- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Прыхільнік расейскага гібрыднага фашызму з 810-й АБрМП удзельнічаў у акупацыі Крыму

У выніку правядзеньня OSINT-расьледаваньня міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm выявіла доказы ўдзелу ў ваеннай апэрацыі захопу Крыму марскога пяхотніка 810-й асобнай брыгады марское пяхоты (АбрМП) Чарнаморскага флёту ВМФ РФ. Расейскага ваеннага злачынца й аматара фашыстоўскага вітаньня дапамагла выявіць ягоная ўласная маці.

Падчас вывучэньня акаўнту сацсеціва расейскага дэсантніка Максіма Даўжэнкі, аднаго з фігурантаў нашага расьледаваньня [1] пра ўдзел 108-га дэсантна-штурмавога палку ЗС РФ у акупацыі Крыму, пад фатаздымкам ягонага мэдалю За возвращение Крыма” выяўлены камэнтар з віншаваньнем ад расейкі Ірыны Дураўкінай, у якім яна сьведчыць, што ейны сын таксама атрымаў такі ж мэдаль (падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі):

«У меня сын тоже получил медаль За Возвращения Крыма! Вы молодцы, наши герои! Поздравляю с такой наградой!!!!!!

[2]

Скрыншот камэнтару Ірыны Дураўкінай

Пасьля публікацыі расьледаваньня Максім Даўжэнка прыбраў з свайго акаўнту фотадоказы, якія яго кампрамэнтуюць, аднак яны засталіся ў нашым архіве.

Падчас вывучэньня акаўнту Ірыны Дураўкінай у фотаальбоме выяўлены здымак ейнага сыну з мэдалём за акупацыю Крыму. Апроч гэтага, яна разьмясьціла таксама фатаздымак узнагароднага пасьведчаньня да гэтага мэдалю.

[5]

[6]

Арыгінал фатаздымку мэдалю й пасьведчаньня:

[7]

У выніку вызначанае поўнае імя расейскага ваеннага злачынца, нумар вайсковай часткі, у складзе якой ён удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны, а таксама імя ягонага камандыра, дату й нумар загаду Міністэрства абароны РФ пра ўзнагароджаньне.

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

Цяперачкін Дзьмітры Аляксеевіч (рас. – Теперечкин Дмитрий Алексеевич).

[8]Нарадзіўся 19 чэрвеня 1995 году ў г. Белая Калітва Растоўскае вобласьці РФ. Жыве ў Растове-на-Доне.

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў у 2013-2014 гг. у 1-й дэсантна-штурмавой роце дэсантна-штурмавога батальёну 810-й АбрМП (в/ч 13140, пункт сталай дысьлякацыі – г. Сэвастопаль, Крым, часова акупаваная тэрыторыя Украіны). Мейсца службы пацьверджанае дадзенымі з узнагароднага пасьведчаньня.

 

 

 

Дзьмітры Цяперачкін таксама апублікаваў у сваім акаўнце фатаздымак мэдалю за акупацыю Крыму й узнагароднага пасьведчаньня да яго, праўда, толькі ягоную вокладку. Выказваем падзяку Ірыне Дураўкінай за выкрыцьцё свайго ж сына праз публікацыю фатаздымку ўзнагароднага пасьведчаньня ў разгорнутым выглядзе.

[9] [10]

У фотаальбоме Дзьмітрыя Цяперачкіна выяўлены таксама фатаздымак, у якім гэты расейскі марскі пяхотнік зафіксаваны з тыповым жэстам фашыстоўскага вітаньня, – характэрная асаблівасьць пераемнасьці цэлых пакаленьняў акупантаў украінскае зямлі.

[11]

Палкоўнік Бяляўскі падпісваў пасьведчаньні да ўзнагародаў за акупацыю Крыму

Узнагароднае пасьведчаньне да мэдалю за акупацыю Крыму, выдадзенае Дзьмітрыю Цяперачкіну, падпісаў камандыр 810-й АБрМП палкоўнік Бяляўскі Уладзімер Анатолевіч. У выніку выведкі адкрытых крыніцаў вызначанае, што палкоўнік У. Бяляўскі меў пасаду камандыра 810-й АБрМП з студзеня 2010 па верасень 2014 году. Зь верасьня 2014 па 2016 г. навучаўся ў вайсковай акадэміі Генэральнага штабу ЗС РФ, з чэрвеня 2016 па верасень 2017 г. быў камандырам 40-й АБрМП Ціхаакіянскага флёту РФ (в/ч 10103), а зь верасьня 2017 г. зьяўляецца камандырам 212-га гвардзейскага акруговага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі малодшых спэцыялістаў танкавых войскаў (в/ч 21250).

Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе. Паводле ўказу прэзыдэнта РФ № 860 з 8 жнiўня 2006 г. Бяляўскаму было нададзенае званьне Героя Расейскае Фэдэрацыі, ён быў узнагароджаны адмысловай узнагародай – мэдалём «Залатая Зорка». Мае некалькі фатаздымкаў, зробленых разам з кіраўніком РФ Уладзімерам Пуціным.

[66] [67]

Верагодна, што гэты дасьведчаны прафэсійны вайсковец ня толькі падпісваў пасьведчаньні да ўзнагародаў сваіх падначаленых за ўдзел у акупацыі Крыму, але й сам асабіста кіраваў падразьдзяленьнямі 810-й АбрМП падчас выкананьня спэцыяльных заданьняў у межах апэрацыі захопу вайсковых аб’ектаў ВМС Украіны ў Крыме.

Валянтэры супольнасьці InformNapalm з першых дзён расейскай ваеннай агрэсіі працягваюць зьбіраць і дакумантаваць доказы расейскай ваеннай агрэсіі супроць Украіны, якія маюць патэнцыял для выкарыстаньня ў якасьці судовых пазоваў супроць дзяржавы-агрэсара Расейскай Фэдэрацыі.

Ніжэй падаем сьпіс расьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm пра ўдзел 810-й АБрМП ЧФ ВМФ РФ у ваеннай агрэсіі супроць Украіны й Сірыі:


Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression [75].


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [76].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [77].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [78])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [79] / Твітэр [80] / Telegram [81]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


[82]Вы можаце падтрымаць нас дабрачынным ахвяраваньнем [83], каб дапамагчы кампэнсаваць выдаткі на ўтрыманьне сайту й спрыяць разьвіцьцю нашага валянтэрскага праэкту.