- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

РФ выкарыстоўвае на Данбасе вайскоўцаў 15-й АМСБр Міратворчых сілаў

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў сабралі інфармацыю, якая сьведчыць пра прысутнасьць на акупаванай тэрыторыі Украіны расейскіх вайскоўцаў 15-й асобнай мотастралковай брыгады Міратворчых сілаў (15-й АМСБр МС) РФ.

Прысутнасьць вайскоўцаў гэтай брыгады можа сьведчыць пра пляны Крамля, зьвязаныя з далейшай эскаляцыяй канфлікту на Данбасе, як падставай для легалізацыі сваіх «міратворцаў» і для пашырэньня акупацыі часткі Украіны.

Падчас маніторынгу сацыяльных сетак у поле зроку экспэртаў OSINT-групы InformNapalm трапіў расейскі вайсковец-кантрактнік, прыкамандыраваны да аднаго зь незаконных збройных фармаванняў «наваросіі», якія выконваюць вайсковыя задачы ЗС РФ на тэрыторыі Украіны. У выніку паглыбленага аналізу былі вызначаныя ягоныя асабістыя дадзеныя і сваяцкія сувязі.
Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: сяржант Кашырцаў Анатоль Канстантынавіч, 24 гады (нарадзіўся, меркавана, 26.08.1992 г.), родам з пас. Квіток Тайшэцкага раёну Іркуцкае вобласьці, РФ. Выкарыстоўвае псэўданім (пазыўны) «Мотей» (рас.). Спадчынны вайсковец: бацька – Канстантын Кашырцаў [1], колішні мічман Ціхаакіянскага флёту ВМФ РФ, меркавана служыў на ракетным крэйсэры «Вараг»; брат – Уладзімер Кашырцаў [2], афіцэр ЗС РФ, служыць на Далёкім Усходзе Расейскай Фэдэрацыі.

portretТэрміновую вайсковую службу Анатоль Кашырцаў праходзіў у 2013- 2014 гадох у 649-м палку 60-й ракетнай дывізыі РВСП (в/ч 93412, Саратаўская вобл., Татышчаўскі раён, п. Сьветлы). Падчас праходжаньня тэрміновае службы скончыў навучальны цэнтар сувязі. У 2014 годзе, маючы званьне сяржанта [3], аформіў кантракт з МА РФ дзеля праходжаньня кантрактнае службы ў складзе 15-й асобнай мотастралковай брыгады Міратворчых сілаў (в/ч 90600, Рошчынскі гарнізон Волжскага раёну Самарскае вобл.) Цэнтральнае вайсковае акругі ЗС РФ.

У склад незаконных бандфармаваньняў прыкамандыраваны з красавіка 2015 году. Старонкі ў сацыяльных сетках: «VK [4]» (архівы профілю [5], фотаальбому [6], кантактаў [7]); другі профіль «VK [8]» (архівы профілю [9], фотаальбому [10]); профілі сацсеціва «ОК»: 1 [11], 2 [12], 3 [13], 4 [14].

Пасьлядоўна распавядзем пра «баявы шлях» Кашырцава з дапамогаю ягоных жа фатаздымкаў, якія ён выклаў у сацыяльныя сеткі.

Вайсковец 15-й АМСБр «Міратворчай»з восені 2014 году [15], Рошчынскі гарнізон Самарскае вобласьці.

157 [16]

135 [17]132 [18]128 [19]

Баявая падрыхтоўка перад адпраўкай ва Украінулюты 2015 году [20]. А. Кашырцаў і іншыя вайскоўцы 15-й АМСБр праходзілі вышкалы для ўдзелу ў баявых дзеяньнях на палігоне ў Казанскае вобласьці.

100 [21]

93 [22] 110 [23] 121 [24]

Камандыроўка ва Украіну сяржанта 15-й АМСБр А. Кашырцава пачалася ў красавіку 2015 году [25], меркавана, ён можа знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі і ў гэты момант.

1 [26]

84 [27]77 [28]75 [29]

67 [30]63 [31]36 [32]

23 [33]

20 [34]5 [35]1 - [36]

ok [37] ok2 [38] ok3 [39]

У выніку вывучэньня кантактаў А. Кашырцава была выяўленая група ягоных таварышаў у службе з 15-й АМСбр – «ветэранаў» вайны на Данбасе і/або удзельнікаў апэрацыі захопу Крыма:

Vovka

Leonid 2 [48]

Makar 3 [53]

Ijopsk 4

Як было зазначанае ў папярэдніх расьледаваньнях InformNapalm [58], з пачатку вясны 2014 году расейскі бок пачаў зьбіраць магутную ўдарную групоўку. Да ўкраінскай мяжы былі перакінутыя батальённа- і ротна-тактычныя групы з складу сухапутных злучэньняў чатырох вайсковых акругаў, паветрана-дэсантных войскаў, берагавых войскаў флёту. Найбольшая канцэнтрацыя войскаў была і ёсьць ў Растоўскае вобласці ля мяжы з Украінай, скуль на пачатковым этапе схаванага ўварваньня зьдзяйсьняліся абстрэлы тэрыторыі Украіны і пэрманэнтнае прыцягненьне тактычных адзінак для вырашэньня баявых задачаў. У авангардзе расейскіх сілў ўварваньня знаходзяцца й падразьдзяленьні 15-й АМСБр МС РФ, укамплектаваныя дасьведчанымі кантрактнікамі. Зьніжэньне інтэнсыўнасьці баявых дзеяньняў на Данбасе падчас Менскага працэсу дало магчымасць расейскаму вайковаму камандаваньню пачаць фармаваньне армейскіх карпусоў тэрарыстычных утварэньняў «ДНР» і «ЛНР», куды, апроч гарматнага мяса ў асобе калябарацыяністаў і наймітаў з РФ, пачалі негалосна прыкамандыроўваць вайскоўцаў ЗС і МУС Расеі. Большасьць расейскіх вайскоўцаў, прыкамандыраваных ў незаконныя збройныя фармаваньні «наваросіі», зараз займаюць камандныя пасады або вакансіі адмыслоўцаў з найбольш адказнымі вайкова-ўліковымі спэцыяльнасьцямі. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца на працягу працэсу рэалізацыі ўсіх Менскіх дамоўленасьцей.

Варта зазначыць, што міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm неаднойчы падавала пераканаўчыя доказы ўдзелу самарскіх «міратворцаў» 15-й АМСБр у вайне на Данбасе. Выяўленая тэндэнцыя дазваляе казаць не пра адзінкавыя выпадкі, але пра сыстэмнае прыцягненьне кадравых расейскіх вайскоўцаў да вырашэньня баявых задачаў за мяжой, у прыватнасьці ва Украіне.

Рэкамэндуем азнаёміцца і зь іншымі расьледаваньнямі супольнасьці, у якіх таксама фігуруюць вайскоўцы 15-й АМСБр, што зьдзяйсьняюць вайсковую агрэсію супроць Украіны.

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 60 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence [66].


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Іраклі Камахідзэ [67] і  Відаль Сарокін [68].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [69].

(CC BY 4.0 [70]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [71], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

 Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding [72]. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!