Адною з галоўных мэтодаў расейскай прапаганды падчас мабілізацыі наймітаў для вайны на Данбасе ёсьць выкарыстаньне лёзунгаў што да «барацьбы з фашызмам». Характэрна, што досыць эфэктыўна гэта мабілізуе менавіта… расейскіх нэафашыстаў.
Яскравым прыкладам падобных мэтамарфозаў зьяўляюцца браты Уладзіслаў і Арцём Красналуцкія.
«Россия для Русских, Воронеж для Краснолуцких!», – такі назоў мае іхнае супольнае фота, выкладзенае ў сацыяльныя сеткі ў сьнежні 2013 году.
У фотаальбомах з акаўнтаў сацсетак братоў ёсьць шмат фота, датычных тэмы Трэцяга Райху, маюцца фатаздымкі тату й футболак з свастыкай, а таксама сэлфі з узьнятай правай рукой – нацыстоўскім вітаньнем.
Уладзіслаў Красналуцкі першым з братоў стаўся наймітам расейскай прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнэр», зьехаў у Сірыю, дзе 2 кастрычніка 2017 году быў ліквідаваны ў правінцыі Дэйр-эз-Зор.
Пуціну й ягонаму атачэньню, безумоўна, вельмі патрэбныя падобныя «змагары з фашызмам і сусьветным тэрарызмам» для далейшай экспансіі «русскаго міра».
2 чэрвеня 2018 г. аб 11.00 каля амбасады РФ у Кіеве з падтрымкаю InformNapalm пройдзе флэш-моб #мЯСО, падчас якога будуць пададзеныя ня менш цікавыя кейсы й пэрсаналіі змагароў «русскаго міра».
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
