- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Сэлфі з Т-90А на Данбасе вандруе з профіляў расейскіх танкістаў у профілі тэрарыстаў

Ідэнтыфікацыя ўнікальных адзінак зброі й тэхнікі, якая зафіксаваная на Данбасе і маецца ва ўзбраеньні аб’яднаных расейска-тэрарыстычных войскаў, зьяўляецца важным аспэктам збору доказавай базы расейскай гібрыднай агрэсіі супроць Украіны. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm падчас зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньняў задакумантавала ўжо каля 20 унікальных тыпаў узбраеньня, якое магло быць «адкамандыраванае» на Данбас разам з вайсковымі адмыслоўцамі выключна з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, што ёсьць наўпроставым доказам інтэрвэнцыі. Таксама валянтэры супольнасьці задакумантавалі больш за 145 інцыдэнтаў, у якіх зафіксаваны ўдзел вайскоўцаў і/або тэхнікі з 72 вайсковых фармаваньняў Расейскай Фэдэрацыі [1] (ЗС РФ, ГРУ ГШ РФ, ФСБ РФ, МУС РФ, ГУФСВП РФ). Падчас зьдзяйсьненьня расьледаваньняў мы таксама досыць часта выяўляем факты і дадатковыя доказы да ўжо наяўных інцыдэнтаў.

Гэтак, у кастрычніку 2014 году валянтэры-выведнікі супольнасьці InformNapalm ідэнтыфікавалі падразьдзяленьне танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады ЗС РФ. Дзякуючы фота, выкладзеным на старонцы сацыяльнага профілю расейскага вайскоўца Віталя Маракасава, удалося выначыць дакладнае мейсцазнаходжаньне аднаго з падразьдзяленьняў 136-й АМСБр, якое мае ва ўзбраеньні чатыры танкі Т-90. Гэта дарожная разьвязка ў раёне населенага пункту Фабрычнае непадалёк Луганскага аэрапорту, з паказьнікам – налева «Красны Луч», наўпрост «Старабельск», направа «Луганск». Падрабязна ў нашым расьледаваньні “Расейскія танкі «Т-90» 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскай вобласьці – фотафакт [2]”.

Давайце яшчэ раз прааналізуем гэтыя фатаздымкі.

Selection_107

Selection_106Selection_105

Паводле браняваньня начнога прыцэла, гэта расейскія танкі Т-90А мадыфікацыі 2006 году (першапачаткова «аб’ект 188А1») з цеплавізарам другога пакаленьня «ЭССА». Танкі маюць трохкаляровы камуфляж, можна выразна пабачыць датчык ветру. У адным з фатаздымкаў зафіксаваны кораб для зэнітнага кулямёту НСВТ, на якім сьветла-зялёнаю фарбаю замаляваны бартавы нумар танку. Таксама ў адным з фатаздымкаў Маракасаў пазуе ў шлемафоне з нумарам «438» (восьмы танк трэйцяй танкавай роты). Зараз давайце пагледзім рэпартаж [3] тэлеканалу «Звезда» (рас.), прысьвечаны пераўзбраеньню 136-й АМСБр на новую тэхніку і прачытаем допіс [4] расейскага вайсковага блёгера.

Selection_113Selection_114

Selection_115

Мы бачым усё тыя ж Т-90А ў трохкаляровым камуфляжы. Адзін з танкістаў мае шлемафон з нумарам «412» (другі танк першай танкавай роты). То бок, супадзеньне ў мадыфікацыі танку, камуфляжы й першай лічбе трохзначнай нумарацыі бартавых нумароў танкаў, дае нам права сьцьвярджаць, што танкі, якія мы ідэнтыфікавалі пад Луганскам, маюць прыналежнасьць менавіта да 136-й АМСБр ЗС РФ.

Наконадні інтэрнэт-карыстальнікамі (нашая каманда шукае першакрыніцу) на сацыяльнай старонцы тэрарыста “ЛНР” Струцінскага Сяргея Сяргеевіча [5] (нарадзіўся 01.04.1983 г., код ДРФО: 3040606016) выявілі фатаздымак [6], у якім ён пазуе на тле расейскага танку Т-90А. Зьвярніце ўвагу на кораб з стужкай зэнітнага кулямёту: мейсца, фарба й форма плямы.

Selection_094

Як бачым, у фатаздымках тэрарыста Струцінскага і танкіста 136-й АМСБр Маракасава зафіксаваны адзін і той жа танк. Застаецца толькі адное пытаньне: ці ён заблукаў, у адпачынку ці звольніўся?

Азнаёміцца з факталягічнай доказавай базай дадзеных расьледаваньняў InformNapalm што да ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне больш чымся 70 вайсковых падразьдзяленьняў ЗС РФ можна праз спасылку http://bit.ly/RussianPresence [7].

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднай супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузняцоў [8].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [9].

 (CC BY 4.0 [10]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [11], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

donate