InformNapalm.org (Беларуская)

Расейскія акупанты сыстэматычна парушаюць Менскія пагадненьні. Фотасправаздача валянтэрскай авіявыведкі

Расейскія вайсковыя падразьдзяленьні 1-га акупацыйнага армейскага корпусу 8-й агульнавайскавой арміі ПВА ЗС РФ у Данецкай вобласьці працягваюць груба й сыстэматычна парушаць Менскія пагадненьні. З дапамогаю валянтэрскай бесьпілётнай авіявыведкі «Армія SOS» было зафіксаванае ўзбраеньне з калібрам больш за 100-мм за 16 ​​кілямэтраў ад лініі разьмежаваньня бакоў на палігоне непадалёк н.п. Сафіеўка (колішняе Карла-Марксава). Паводле інфармацыі мясцовых крыніцаў пазначаны палігон часта выкарыстоўвае для навучаньня сваіх артылерыйскіх і танкавых падразьдзяленьняў 3-я АМСБр «Беркут» (в/ч 08803, акупаваны г. Горлаўка). Нагадаем, што на падставе другіх Менскіх пагадненьняў узбраеньне з калібрам больш за 100-мм мае быць адведзенае ад лініі разьмежаваньня на адлегласьць больш за 25 кілямэтраў.

Мапа разьмежаваньня бакоў liveuamap. Націсьніце для павялічэньня

Аэравыведка мясцовасьці з дапамогаю валянтэрскага бесьпілётніка была зьдзейсьненая на мінулым тыдні. Фатаздымкі, перададзеныя міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm, дапамаглі зафіксаваць наступную тэхніку, якая парушае ўмовы Менска-2:


Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

 

Exit mobile version