• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Што хаваецца ў дэталях? Аналіз крамлёўскае інфармацыйнае спэцапэрацыі ў Сірыі

on 2016-03-04 | 0 Comment | Блог Print This Post Print This Post

Міжнародная супольнасьць абураная – Расея нахабна парушае ўмовы перамір’я ў Сірыі, абстрэлы і бамбаваньні сталіся менш інтэнсыўнымі, але не спыніліся. Міністэрства замежных справаў Францыі тэрмінова зьбірае працоўную групу для абмеркаваньня парушэньняў рэжыму спыненьня перамір’я. Як заявіў кіраўнік МЗС краіны Жан-Марк Эйро, Парыж мае дадзеныя пра напады на раёны, якія знаходзяцца пад кантролем умеранай сірыйскай апазыцыі – спасылка.

Як адказвае Расея?

Расея адказвае заявай афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны РФ генэрал-маёра Ігара Канашэнкава пра артабстрэл сірыйскай Латакіі, у якім пацярпелі замежныя журналісты, і нібыта ён быў зьдзейсьнены з тэрыторыі Турэччыны.

Праз досьвед Данбаса, калі зьяўленне расейскіх “журналістаў” карэлюе з раптоўнымі абстрэламі і іншымі правакацыямі, праз што ў адэкватных мясцовых жыхароў зьявіўся рэфлекс: бачыш журналіста “лайньюс” – бяжы, валянтэры InformNapalm вырашылі дасьледаваць гэтую сытуацыю.

Міжнародныя журналісты, хто яны?

Вось, калі ласка, знаёмцеся, Барыс Анзоў, нарадзіўся ў Баўгарыі, навучаўся ў расейскім Унівэрсытэце Дружбы Народаў, жыве ў Маскве, працуе ў кампаніі “Media-Most LTD”.

Кампанія гэтая была ў холдынгу Гусінскага, потым перайшла ва ўласнасьць “Газпрома” (1, 2). Пра шчыльную супрацу з “Газпромам” сьведчыць і супольная судовая справа. Вывучаем і бачым, што афшор-кампанія “Мэдыя Мост Капітэл энд Мэнэджмэнт Лімітэд” зьяўляецца замежнай юрыдычнай асобай і знаходзіцца за межамі РФ на тэрыторыі іншай дзяржавы (Гібралтар), і за гэтую супэрнезалежную і вельмі замежную кампанію робіць даручэньне мэдыяхолдынг дзяржкампаніі – Газпром Мэдыя. Ці мае права прадстаўляць баўгарскую прэсу журналіст, які жыве ў Маскве і які працуе на газпромаўскую афшорную кампанію, маючую аформленую гібралтарскую рэгістрацыю, якая для зручнасьці надае замежны статус падчас арганізацыі інфармацыйных спэцаперацыяў? Мы спадзяемся, што кампэтэнтныя ворганы чальца NATO Баўгарыі разьвяжуць гэтую праблему.

4

28 лютага 2016 г. Барыс прымае ўдзел у мерапрыемствах, што адбываюцца ў асабняку МЗС РФ, які мае адрэсу: вул. Сьпірыдонаўка, 17. Фатаграфуецца з Марыяй Захаравай, дырэктаркай Дэпартамэнта інфармацыі й друку Міністэрства замежных справаў Расейскай Фэдэрацыі. 1 сакавіка 2016 г. ён ужо “трапляе пад абстрэл” у Сірыі і ў той жа дзень вяртаецца адтуль на лятаку. Такі сабе “мэтаськіраваны ваяж”.5

Псэўдабаўгарскага квазіжурналіста мы яшчэ ўзгадаем, а пакуль зоймемся аналізам спэцаперацыі. Быў апублікаваны відэазапіс падзеі, які мы адразу захавалі і пачалі вывучаць. Відэа, на жаль, несуцэльнае, зьяўляецца змантаванай нарэзкай ад RT.

Спачатку мы бачым выбух. Зазначым, што з гэтага пачынаецца запіс, камэра накіраваная на мейсца выбуху загадзя. Выбух адбываецца ў напаўразбураным раёне, выбухі не суправаджае характэрны для мінаў сьвіст. Зазначым дзіўны характар ​​выбуху, не характэрны для цяжкіх боепрыпасаў (якія выбухаюць, патрапіўшы ў паверхню або ў сярэдзіну будынку, таму пошугу над паверхняй няма). Фіксуем надпіс на арабскай мове.

6

Зноў надпіс!

9

Апэратар, фільмуючы, накіроўвае камэру ад аднаго надпісу да іншага.

10

Праваруч ля сьцяны можна выразна пабачыць чалавека ў блакітнай кашулі, які ня мае бронекамізэлькі і каскі (як падчас выбухаў, гэтак і падчас прыезду і ад’езду БТР).

11

На 0:53 можна пабачыць ля сьцяны рэжысэраў гэтай дзеі – мужчына ў блакітнай кашулі працягвае там жа стаяць і чамусьці не хаваецца за БТР (без каскі і бронекамізэлькі), бліжэй да слупу зафіксаваны расейскі вайсковец у кепі і без бронекамізэлькі, які таксама не хаваецца ад выбухаў.

13

Хаваньне за ​​БТР адбываецца ўжо вельмі тэатральна і ненатуральна: БТРам не прыкрываюцца ад артылерыйскага вагню, карэспандэнты дэманстратыўна бегаюць і не пасьпеваюць за БТРам, але гэта іх ня турбуе.

14

Шмат людзей робяць выгляд, што хаваюцца, хаця праём на ўзвышшы – накіраваны ў бок выбуху – відавочна ня ёсьць сховішчам (нага ў сініх нагавіцах). Апэратар замест таго, каб сканцэнтравацца на тых, хто бяжыць, зноў паказвае нам надпіс на сьцяне.

7

Дык што ж гэта, адбваюцца такія падзеі, нібы быў абстрэл, БТР сноўдае туды-сюды, людзі бягуць, але апэратар упарта паказвае нам надпісы на сьценах, якія ўзьніклі нямаведама як, гэты надпіс ужо двойчы.

8

У натоўпе можна заўважыць расейскіх вайскоўцаў і журналістаў без бронекамізэлек і касак, але дама ў чырвонай саколцы ехала пэўна ня ў зону баявых дзеяньняў. Зноў апэратар настойліва зьвяртае нашую ўвагу на арабскі надпіс.

15

Што ж гэта за горад, які нават у такім кароткім відэа робіць уражаньне цалкам разбуранага (ацалелых будынкаў няма). Паводле стану будынкаў мы разумеем, што мясцовым жыхарам проста няма куды вяртацца, нягледзячы на сьцьверджаньні прапагандыстаў, якія апяваюць пра  “вызваленчую” вайну Асада. Пакуль гэтая вайна вызваляе толькі тэрыторыі ад сірыйскага народа, як мы бачым з прыкладу гэтага невялічкага мястэчка Кінсаба ў гарох Сірыі, непадалёк узьбярэжьжа.
16
Мейсца здымкі:

17

Камэра глядзіць у бок поўначы. Леваруч выбуху, на схіле, можна пабачыць белы домік з чырвоным дахам.

20

Гэта напаўразбураны будынак, праваруч на вуліцы. Праваруч абстрэл немагчымы – прыкрывае гэты й суседні будынак. Акурат праваруч за 15 км месьціцца горад Джыср аш Шугур, які знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў.

22

Такая пільная ўвага да арабскіх надпісаў, якія нібы пазначаюць групоўкі, што ваююць з Асадам, цалкам непераканаўчая. Зробленыя надпісы ў такім невялічкім раёне, якія нібы маюць дачыненьне да двух розных мусульманскіх рухаў, сьведчаць пра нязграбнае ісцэнаваньне. Зрэшты, і сама ідэя пастаноўкі абстрэлу гэтага мейсца сірыйцамі з тэрыторыі Турэччыны выклікае вялікія сумневы.

Зробім выснову.

Расейскія ваякі інфармацыйных франтоў паспрабавалі зьдзейсьніць чарговую PR-вайсковую кампанію паводле аналёгіі з данбаскім досьведам. У Сірыю былі адмыслова завезеныя журналісты, сярод якіх, падобна на тое, былі тыя, што працуюць на сыстэму, накшталт гэтага псэўдабаўгарскага журналіста. Было старанна распрацаванае інсцэнаваньне абстрэлу, цалкам мажліва, узарваны некалькі гранатаў або мінаў. Людзей сапраўды завезьлі ў нядаўна ўзяты ўрадавымі войскамі горад Кінсабу, разбураны, як і іншыя гарады Сірыі, праз безупынныя абстрэлы й бамбаваньні праасадаўскіх і расейскіх вайскоўцаў. Ня грэбавалі здымкамі з натуры, але былі злапаныя праз дробязі – паводзіны людзей, ненатуральную здымку апэратара, падбор кадраў.

Трэба працаваць больш рупліва, таварышы прапагандысты, InformNapalm сочыць за Вамі досыць пільна!

Кацярына Ярэська з экспэртам InformNapalm Дзьмітрыем К.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 0 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

October 2023
M T W T F S S
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.