InformNapalm.org (Беларуская)

Растоў-на-Доне. Знойдзены перавалачны пункт баявікоў перад адпраўкай ва Украіну

У ходзе OSINT-выведкі ў дамах адпачынку ў раёне цэнтральнага пляжу горада Растове-на-Доне пастаянна фіксуюцца расейскія баявікі, якія пасля атрымання грошай, розных указанняў і, галоўнае, пераапранання ў класічную форму “апалчэння” Новароссіі “, адпраўляюцца ваяваць ва Украіну.

Таксама жыхары Растова паведамляюць, што “дзесьці з восені тыпы ў такой форме, а таксама ў самым разномастным камуфляжы рэгулярна скупляюцца ў Ашане на левым беразе Дона, значыць? дзесьці побач у дамах адпачынку відавочна база адлежкі”. Цяпер у пацверджанне гэтых слоў ёсць фотадоказы наяўнасці перавалачнага пункта ў раёне цэнтральнага пляжу Растова. Адразу адзначу, што дадзены перавалачны пункт працуе як мінімум з лета 2014 года, пра што мы скажам далей у артыкуле.

4 мая 2015 года мы ўжо паведамлялі аб баявіках “Новароссіі”(ЛНР/ДНР) в парке Горкага і на чыгуначнай станцыі “Растоў-Галоўны”, гэта недалека ад цэнтральнага пляжа Растову.

Для даведкі, згодна Google Maps прыкладная адлегласць ад цэнтральнага пляжа:

 

Snapshot фото

 

 


 

У лесапаласе цэнтральнага пляжу Растова расейскія баявікі таксама ўзаемадзейнічаюць (курыруюцца) з кадравымі ваеннымі ЗС РФ.

Ссылки на snapshots фото: 1, 2, 3.


Аб прыкладным пачатку працы дадзенага перавалачнага пункта можна судзіць дзякуючы фотаздымкам з профілю расейскага баявіка-снайпера Блінова Дзмітрыя, ураджэнца Пермскага краю, які летам 2014 быў заўважаны ў гэтым перавалачны пункт і па сённяшні дзень абараняе “рускі свет” ва Украіне, забіваючы украінцаў. Гэты баявік-тэрарыст датычны да падрыву однаго з мастоў ва Украіне.

Хутчэй за ўсё, дата на фотаапараце ня была выстаўлена правільна, таму год на фотаздымках ніжэй памылковы, а вось дзень і месяц адпавядаюць надвор’і і падзеям на фота.

Пляж, задні фон за баявіком вядомы кожнаму жыхару Растова і адпавядае ўвазе з цэнтральнага пляжу Растова-на-Доне.

Не здзіўлюся, калі ўсе людзі з фатаграфіі ніжэй бывалі ва Украіне ў якасці баявікоў НВФ.

На фота ніжэй мы бачым спаленую тэхніку на Данбасе.

Гэты баявік ваюе ва Украіне і забівае людзей і сёння.

 


А вось яшчэ некалькі свежых фота, якія фіксуюць знаходжанне ў дадзеным перавалачным пункце яшчэ аднаго баявіка перад перакідкай ва Украіну для ўдзелу ў баявых дзеяннях на Данбасе.

На фота ніжэй ужо знаёмы выгляд з пляжу, хлопец ужо ў форме “апалчэння” Новороссіі””.

Спасылкі на snapshots фото: 1, 2, 3.

І вось расейскі баявік ўжо ў Луганску – зрабіў фотасесію і атрымаў новае “Пасведчанне асобы вайскоўца ЛНР”.

На фота бачым таблічку з надпісам “г. Луганск”, прыкметная частка банкамата “Прыватбанк”, побач – калега, такі ж баявік “Новороссіі”.


 

Ссылки на snapshots фото: 1, 2.

Як мы бачым, перапраўка расейскіх баявікоў-тэрарыстаў праз гэты перавалачны пункт у Растове-на-Доне адбываецца пастаянна.


 

P.S. Аляксей Кульбякін з Масквы ужо паспеў засвяціць базу аб’яднаных расейска-сепаратысцкіх сіл (АРСС) з вялікім скопішчам ваеннай тэхнікі.

Дакладнае месца гэтай базы яшчэ не вызначана, але калі вам знаёмая мясцовасць на фота, напішыце нам.

Спасылкі на snapshots фота: 1, 2.

Матэріал подрыхтаваў @BuTaJIu4eK спецыяльна для  InformNapalm. Пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.

Пераклад Кацярыны Катэнка

 

RU: Ростов-на-Дону. Обнаружен перевалочный пункт боевиков перед отправкой в Украину

Exit mobile version