Ukrainian Cyber Alliance [1] абавязковая.