- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Сьлядамі 66-й брыгады сувязі ЗС РФ: ад Данбаса да сірыйскага Хомса

Валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговы факт “наварасійска-сірыйскай камандыроўкі” падразьдзяленьня сувязі з Стаўрапалю. Падрабязнасьці манэўраў 66-й асобнай брыгады сувязі ЗС РФ раскрыў расейскі вайсковец, які раней ужо быў і ў “растоўска-ўкраінскай камандыроўцы”.

Падчас OSINT-расьледаваньня былі вызначаныя дадзеныя вайскоўца кантрактнай службы 66-й асобнай брыгады сувязі (в/ч 41600, мейсца дысьлякацыі г.Стаўрапаль) 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) РФ Руслана Скаева.

Асабістыя дадзеныя: Скаеў Руслан Мухтаравіч, 03.05.1983 г.н., пражывае ў горадзе Стаўрапаль. Профілі ў сацыяльных сетках: “VK” (архівы на профіль [1], на фотаальбом [2], на кантакты [3]), “В кругах [4](рас.) (архіў [5]),  на сайце знаёмстваў Badoo [6] (архіў [7]).

3Zi7MRcCKTU [8]

 

vk 4 [9]vk 8 [10] vk 10 [11]

 

 

 

vk 21 [12]vk 11 [13]vk 15 [14]

 

 

 

vk 24 [15]18 [16]0 vk prof [17]

 

 

 

Архівы на некаторыя фатаздымкі Р.Скаева (1 [18], 2 [19], 3 [20], 4 [21], 5 [22], 6 [23], 7 [24], 8 [25], 9 [26]).

Украінская камандыроўка Руслана Скаева

Згодна з фатаздымкамі з альбому Руслана Скаева, ён пасьпеў падчас службы ў 66-й брыгадзе сувязі паўдзельнічаць у гібрыднай вайне, пачатай супроць Украіны. Пра гэта сьведчаць фатаздымкі, якія ён выклаў у сацыяльны профіль 28 сакавіка і 28 красавіка 2015 году. На першым фатаздымку Руслан Скаеў разам з таварышамі ў службе пазуе на тле правінцыйнай забудовы, асабовы склад у поўнай баявой выкладцы, без апазнавальных знакаў і апрануты не паводле статуту – у расейскую форму старога ўзору “флора”. На другім фатаздымку тыя ж асобы, але ўжо з застольлем ў лясным лягеры, зноў тая ж форма “флора”, некаторыя ў масках. Пра тое, што гэтыя фота не старыя, але маюць дачыненьне да расейскага ўварваньня на Данбас улетку-ўвосень 2014 году, сьведчыць і ўзнагародны ліст да мэдалю “За баявыя адзнакі“, нумар “3380“, выдадзены на падставе загаду Міністра абароны РФ №809 з 10.12.2014 г. з подпісам камандыра в/ч 41600 палкоўніка В.Пробчанкава.

Заўвага: мэдаль «За баявыя адзнакі [27]» – ведамасная ўзнагарода МА, якой ўзнагароджваюцца вайскоўцы Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі:

Такую ж мэдаль мы фіксавалі і ў іншых расейскіх вайскоўцаў, якія пабывалі ва “украінскай камандыроўцы”, у тым ліку, у публікацыях InformNapalm за сьнежань 2015 году (1 [28], 2 [29]).

vk 23 [30] vk 19 [31] vk 16 [32]

Архівы на фатаздымкі Руслана Скаева з Данбаса (1 [33], 2 [34], 3 [35]).

Сірыйская камандыроўка Руслана Скаева

У фотаальбоме Скаева фігуруе шэраг фатаздымкаў, выкладзеных 13, 18 і 23 сьнежня 2015 году. На двух фатаздымках можна пабачыць расьліннасьць, якая не зьяўляецца тыповай для расейскага Паўночнага Каўказа, ды і вонкавы выгляд расейскіх вайскоўцаў зноў жа “нестатутны”. Больш за тое, адзін з фатаздымкаў з расейскімі вайскоўцамі ў баявой машыне пазначаны геатэгам – правінцыя Хомс, Сірыя.

1-1 [36] vk 1 [37] vk 2 [38]
Архівы на фатаздымкі Р.Скаева зь Сірыі, сацсеціва “VK” (1 [39], 2 [40], 3 [41]).

Скептыкі могуць падаць свае аргумэнты, маўляў падобная расьліннасьць ёсць і ў Сочы або ў Абхазыі (акупаваны Расеяй рэгіён Грузыі), а геатэг можна падрабіць. Але InformNapalm апэлюе фактамі і даказвае адваротнае:

У сацсеціве “facebook” быў выяўлены профіль [42] Руслана Скаева (архіў на старонку [43]), у якім ён з 13 па 18 сьнежня 2015 году выклаў вышэйпададзеныя фатаздымкі, а таксама фота на тле рарытэту – парэшткаў “БТР-152” савецкага бронетранспартэра 50-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Гэты тып бронемашынаў ужо некалькі дзясяткаў гадоў як зьняты з узбраеньня савецкай і, тым больш, расейскай арміі. Але паводле дадзеных адкрытых крыніцаў, станам на 2010 год да 500 адзінак гэтага тыпу машынаў усё яшчэ былі ва ўзбраеньні арміі Сірыі (гл. “БТР-152 [44]” і “Сухапутныя войскі Сірыі [45]“). Празь геалякацыю мы вызначылі мясцовасьць, дзе зроблены фатаздымак: на паўднёвым усходзе ад г.Хомс, на тэрыторыі вайсковай базы [46] арміі Сірыі. Там, верагодна, і базуюцца сувязісты стаўрапальскай брыгады сувязі з ПВА. На спадарожнікавых здымках выразна бачныя акопы для тэхнікі і самая тэхніка, такія ж самыя, як і на фота Скаева на тле “гістарычнага бронетранспартэру”.

12339183 [47]

Selection_100 [48]

Selection_101 [49]

NA KARTEEEEEEEEEE [50]

BTR i GRUPPA 13 12 [51]13 12 Gruppa [52]18 12 Gruppa v mashine [53]

Архівы на пасты з фатаздымкамі Р.Скаева зь Сірыі, сацсеціва “facebook” (1 [54], 2 [55], 3 [56]).

Нагадваем, што міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm адная зь першых зафіксавала і даказала прысутнасць расейскага сухапутнага кантынгенту ў Сірыі. Больш за тое, мы  вызначылі ня толькі тыпы расейскага ўзбраеньня і найменьне падразьдзяленьняў, перакінутых на Блізкі Усход, але й імёны расейскіх злачынцаў – лётчыкаў [57] бамбавальнай авіяцыі і артылерыстаў [58], якія супольна з злачынным рэжымам Башара Асада зьдзяйсьняюць зьнішчэньне мірнага насельніцтва Сірыі. Таксама мы адсачылі шлях [59] паставак узбраеньня для сухапутнае апэрацыі Расеі, які пракладзены праз мора з дапамогаю “сірыйскага экспрэсу”.


Сірыйская камандыроўка ЗС РФ
(спасылка на нашыя публікацыі, якія тычацца толькі сухапутных падразьдзяленьняў ЗС РФ):

Наварасійска-сірыйская камандыроўка ЗС РФ [60], September 4, 2015

У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Санцапёк” [61], October 12, 2015

Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі [62], October 29, 2015

Міністар абароны Расеі Шайгу выправіў у Сірыю сваіх зямлякоў [63], November 2, 2015

У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі [64], November 10, 2015

РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама [65], November 10, 2015

Марскія пяхотнікі 336-й АБрМП БФ РФ заблукалі ў правінцыі Эс-Сувэйда, Сірыя [66], November 17, 2015

Расея разгортвае другую вайсковую базу ў Сірыі [67], December 1, 2015

Вайна ў Сірыі: Шлях да сухапутнае апэрацыі Расеі пракладзены праз мора. Інфаграфіка [59], December 2, 2015

Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі [58], December 7, 2015

Больш матар’ялу можна знайсьці паводле тэгу «Сірыя» [68] на InformNapalm.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэра міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалая Махно [69].

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [70]

(CC BY 4.0 [71]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [72], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!