- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

У апублікаваных фота й відэа вайсковых манэўраў на Данбасе, якія робяць расейскія прапаґандысты й самі баявікі, часам фіксуюцца цікавыя адзінкі цяжкога расейскага ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі (УВТ), якія маглі патрапіць у зону баявых дзеяньняў на Данбасе выключна з тэрыторыі Расейскае Фэдэрацыі.

У фатаздымак, разьмешчаны ў лютым 2016 году (архіў [1]) на старонцы асобнага танкавага батальёну «Дизель» (в/ч 08810) 1-га акупацыйнага армейскага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ на Данбасе, патрапіла расейская рэактыўная сыстэма залпавага вагню (РСЗВ) 2В26 «Град» на базе КамАЗ-5350 (колавая формула 6Х6). У расейскую армію гэтая сыстэма пачала паступаць ва ўзбраеньне толькі ў 2012 годзе.

[2]

Нагадаем, што ў лютым 2016 году назіральнікі міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm таксама сфільмавалі [3] дзьве расейскія ўстаноўкі 2B26 «Град» і вызначылі іхныя дакладныя каардынаты ў Данецкай вобласьці: 47°58’14.5″N 38°40’09.0″E.

Мы працягваем дакумантаваць [4] факты паставак расейскага УВТ у зону баявых дзеяньняў на Данбасе. У 2014-2020 гадох толькі ў межах OSINT-дасьледаваньняў InformNapalm былі выяўленыя й ідэнтыфікаваныя больш за 2630 (!) кадравых расейскіх вайскоўцаў з 101 вайсковага фармаваньня ЗС РФ і іншых сілавых структураў Расеі, а таксама 51 тып расейскага УВТ, якое не магло стаць трафеем, а было таемна пастаўленае на акупаваную тэрыторыю Данбасу з РФ.

У зоне баявых дзеяньняў на Усходзе Украіны неаднаразова было зафіксаванае выкарыстаньне расейскага комплексу радыёэлектроннае барацьбы РБ-341В «Леер-3» [5], які таксама збудаваны на базе КамАЗ-5350.

8 лістапада 2020 г. за 12 км ад лініі баявых дзеяньняў з прыблізнымі каардынатамі 48°31’40.2″N 39°24’01.6″ быў выяўлены [6] найноўшы расейскі комплекс «Наводчик-2» (рас.), які прызначаны для зьдзяйсьненьня выведвальных і адмысловых задачаў, у прыватнасьці для забесьпячэньня каардынатамі цэляў дывізіёнаў артылерыі й РСЗВ. Станцыя кіраваньня расейскім комплексам «Наводчик-2» збудаваная на базе іншай мадыфікацыі грузавіка КамАЗ-4350 (колавая формула 4Х4).

Адрозьненьні пазначаныя ў ілюстрацыі ніжэй.

[7]

Сьнежань 2020 году ня стаўся выключэньнем: расейскія акупацыйныя сілы працягваюць [8] парушаць умовы менскіх дамоўленасьцей і застасоўваць на Данбасе цяжкую артылерыю й мінамёты.


Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [9].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0  [10])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [11] / Твітэр [12] / Telegram [13]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[14]InformNapalm [15] – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які зьдзяйсьняе сваю дзейнасьць з 2014 году.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць [16] дабрачынным унёскам праз LiqPay або стаць «патронам» і падпісацца [17] на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.