- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Шчырасьць расейскага вайсковага злачынцы з 28-й АМСБр, які родам зь Беларусі (18+)

Шмат хто ведае, што праца нашай каманды “ІнфармНапалм” заснаваная на валантэрскай дзейнасьці і мы даўно ня маем ілюзіяў, што дзяржаўныя інстытуцыі, зацікаўленыя ў падобнай дзейнасьці, хоць нечым маглі б паспрыяць нам. Як парадаксальна гэта не гучыць, мы ўсё ж здолелі самаарганізавацца і каардынаваць дзейнасьць зь іншымі валантэрскімі праэктамі. Адзін зь іх, вядома ж, знаны усім праэкт Цэнтра “Міратворац”, з прадстаўнікамі якога сыстэматычна кантактуем, зьдзяйсьняем абмен інфармацыяй, дапамагаем адзін адному. Дзякуючы першаснай інфармацыі ад сяброў з “Міратворца”, былі раскрытыя і адсочаныя шматлікія факты расейскае вайсковае прысутнасьці ва Украіне, якія прадстаўленыя ў матар’ялах “ІнфармНапалм”.
Гэтым разам хочам надаць галоснасьць інфармацыі пра расейскага вайсковага злачынцу родам зь Беларусі, вайскоўца Дзьмітрыя Сімончыка, які быў унесены ў “Чысьцец” (база дадзеных) “Міратворца” 22 чэрвеня гэтага году.:
Сімончык Дзьмітрый / Simonchik Dmitrij
Краіна: Расея
Адрэса: г.Екатэрынбург
Дата нараджэньня: 15.11.1988 г. Мейсца нараджэньня: г.Менск, Беларусь.
Вайсковы злачынца. Вайсковец 28-й матастралковай брыгады ЗС РФ. Ваяваў на Данбасе ўлетку-увосень 2014 году.
Старонка ў сацсетках: https://vk.com/id10314565. Архіў: https://archive.is/uhd4C.

Глядзіце фатаздымкі, атрыманыя дзякуючы праэкту “Матрошка” групы Міратворац.

Simonchik2 [1] Simonchik4 [2]  Simonchik3 [3]

Simonchik5 [4]

 

Варта зазначыць, што расейскія спэцслужбы, якія сочаць за “Міратворцам” зрэагавалі апэратыўна, на цяперашні момант фатаздымкі прадстаўленых скрыншотаў з старонкі Д.Сімончыка выдаленыя, старонка адрэдагаваная. Але і гэтай інфармацыі цалкам дастаткова для наданьня кваліфікацыі.

Падразьдзяленьні 28-я МСБр (в/ч 61423, дысьлякацыя м.Екатэрынбург, Цэнтральная вайсковая акруга) неаднаразова былі заўважаныя ў кантэксьце “ўкраінскіх камандыровак”.
Адная зь першых згадак дадзенай вайсковай часткі ёсьць у нашым вераснёвым сьпісе з 2014 г. –  “Ідэнтыфікацыя сілаў уварваньня ЗС РФ. Падразьдзяленьні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны [5]”.

У лістападзе 2014 г. падразьдзяленьне 28-й МСБр было “засьвечанае” зноў – “Вяртаньне 28-й асобнай матастралковай брыгады з Екатэрынбурга ў Растоўскую вобласьць у склад групоўкі сілаў уварваньня [6]”.
У студзені 2015 г., наш сябар і калега Антон Паўлушка [7] прадставіў цікавую інфармацыю пра  вайскоўцаў дадзенай брыгады, – “28-я брыгада з Екатэрынбурга “на вышкалах” у Растоўскай вобласьці пэрыядычна спачувае па сваіх загінулых [8]”.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ [9]

Першасная інфармацыя пра Д.Сімончыка прадастаўленая нашымі сябрамі з праэкту “Міратворац [10]

 (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку і выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [11]

RU: Откровения российского военного преступника из 28-й ОМСБр (18+) [12]