InformNapalm.org (Беларуская)

РФ парушае эмбарга й пастаўляе зброю зь Ірана ў Сірыю: дадзеныя выведкі і аудыёперахоп

29 кастрычніка 2015 году амэрыканскі канал “Fox News” з спасылкай на дадзеныя выведкі паведаміў, што напрацягу апошніх дзесяці дзён расейская авіяцыя зьдзяйсьняла транспартаваньне зброі зь Ірана ў Сірыю. Такія дзеянні груба парушаюць эмбарга на зброю, накладзенае на Іран рэзалюцыяй Рады бясьпекі ААН.

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьдзейсьніла дадатковую выведку адкрытых крыніцаў інфармацыі і знайшла пацьверджаньне пададзенай інфармацыі, у тым ліку былі знойдзеныя і прааналізаваныя запісы перамоваў паміж пілётам Іл-76МД з дыспэтчарам (пазыўны “КАРСАР”). Вызначана, што група лятакоў ВКС РФ зь вядучым Іл-76МД (RF-76554) 17 верасьня 2015 году зьдзейсніла пералёт з вайсковага аэрадрому Маздок на авіябазу ВПС Ірана Хамадан.

фота: Расейскія лятакі на базе ў Латакіі. Здымак: ImageSat International

Як паведамляецца  ў матар’яле Fox News, паводле дадзеных выведкі, іранскую зброю ў Сірыю дастаўлялі расейскія грузавыя лятакі, палёты якіх не былі зарэгістраваныя, бо парушалі дзьве рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН, якія прадугледжваюць эмбарга на пастаўку зброі. Транспартаваньне іранскае зброі расейскімі лятакамі каардынуецца камандуючым іранскім спэцпадразьдзяленьнем “Эль-Кудс”, генэрал-маёрам Касем Сулеймані.

InformNapalm выявіў заканамернасьць апублікаваных дадзеных заходняй выведкі з прадстаўленымі 19 верасьня дадзенымі аўдыёзапісу, які выкладзены ў блёгу mil-avia (архіў: https://archive.is/i3G5U).

фота: Авіябаза ВПС Ірана Хамадан. Каардынаты: 35° 12’0″N 48° 39’32″E

Такім чынам, дзякуючы радыёперахопу атрымалася вызначыць, што група лятакоў ВКС РФ зь вядучым Іл-76МД (RF-76554) 17 верасьня 2015 году зьдзейсьніла пералёт з вайсковага аэрадрому Маздок на авіябазу ВПС Ірана Хамадан. Запіс этэру перамоваў між пілётам Іл-76МД з дыспэтчарам (пазыўны “КАРСАР”) быў зроблены з дапамогаю SDR-прымача.

Аналіз запісу:

Верагодна, 17 верасьня 2015 году 5 лятакоў вайскова-транспартнае авіяцыі ВКС РФ даставілі на авіябазу Ірана ўзбраеньне і боепрыпасы дзеля наступнага іхнага перакідваньня ў Сірыю. Такім чынам, цалкам мажліва, Расея выкарыстоўвае авіябазу Хамадан у якасьці лягістычнага цэнтру для перакідваньня ўзбраеньня. Гэта груба парушае рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН.

Матар’ял падрыхтаваў агент Міхаіл Кузьняцоў адмыслова  для InformNapalm.org

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын

Attribution International (CC BY 4.0)

Exit mobile version