- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама

Падобна на тое, што Расея канчаткова ўцягваецца ў сухапутную апэрацыю ў Сірыі. Не пасьпела «астыць» інфармацыя [1] пра 28-ю АМСБр з Екатэрынбурга, як на Блізкім Усходзе ўжо зьявіліся новыя дзеючыя асобы, гэтым разам з Навасібірска.

Падчас OSINT-расьледаваньня пэрсанальнага блёгу чарговага «сірыйскага адпускніка» Яўгена Лузанава з далёкага Навасібірска (https://archive.is/LqbMp [2]) былі выяўленыя вельмі цікавыя факты.

  1. Адразу зьвяртае на сябе ўвагу сьвежае групавое фота з 10 лістапада 2015 году (https://archive.is/9H76I [3]) на тле аналягічных будынкаў і мясцовасьці ў Сірыі, дзе наконадні фатаграфаваліся байцы з Екатэрынбурга [1].

Гэтая зона з правінцыі Хама, на ўмоўным «пятачку» непадалёк ад мястэчкаў Deir Shamil і Dimo. Падобна на вілу, што стаіць асобна або дом, які знаходзіцца на вышыні. Расейцы абсталявалі там міні-базу або умацаваны пункт. Каардынаты [4] базы, а таксама прывязка да мясцовасьці:

2 [5]3 [6]

Леваруч можна выразна пабачыць грузавыя аўтамабілі «Газ» і «Урал». Таксама кідаецца ў вочы, што гэта зусім новыя асобы, байцы “старэйшага” узросту. Можна зрабіць здагадку, што гэтыя жаўнеры, цалкам магчыма, прыехалі замяніць вайскоўцаў з Екатэрынбурга.

  1. Апроч гэтага, Яўген выклаў сьвежае фота – паводле геатэгу – з ваколіцаў Цэнтральнай базы «Хмеймім» (https://archive.is/eVrab [7]), адкуль яны і прыбылі ў правінцыю Хама. 4
  2. Яшчэ адное фота з таварышам у службе (https://archive.is/I8xda [8]) – проста чарговае пацьверджаньне таго, што расейцы знаходзяцца ў правінцыі Хама (раён Dimo). 5
  3. Ну, і ўласна, адказ на пытанне: “Who is mr. Luzanov?”. Яўген Лузанаў у 2010-2011 гг. праходзіў тэрміновую службу ў в/ч 93855. З 2011 году ён кантрактнік і «працуе» кіроўцам вайсковага грузавіку. Напрыклад, пра гэта сьведчаць пятлічныя знакі адрозненьня родаў войскаў: (https://archive.is/pAyjz [9], https://archive.is/FFkN6 [10]). Гэта Цэнтральная вайсковая акруга, глядзіце нашыўку на правай руцэ: https://archive.is/TbrEu [11].

6 [12] 7 [13] 8 [14]

Лузанаў у сваіх фота падае вельмі шмат геалякацыйнае прывязкі да 17-га вайсковага гарадку г. Навасібірска (гэта цэлы пятачок у цэнтры гораду, абмежаваны некалькімі вуліцамі), напрыклад: https://archive.is/3IL5X [15], https://archive.is/lW8nB [16], https://archive.is/fore5 [17] (характерны «помнік» старому танку). На тэрыторыі 17-га вайсковага гарадку базуюцца в/ч 55433 (24 АБрСпН ГРУ ГШ МА) і в/ч 22316 (32 АМСБр).

aCBaK4-Q1Kk [18] RqrbQuPj7_8 [19] s0WSsMBDLQY [20]

Варта асобна зазначыць, што Яўген ня гэтак даўно, у сакавіку 2015 году відавочна быў у загадкавым «адпачынку ў Растоўскае вобласьці», пра што сьведчыць ягонае фота з раёну Мілерава ля самай мяжы з Украінай:  https://archive.is/t0LMb [21], https://archive.is/lmKCh [22], https://archive.is/0WJgo [23]

-HJF2YuiROc [24] pYq6oMB0axs [25] xbDdtCwjixA [26]
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Мікалай Махно [27] і Міхаіл Кузьняцоў [28]

 Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын [29]

(CC BY) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [30], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд матар’ялу ў сацсетках вітаецца!