- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ

 

Мінулі тры месяцы з моманту публікацыі OSINT-расьледаваньня InformNapalm “Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі [1]”, у якім пададзеныя наглядныя сьведчаньні ўдзелу расейскіх артылерыстаў у баявых дзеяньнях у Сірыі. Пацьверджаньнем нашае слушнасьці сталася масавая зачыстка профіляў расейскіх вайскоўцаў, якія фігуруюць у гэтым матар’яле. Але, мабыць, памяць у расейскіх ваякаў надта кепская, бо праз тры месяцы некалькі вайскоўцаў з агульнага сьпісу падставіліся зноў.

DS 1

mudal

lada

Архівы фотаальбомаў: стары [5], абноўлены  [6]

Архівы профіляў: стары [7], абноўлены  [8]

Ваня Зімін [9], фігурант №20 – ён таксама выдаліў сірыйскія фота, але празь некаторы час не забыўся на тое, каб пахваліцца мэдалём Суворава [10]. Узнагароду Ваня атрымаў паводле таго ж загаду з 8 сьнежня 2015 г.

VZ [11]

7-31 [12]

Архівы фотаальбомаў: стары [13], абноўлены  [14]

Архівы профіляў: стары [15], абноўлены [16]


Аляксандар Каратнік [17], фігурант №24, – падчысьціў сірыйскія фатаздымкі, але выклаў фота мэдалю Жукава [18], з той жа самай датай узнагароджаньня – 8 сьнежня 2015 г. Каратнік пракамэнтаваў атрыманьне ўзнагароды досыць красамоўна (пакідаем у арыгінале): «был там где вас не было, делал то, чем вы никогда не занимались».

AK [19]

12-34 [20]

koomenttttttttt [21]

Архівы фотаальбомаў: стары [22], абноўлены [23] 

Архівы профіляў: стары [24], абноўлены [25]

Посткрыптум: празь некалькі гадзінаў пасьля публікацыі два з трох профіляў вышэйзгаданых фігурантаў былі адрэдагаваныя, фота мэдалёў выдаленыя. Падрабязнасці – у спасылцы [26].

Нагадваем, што 291-я артбрыгада – адное з найбольш сумнавядомых вайсковых злучэньняў ПВА, якое неаднаразова фігуравала ў нашых расьледаваньнях у кантэксьце «растоўска-ўкраінскіх камандыровак».

Глядзіце тэматычныя спасылкі пра 291-ю артбрыгаду:

Матар’ял падрыхтаваны да публікацыі на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm.

Аўтар матар’ялу Іраклі Камахідзэ [36].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [37].

(CC BY 4.0 [38]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [39], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!