- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Расейскі радыёлякацыйны комплекс выведкі «Заапарк-1» зафіксаваны на Данбасе

Бесьпілётны лятальны апарат адмысловай маніторынгавай місіі АБСЭ зафіксаваў [1] расейскую радыёлякацыйную станцыю артылерыйскай выведкі й цэлепазначэньня (1Л259, уваходзіць у склад комплексу «Заапарк-1»). Станцыя зафіксаваная непадалёк акупаванай Горлаўкі, за 39 км на паўночным ўсходзе ад Данецку, на гэты момант тэрыторыя знаходзіцца пад кантролем 1-га армейскага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ.

Гэтая сучасная расейская вайсковая тэхніка фіксавалася ў гэтым раёне Данбасу й раней. У жніўні 2016 году Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны паведаміла [2], што на заходнім ускрайку Горлаўкі баявікі разьмясьцілі два комплексы радыёлякацыйнае выведкі «Заапарк-1».

Паведамленьне вайсковае выведкі сталася выпраўным пунктам для пошуку фотадоказаў у акаўнтах сацсетак расейскіх жаўнераў. Ужо ў лістападзе 2016 году гэты комплекс патрапіў [3] у поле зроку валянтэраў InformNapalm.

«Заапарк-1» (індэкс ГРАУ – 1Л219М)

[4]

Радыёлякацыйны комплекс выведкі й кантролю стральбы (РЛС контрбатарэйнай барацьбы) прызначаны для выведкі пазыцыяў агнявых сродкаў супраціўніка (РСЗВ, артылерыйскіх і мінамётных пазыцыяў, пускавых установак тактычных ракетаў і комплексаў СПА і інш.), разьліку траэкторыі знарадаў і ракетаў, карэгаваньня вагню сяброўскіх агнявых сродкаў, сачэньня за паветранай прасторай і кантролю за бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі комплексу «Заапарк-1»:

Інфармацыя пра выяўленых і ідэнтыфікаваных на тэрыторыі Данбасу больш за 2500 расейскіх вайскоўцаў, звыш за 90 падразьдзяленьняў Збройных сілаў РФ, амаль 50 адзінак сучаснага расейскага ўзбраеньня й вайсковай тэхнікі зведзеныя ў адзіную доказавую базу дадзеных што да ваеннай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супроць Украіны – Russian Aggression [5].


Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm [6].

Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [7].

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 [8])

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [9] / Твітэр [10] / Telegram [11]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.