- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Сірыя і Украіна. Ключавыя асаблівасьці “гібрыднае” вайны Крамлю

Рэвалюцыя ў Сірыі 2011 году і рэвалюцыя ва Украіне 2014 году былі ськіраваныя супроць рэжымаў пуцінскіх марыянэтак – Асада і Януковіча. Сірыйцы і ўкраінцы імкнуліся заняць пачэснае мейсца ў сям’і цывілізаваных народаў, адныя сярод краінаў арабскае і ісламскае цывілізацыі, другія ў сям’і эўрапейскіх народаў, зь якіх яны напрацягу шматлікіх гадоў былі гвалтоўна вырваныя. Але ў Маскве не жадалі вызнаваць права народаў Сірыі і Украіны на самавызначэньне. Настальгуючыя па савецкай імпэрыі карлікі, спрабавалі любым коштам утрымаць Сірыю і Украіну пад сваім кантролем. Спачатку супроць сірыйскага, але потым і супроць украінскага народаў была распачатая таемная вайна, якая дагэтуль ня мела прыкладаў  паводле свайго вераломства і подласьці.

Усе мэтоды і прыёмы тайнае вайны спачатку былі апрабаваныя ў Сірыі.

З пачаткам рэвалюцыі рэжым Пуціна пачаў зьдзяйсьняць дапамогу рэжыму Асада ажно да ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Сірыі. Ён ня толькі пачаў дасылаць Асаду зброю і боепрыпасы, але і распачаў дасылаць вайскоўцаў і наймітаў. Ва ўсіх штабах сірыйскае арміі

85% of Russian air strikes targeted where #ISIL isn't even present; #Russia is fighting Assad's civil war - not ISIL [1]

сядзелі расейскія афіцэры, якія рэальна кіравалі баявымі дзеяньнямі. Сірыйцы сутыкнуліся зь  нябачанымі раней бруднымі прыёмамі і мэтодамі вайны, заснаванымі на парушэньні міжнародных нормаў і правілаў вядзеньня вайны, а таксама на парушэньні правілаў вайны ў ісламе. Войскі Асада пад кіраўніцтвам расейцаў, фармаваньні шабіха і найміты выкарыстоўвалі ў якасьці жывога шчыта мірнае насельніцтва. Апорныя пункты арганізоўваліся ў школах, мячэтах, густанаселеных раёнах, мейсцах масавага збору людзей. Мэтанакіравана зьдзяйсьняліся масаваныя абстрэлы і бамбаваньні жылых кварталаў гарадоў. Найбольш яскрава гэта выявілася ў гарадох Хомс, Дэраа на поўдні Сірыі, прадмесьцях Дамаска, асабліва ў Гуце. Потым да бамбаваньня і артабстрэлаў далучыліся абстрэлы балістычнымі ракетамі СКАД. Кожная ракета несла каля тоны выбухоўкі. Праз адустнасьць эфэктыўных сыстэмаў навядзеньня ракет, іх наводзілі, збольшага, на буйныя населеныя пункты. Барбарскі характар ​​бамбаваньня і абстрэлаў пацьверджаны праз  міжнародныя арганізацыі [2].

Putin [3]У абстрэлах мірнага насельніцтва асадаўская прапаганда абвінавачвала выключна паўстанцаў. Зараз узгадайце дзеяньні расейскіх войскаў і наймітаў ва Украіне і як яны падаюцца ў расейскіх СМІ. Для ажыцьцяўленьня інфармацыйнае вайны ў Сірыю у 2011 годзе прыбыў вялізны дэсант расейскіх прапагандыстаў. Там яны і адпрацоўвалі свае мэтоды [4] хлусьні і дэзынфармацыі, якія выкарыстоўваліся пазьней супроць Украіны.

Усе злачынствы рэжыму Асада прыпісваліся паўстанцам. Аднаго разу па Дамаску і ягоных прадмесмьцях пракацілася хваля тэрактаў. У мейсцах масавага збору людзей выбухалі замінаваныя аўтамабілі, гінулі дзясяткі людзей. Расейскія і праасадаўскія СМІ абвінавачвалі паўстанцаў. Але неўзабаве высьвятлілася, што іх зьдзяйсьнялі асадаўскія спэцслужбы. Пра некаторыя тэракты асадаўская тэлевізыя пасьпявала паведаміць раней, чымся яны адбываліся рэальна, а ў іншых выпадках журналісты былі ўжо на мейсцы выбухаў праз лічаныя хвіліны. Як гэта ўсё падобна на тыя падзеі, якія адбываюцца на акупаваных тэрыторыях Украіны!

Афіцыйна Расейская Фэдэрацыя пачала выкарыстоўваць сваю армію ў Сірыі толькі зараз, аднак рэальна яна там была з 2011 году. Бамбаваньні Сірыі ажыцьцяўлялі ў тым ліку і расейскія пілёты – на лятаках сірыйскіх ВПС. Цяперашняе ж адкрытае ўмяшальніцтва, на мой погляд, прадыктаванае наступнымі матывамі:

  1. Пасьля фіяска ва Украіне Пуціну зараз дужа патрэбная маленькая пераможная вайна з мэтаю ўтрыманьня рэйтынгу.
  2. Не дазволіць зрынуць аганізуючы рэжым Асада.
  3. Выклікаць новую хвалю ўцекачоў зь Сірыі і накіраваць іх у краіны ЭЗ. З гэтай мэтаю Крэмль пачаў пазбаўляцца ад сірыйскіх уцекачоў, якія ўжо жывуць у Расеі.

Усе прыёмы і мэтоды так званае схаванае, гібрыднае вайны былі выпрабаваныя ў Сірыі і ўжо потым выкарыстаныя супроць Украіны. Не выключана, што цяперашняе адкрытае ўмяшальніцтва ў сірыйскі канфлікт – гэта ўсяго толькі рэпэтыцыя паўнамаштабнае вайны з Украінай. І нам трэба да гэтага рыхтавацца.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Сяргей Рэпін

Пераклаў на беларускую мову – Дзяніс Івашын [5]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [6], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.