- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

«Служылі два таварышы»: Апазнаныя артылерысты 136-й АМСБр, якія ваявалі ва Украіне

У папярэднім матар’яле [1] InformNapalm, прысьвечаным ідэнтыфікацыі расейскіх танкістаў, якія ўвосень 2014 году прайшлі праз «украінскую камандыроўку», былі раскрытыя 10 танкістаў 136-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 63354, Буйнакск, Дагестан) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ. У публікацыі было падкрэсьленае, што калі раней асноўны акцэнт у OSINT-расьледаваньнях (выведка адкрытых крыніцаў) надаваўся выяўленьню й ідэнтыфікацыі падразьдзяленьняў, тыпу ўзбраеньня й геаграфіі падзеяў, то зараз надыйшоў час раскрыць асобы расейскіх вайсковых злачынцаў. У новым матар’яле гаворка пойдзе пра артылерыстаў гэтай жа брыгады, якія маюць дачыненьне да абстрэлу ўкраінскіх вёсак і гарадоў.

Варта зазначыць, што як і ў выпадку з выяўленьнем танкістаў 136-й АМСБр, InformNapalm быў першым рэсурсам, які ў верасьні 2014 году ідэнтыфікаваў [2] расейскія артылерыйскія падразьдзяленьні, прыцягнутыя вайсковым камандаваньнем РФ для вядзення подлай, неканвэнцыйнай вайны на Данбасе. Сярод іх пазначаная 291-я артылерыйская брыгада (якая фігуруе ўжо ў 12-ці эпізодах [3] нашых расьледаваньняў). Таксама падразьдзяленьне гаўбічнага самаходнага дывізыёну 152-мм САУ «Акацыя» 136-й АМСБр з Дагестана, што падмацаванае [4] сэрыяй фатаздымкаў, якія адлюстроўваюць баявыя будні «ўкраінскае камандыроўкі».

sau-sn

Гэтую тэму ўвосень 2015 году больш дэталёва раскрыў украінскі блёгер sled_vzayt [5], у выніку расьледаваньня былі названыя імёны шасьці артылерыстаў – вайсковых злачынцаў. Але Інтэрнэт усё яшчэ захоўвае вялізны масыў інфармацыі ў выглядзе фатаздымкаў і цынічных камэнтароў, якія сьведчаць пра ўдзел Расеі ў вайне на Данбасе.

Яскравым прыкладам зьяўляюцца профілі сацсетак, на першы погляд прыстойных сямейнікаў, колішніх вайскоўцаў 136-й АМСБр Сяргея Шахаўцова з фотаальбомам «Украіна, жнівень 2014 [6]» і Ягора Вінклера з сэрыяй фота, зробленых падчас «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі». Сярод гэтых фатаздымкаў шмат ужо знаёмых фота зь лета-восені 2014 году, якія раней публікавалі OSINT-дасьледнікі, але ёсьць і новыя.

Фігурант №1

shexovcovІдэнтыфікацыйныя дадзеныя: Сяргей Шахаўцоў, 17.03.1990 г.н., родам зь вёскі Ізмалкава Ліпецкае вобласьці. У сацсетках: «ОК [7]» (архіў профілю [8], кантактаў [9]), «VK [10]» (архіў профілю [11], фотаальбому [12], кантактаў [13]). Згодна з запісам на старонцы профілю, працуе ахоўнікам “ЧОП” у Маскве. Паводле іншых дадзеных працуе ў МНС Ліпецкае вобласьці (гл. подпіс да фота [14] аварыі, таксама той жа фатаздымак [15] ёсьць на ягонай старонцы). Тэрміновую вайсковую службу праходзіў ва УВ МУС РФ в/ч 3660. Падпісаў кантракт з МА РФ на службу ў 136-й АМСБр.

mnogo

Зь ягоных фатаздымкаў найбольш характэрнымі ёсьць наступныя:

lug-aerop-1

z3 [20]

z1 [21] z2 [22]

Заўвага: Відэа й фота з гэтай жа геалякацыяй да гэтага часу знаходзіцца [23] на старонцы ўдзельніка «данбаскага паходу» 136-й АМСБр Дзьмітрыя Кірылава. Копія відэа на youtube:

grup [27]

grup2 [28]grup3 [29]

Фігурант №2

evgeni [30]

Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя: Ягор Вінклер. Меркавана, родам з Казахстана, мае падвойнае, казахскае і расейскае грамадзянства. Жыве разам зь нейкай Яўгеніяй Такмаковай [31]. У сацсетках: «VK [32]» (архіў профілю [33], фотаальбому [34], кантактаў 1 [35], 2 [36]), facebook [37]. У 136-й АМСБр служыў паводле кантракту, які скасаваў да заканчэньня тэрміну (гл. у камэнтарох [38]).

 

zzzz

ekipaj-sau [39]

na-prirode [40] sxodka [41]

У выніку гэтага расьледаваньня ў «скарбонку» расейскіх вайсковых злачынцаў былі дададзеныя яшчэ два вайскоўцы 136-й АМСБр. Гэта восьмы «засьвет» 136-й АМСБр у кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак», глядзіце ранейшыя публікацыі нашае валянтэрскае супольнасьці:

Працяг будзе…


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ [49].

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын [50].

(CC BY 4.0 [51]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [52], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.