InformNapalm.org (Беларуская)

Сірыя: атрыманыя дадзеныя пілётаў расейскіх стратэгічных бамбоўцаў Ту-160

Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm у адказ на працяг правакацыяў і агрэсыўных дзеяньняў дывэрсыйна-выведвальных групаў (ДВГ) аб’яднаных расейска-сэпаратысцкіх сілаў (АРСС) на Данбасе публікуе чарговыя дадзеныя расейскіх пілётаў звышгукавых стратэгічных бамбоўцаў-ракетаносьбітаў Ту-160, якія зьдзяйсьняюць удары па мірнаму насельніцтву Сірыі і ўмеранай сірыйскай апазіцыі.

20 лістапада 2015 году МА РФ апублікавала відэа, у якім зафіксаваны баявы вылет Ту-160 RF-94110 “Валеры Чкалаў”


На відэа зафіксаваны запуск крылатай ракеты па тэрыторыі Сірыі. Ейны тып, як мяркуецца, Х-555. Нагадаем, што з 17 лістапада 2015 году ў межах вайсковай апэрацыі Расеі ў Сірыі стратэгічныя ракетаносьбіты Ту-95МС і Ту-160 пачалі зьдзяйсьняць масаваныя ўдары крылатымі ракетамі Х-555 і Х-55СМ.


Далей, абапіраючыся на адкрытыя дадзеныя, апублікаваныя ў артыкуле рэсурсу ruspotting (архіў), InformNapalm прааналізаваў інфармацыю пра падрыхтоўку да параду перамогі, дзе быў выкладзены фатаздымак экіпажу Ту-160 “Валеры Чкалаў”.

Далей, у рэпартажы “Вести 24” (архіў) быў “засьвечаны” камандыр экіпажу гэтага лятаку – Цьверытын Ігар Юр’евіч (у 2013 годзе ён меў вайсковае званьне – гвардыі маёр).

Для параўнаньня мы ўзялі фатаздымак з падрыхтоўкі да параду перамогі 2015 году.

Таксама на падставе дадзеных форуму Балашоўскае ВВАВЛ (архіў) валянтэры InformNapalm вызначылі наступныя дадзеныя пра Ігара Цьверытына:

– скончыў Балашоўскую ВВАВЛ у 1997 годзе;

– тэл.: 8-987-331-12-84;

– e-mail: samolet222@mail.ru

21 лістапада 2015 году МА РФ апублікавала відэа, на якім зафіксаваны запуск крылатых ракетаў зь лятакоў Ту-160.

На 00:32 хв. відэа быў зафіксаваны зацерты зь невядомых прычынаў рэгістрацыйны нумар борту Ту-160, далей у кадрах відэа борт лёгка ідэнтыфікуецца паводле найменьня.

На кадры 01:20 хв. быў ідэнтыфікаваны Ту-160 “Аляксандар Галаванаў” RF-94104.

На падставе артыкулу на партале ugresh.ru (архіў) былі идэнтыфікаваныя імёны камандыра экіпажу маёра Артура Пятрэнкі, інжынэра – Тымура Гасанава і штурмана – Дзяніса Барысава.

Дзяніс Барысаў – (архіў) фатаздымак 2010 году.


Тымур Гасанаў – (архіў) фатаздымак 2008 году.


Чытайце таксама: “Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і “заблукалыя ракеты“.

Ідэнтыфікацыю расейскіх вайсковых злачынцаў зьдзейсьнілі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно і Міхаіл Кузьняцоў.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

 

 

 

 

Exit mobile version