- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Спачуваюць “міратворцы” з 15-й брыгады

1 [1]

Зноў пачалі казаць пра перамір’е, у расейскіх навінах раз-пораз паведамляюць пра нейкія “міратворчыя сілы”. У Расеі, вядома, ужо ўсё падрыхтаванае для міратворчых апэрацыях – гэта 15-я асобная матастралковая брыгада, п.Рошчынскі, Самарская вобл., в/ч 90600.

2 [2]

Брыгада складаецца цалкам з кантрактнікаў, вось ужо год яна на штосьці чакае, стоячы ў палях ля расейска-украінскай мяжы. Аднак усё больш зяўляецца сьведчаньняў прысутнасьці самарскае брыгады ва Украіне.

3 [3]

На самым пачатку канфлікта зьяўлялася інфармацыя пра захопленыя старыя расейскія БТР. Відаць, з самага пачатку гаворка йшла пра тэхніку менавіта 15-й брыгады, якая адной зь першых атрымала навюткія БТР-82, а свае старыя перадала сэпаратыстам. Больш падрабязна пачытаць можна тутака:

https://www.facebook.com/anton.pavlushko/posts/10204821317272279 [4]

https://www.facebook.com/anton.pavlushko/posts/10204884828180012 [5]

А яшчэ самарскія міратворцы фагарафавалі грыўні, абвесткі ва ўкраінскім Краснадоне і палілі ўкраінскія цыгарэты.

4 [6]

5 [7]

А яшчэ яны заціралі нумары на сваёй тэхніцы, каб пасьля, як кантрактнік Мікалай Глушко, раптам апынуцца ў батальёне ЛНР “Віцязь”.

6 [8]

Відаць, гэтае  нязграбнае пераапрананьне было зусім ужо відавочным, бо пасьля гэтага пра батальён “Віцязь”, які зьявіўся невядома адкуль, мы больш нічога ня чулі.

Аднак, нягледзячы на свой міратворчы характар і простыя вучэньні ў Растоўскай вобласьці, 15-я брыгада цэлы год хавае сваіх жаўнераў. Вось кантрактнік Рэнат Закіраў з Уфы, 1991 г.н. – зусім нічога цікавага: вучэньні ля Украіны, мэдаль за Крым, стаяньне ля мяжы з Украінай і тры пахаваныя ягоныя таварышы за апошнія паўгоду. Да таго ж, апошнія два зьявіліся ў ягонай стужцы 29 сьнежня 2014 году. Відаць, нехта няўдала штурмаваў Данецкі аэрапорт.

7 [9] 8 [10] 9 [11]

15-я брыгада яшчэ афіцыйна не ўваходзіла ва Украіну, аднак ужо актыўна гіне. Чаму ж так?..

Аўтар: Антон Паўлушка [12]

Крыніца [13]

(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm [14], падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Пераклад Дзяніса Івашына [15]

RU: Скорбящие миротворцы из 15-й бригады [16]