- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Раскрыты поўны склад і ўзбраеньне самаходнага артдывізыёну баявікоў 1-й АМСБр расейскага акупацыйнага корпусу ў Данецкай вобласьці

Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm атрымала дакуманты, здабытыя хактывістамі Украінскага Кібэральянса [1] зь інфармацыйных сыстэмаў расейскіх тэрарыстаў. На падставе атрыманых дадзеных было зьдзейсьненае дадатковае OSINT-расьледаваньне, у выніку якога ўдалося выявіць гаўбічны самаходны артылерыйскі дывізыён (ГСАДн) баявікоў, вызначыць мейсцы базаваньня тэхнікі й асабовага складу, ягоную дакладную колькасьць, узбраеньне, сэрыйныя нумары й шмат іншых дадзеных. Таксама было вызначанае, што ва ўзбраеньні тэрарыстаў маюцца расейскія вайсковыя пераносныя радыёстанцыі АРК2М «Арахіс» і Р-178П1 «Азарт». Пры гэтым лічбавая радыёстанцыя шостага пакаленьня Р-178П1 паступіла ва ўзбраеньне МА РФ толькі ў 2013 годзе.

ГСАДн так званай «1-й асобнай мотастралковай брыгады» (АМСБр) расейскага акупацыйнага корпусу ў Данецкай вобласьці складаецца з трох артылерыйскіх батарэяў (ГСАБатр), кіраваньня, сувязі й забесьпячэньня. Кожная батарэя складаецца з двух агнявых узводаў і ўзводу кіраваньня. Камандыр дывізыёну: маёр Лізгуноў Віталь Пятровіч. Тэхніка дывізыёну знаходзіцца ў ангары (пагледзець на мапе [2]) у населеным пункце Пятроўскае, Старабешаўскага раёну (больш падрабязна ў спасылцы [3]). Асабовы склад дысьлякуецца паблізу на тэрыторыі закінутага піянэрскага лягеру (пагледзець на мапе [4]) і ягоная колькасьць станам на жнівень 2016 году складала 89 чалавек.

[5]

[6]

[7]

Ніжэй пададзеная ведамасьць асабовага складу [8] пра вывучэньне ім патрабаваньняў бясьпекі падчас правядзеньня батальённа-тактычных вышкалаў і здачу залікаў:

Таксама ў файлах была выяўленая ведамасьць [9] наяўнасьці аўтамабільнага транспарту ў асабовага складу гэтага падразьдзяленьня.

Ва ўзбраеньні дывізыёну маюцца 122-мм самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гвазьдзіка». Кожны вагнявы ўзвод мае 3 САУ. У батарэі 6 САУ, адпаведна ў дывізыёне 18 адзінак. Нумарацыя самаходных артылерыйскіх установак трохзначная. Першая батарэя: 41Х, другая: 42Х, трэйцяя: 43Х. Тактычныя знакі прыналежнасьці да 1-й АМСБр: 1 у ромбе або 51 у трыкутніку.

Адзін з самых каштоўных дакумантаў у масыве перададзеных нам дадзеных – гэта акт тэхнічнага стану тэхнікі, якая маецца ва ўзбраеньні першай гаўбічнай самаходнай батарэі. У дакуманце пазначаныя сэрыйныя нумары шасі, рухавікоў, радыёстанцыяў, гарматаў, прыцэлаў САУ з бартавымі нумарамі 410, 411, 412, 413, 414, 415. Таксама маюцца сэрыйнікі двух вайсковых грузавікоў Урал-4320 і МТ-ЛБ з бартавым нумарам 442.

У выніку зьдзяйсьненьня OSINT былі выяўленыя фатаздымкі самаходных установак з акту тэхнічнага стану:

Дзеля больш поўнай карціны падаем фатаздымкі САУ і іхных сэрыйных нумароў першага вагнявога ўзводу трэйцяй батарэі:

Апроч вышэй пададзенай інфармацыі была выяўленая і схема арганізацыі радыёсувязі дывізыёну. Згодна з назвамі, ва ўзбраеньні маюцца расейскія вайсковыя перасносныя радыёстанцыі АРК2М «Арахіс» і Р-178П1 «Азарт». Р-178П1 – сучасная расейская лічбавая радыёстанцыя шостага пакаленьня, прынятая ва ўзбраеньне МА РФ у 2013 годзе. Дзяржаўныя выпрабаваньні скончыліся ўлетку 2012 году. Першымі «Азарт» атрымалі так званыя «міратворцы» з 15-й АМСБр (в/ч 90600). Аднак на Данбасе гэтую радыёстанцыю засьвяцілі вайсковыя злачынцы з 8-й АМСБр ЗС РФ (дэталёва ў спасылцы [22]).


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Міхаіл Кузняцоў [23].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [24].

(CC BY 4.0 [25]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [26], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [27] / Твітэр [28] і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.