- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскі «міратворац» ваяваў на Данбасе ў складзе бандфармаваньня «ДНР»

На працягу двух з паловай гадоў Расея не прызнае ўдзел сваіх кадравых вайскоўцаў у баявых дзеяньнях ва Украіне, але колькасьць фактаў іхнага ўдзелу працягвае драматычна павялічвацца.

Не зважаючы на прыватнасьць і ананімнасьць профіляў расейскіх вайскоўцаў, якія прайшлі праз расейска-ўкраінскую вайну, практычна ў кожнага зь іх можна выявіць шкілет у шафе. Пералік вайсковых падразьдзяленьняў РФ, якія былі задзейнічаныя ў войнах у Грузіі, Украіне і зараз паралельна ў Сірыі, павялічваўся, нібы сьнежны камяк, і на гэты момант, здаецца, ужо сфармаваны: у новых расьледаваньнях часта фігуруюць тыя ж самыя расейскія вайсковыя часткі, якія мы фіксавалі раней. З поўным пералікам падразьдзяленьняў і інфармацыяй пра іхныя сувязі можна азнаёміцца ў рубрыцы «Сірыя [1]».

Каманда InformNapalm праз выкарыстаньне сяброўскіх кантактаў у сацыяльных сетках, вяртаецца да раней зафіксаваных фактаў, дадае да іх новыя сьведчаньні.

Так сталася і зь «міратворцам» з 15-й брыгады (в/ч 90600, пас. Рошчынскі, Самарская вобл., РФ) Цэнтральнае вайсковае акругі Аляксеем Казловым [2], 18.01.1989 г.н., якому, цалкам мажліва, не даспадобы ўласнае прозьвішча, бо карыстаецца псэўданімам Чудайкін (архіў профілю [3], фотаальбому [4], кантактаў [5]).

camp [6]

Зь іншага профілю [7] (архіў [8]) мы даведаліся, што Аляксей Казлоў з 2011 году быў камандырам аддзяленьня, знаходзім таксама пацьверджаньне дадзеных што да ягонай службы ў в/ч 90600.

 kozlov-mir1 [9] kozlov-mir2 [10]
Распавядзем, якія ж сьляды пакінуў камандыр аддзяленьня Казлоў ва Украіне.

Увосень 2014 году мы ўжо падавалі інфармацыю [11] пра тое, што вайскоўцы 15-й асобнай мотастралковай брыгады так званых міратворчых сілаў Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі з Самары ператвараюцца на баявікоў «Л/ДНР». У пададзеных тады фотасьведчаньнях “засьвяціўся” і Казлоў.

kozlov1 [12]  kozlov2 [13]

Тады ж быў зафіксаваны памежны з Украінаю лягер «міратворцаў» непадалёк вёскі Акатноўка (каардынаты 48.286871, 40.122826) у Каменскім раёне Растоўскае вобласьці РФ. Скептыкі казалі: базуюцца й базуюцца, дзе вашыя доказы?!

У спадарожнікавых здымках Google Earth з 08.08.2014 г. можна пабачыць, што ў гэтым мейсцы былі пустыя палеткі й прысады, але 22.08.2014 г. ужо маецца вайсковая тэхніка, 21.11.2014 г. ад лягеру засталіся толькі сьляды намётаў вайскоўцаў – тых самых – якія можна пабачыць у фота Казлова.

akatnovka-21-11-14-1024x647 [14] akatnovka-22-08-14-1024x576akatnovka-21-11-14 [15]

Вайскоўцы зьехалі дахаты? На жаль, не. Міратворчыя сілы 15-й АМСБр пачалі навалаю спусташаць Украіну, пра што маецца вялікая колькасьць расьледаваньняў (1 [16], 2 [17], 3 [18], 4 [19], 5 [20], 6 [21]). Некаторыя нават працягнулі службу ў шэрагах незаконных збройных фармаваньняў тэрарыстычных утварэньняў. Сярод іх быў і Аляксей Казлоў – пра гэта сьведчыць ягонае фота [22] з красавіка 2015 году – зробленае на тле БМП зь сьцягам мотастралковага батальёну «ДНР».

kozlov3 [23]

Для таго, хто мае сумневы, што фота зробленае ва Украіне, сьлед паказаць тую ж самую БМП [24] з бартавым нумарам 127 і з тым жа сьцягам «ДНР», якая належыць падразьдзяленьню «Оплот» (рас.), пра што сьведчыць састарэлы тактычны знак, які ўжо ледзьве можна пабачыць – рымская V у пяцікутніку. Фармат малюнку нумару й зламаная задняя частка правага надгусенічніка ідэнтычныя.

bmp1 [25]

Пасьля вяртаньня ў Расею Казлоў працягнуў сваю кар’еру і перайшоў на кантракт у 104-й ДШП (в/ч 32515, пас. Чароха Пскоўскае вобл., РФ), пра што сам распавёў у камэнтарох да свайго фота.

kozlov4 [26]

Каманда InformNapalm увесь час інфармуе грамадзкасьць пра расейскіх вайсковых злачынцаў. Зямля будзе гарэць пад нагамі ў кожнага, хто вырашыць прыехаць ва Украіну ў якасьці «міратворца». Спадзяемся, што шырокі розгалас і слава пра «подзьвігі» гэтага пэрсанажу прымусіць астатніх задумацца: а ці варта наагул удзельнічаць у неабвешчанай вайне на тэрыторыі іншых дзяржаваў, калі праўда відавочна не на тваім баку?


Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Victory Krm [27].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [28].

(CC BY 4.0 [29]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [30], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.