InformNapalm.org (Беларуская)

Распродаж ад “Ваенторга”: танкі ў Каменск-Шахцінскім

Зафіксаванае перакідваньне расейскіх танкаў да ўкраінскае мяжы.

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі новую актыўнасьць расейскай арміі ля расейска-ўкраінскай мяжы. Гэтым разам зафіксаванае перакідваньне расейскага цяжкога ўзбраеньня на чыгуначную станцыю Каменская (г. Каменск-Шахцінскі).

На фатаздымку зафіксаваныя 5 танкаў і крытыя чыгуначныя вагоны, у якіх збольшага і перавозяць боепрыпасы. Першы, другі і чацьверты танк – гэта Т-72Б, трэйці і пяты – Т-72Б мад. 1989 або 1999 году.

Вызначанае дакладнае мейсца, дзе зроблены фатаздымак, падаем на мапе ў спасылцы, ніжэй – фота з прывязкаю да мясцовасьці.

Гэты населены пункт месьціцца менш за 30 км ад КПП «Ізварына», у раёне якога на працягу апошніх гадоў расейскія збройныя сілы актыўна перакідвалі цяжкое ўзбраеньне на Данбас, а Каменск-Шахцінскі зьяўляецца наўпрост перавалачным пунктам для пастаўкі вайсковай тэхнікі ва Украіну.

Дапамога ў выяўленьні фота – @bura_tinko.

Дапамога ў вызначэньні дакладнае ідэнтыфікацыі мясцовасьці – @5urpher.


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Відаль Сарокін.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага й баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Exit mobile version