InformNapalm.org (Беларуская)

Раздольнае (Данецкая вобласьць). Неанацысты, іншаземцы і скопішча вайсковай тэхнікі

Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-выведкі камандай InformNapalm было зафіксаванае вялікае скопішча разнастайнай вайсковай тэхнікі расейскай гібрыднай арміі у вёсцы Раздольнае Данецкае вобласьці. Адзначым, што большая частка зафіксаванай вайсковай тэхнікі – гэта тэхніка забароненая паводле менскіх дамоўленасьцяў, якая знаходзіцца практычна на лініі разьмежаваньня.

З вывучэньня некалькіх зьвязаных міжсобку профіляў расейскіх баявікоў вынікае, што большасьць расейскіх баявікоў на фота з, так званага, ДШРГ “Русіч”.

Прыцягнула ўвагу паведамленьне “Сводки от ополчения Новороссии“, у якім вядзецца пра тое, што ў шэрагі расейскіх баявікоў на Данбасе ў ДШРГ “Русіч” ўступаюць замежнікі (італійцы). На дадзены момант асобы дакладна не ідэнтыфікаваныя, але гэта пытаньне часу і трохі пазьней мы даведаемся ці зьяўляюцца яны замежнікамі ці гэта іхная легенда. Далей у артыкуле будзе шмат фатаздымкаў з гэтымі і іншымі “іншаземцамі”, яны дубуць ідэнтыфікаваныя вельмі хутка.

Падчас далейшага вывучэньня профіляў расейскіх баявікоў-тэрарыстаў зьвязаных з гэтым “скопішчам вайсковай тэхнікі”, нам патрапіўся камэнтар расейскага баявіка пра іншаземцаў-бразыльцаў, якія знаходзяцца пад ягоным камандаваньнем. І адразу “кідаецца ў вочы” твар замежнага найміта з Бразыліі Рафаэля Маркеса Лусваргі, пра якога ўжо неаднаразова былі паведамленьні ў СМІ і тэлевізыі.

“Супадзеньне?! Ня думаю!”

Як жа ж без неанацыста Мільчакова Аляксея, тут ён быў заўважаны таксама.

Гэтак званы ДШРГ “Русіч” – гэта нейкае інтэрнацыянальнае зборышча неанацыстаў на ўкраінскай зямлі.


 

Хацелася б адзначыць схаванае пасланне расейскага баявіка Валерыя Георгіевіча, які прыбыў, паводле ягонага намёку, з “Мордара”.

Калі вам атрымалася расшыфраваць пасланьне, пішэце расшыфроўку ў камэнтарох.


 

А вось і нашыя іншаземцы: адзін хаваецца пад імем “Уладзімер Вярбіцкі” і другі “Sergei Petrov”.

Спасылкі на snapshots фота: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12.

Спасылкі па тэме:

Піцерскія неанацысты на службе тэрарыстычнай арганізацыі “Луганская народная рэспубліка”

Дапамога ў OSINT-выведцы – @Max_Bondar

Матар’ял падрыхтаваў @BuTaJIu4eK з камандай InformNapalm. Падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на InformNapalm абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына

Exit mobile version