Чарговы этап у пошуку вінаватых у крушэньні рэйса MH17 і ўвага сусьветнае супольнасьці да пытаньня ідэнтыфікацыі вайсковых злачынцаў, якая ўвесь час узрастае, заахвоціла OSINT-дасьледнікаў з розных краінаў сьвету да публікацыі новых дадзеных, сабраных у прасторах сацыяльных сетак.
Пакуль адныя групы дасьледнікаў спрабуюць манапалізаваць тэму выведкі адкрытых крыніцаў і трымаць у таямніцы тое, што маецца ў адкрытым доступе, іншыя экспэртныя каманды, уключаючы Міжнародную валянтэрскую супольнасць InformNapalm, вызнаюць прынцыпы “апэратыўнага атрыманьня і надаваньня шырокай агалосцы”, з мэтай унікнуць вывядзеньня інфармацыі ў сфэру кулюарных інтрыгаў і паддывановых гульняў моцных гульцоў гэтага сьвету. Толькі поўная адкрытасьць і дакладнае ўяўленьне альгарытму дасьледаваньняў, якія даюць грамадзкасьці мажлівасьць самастойна пераканацца ў празрыстасьці сабраных фактаў, здольныя стварыць умовы для нямінучасьці правасудзьдзя.
Чарговае OSINT-дасьледаваньне, якое падрыхтаваў Мікалай Махно, раскрывае дадзеныя пра камандыра 53-й зэнітна-ракетнай брыгады (ЗРБр), вайсковая частка №32406, г.Курск, вайскоўцы якой, паводле адной з вэрсіяў сьледчай групы, могуць мець дачыненьне да забойства пасажыраў рэйса MH17.
Чытайце таксама: “За што афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ атрымаў Георгіеўскі Крыж IV ступені: за рэйс MH17 ці за ўкраінскія Су-25 і Ан-26?”
Закрытыя справаздачы і ананімізацыя інфармацыі не даюць мажлівасьць арганізоўваць грамадзкі ціск на непасрэдных замоўцаў і выканаўцаў вайсковых злачынстваў. Важна захаваць адкрытыя твары, асабістыя дадзеныя і дэталі біяграфіі кожнага асобнага аб’екту дасьледаваньня. Расейскія спэцслужбы здольныя ліквідаваць зь Сеціва любую інфармацыю пра аб’ект і нават фізычна ліквідаваць выканаўцу, але дадзеныя кожнага маюць застацца для гісторыі хаця б у выглядзе скрыншотаў, фота і архіваў.
Першасныя дадзеныя:
Палкоўнік Сяргей Барысавіч Мучкаеў, 39 гадоў, у якасьці роднага горада ён пазначыў г.Чабаркуль (Чалябінская вобл.), таксама ў сваім блёгу ён згадвае і г.Нара-Фамінск Маскоўскай вобл. (магчыма, папярэдняе мейсца працы ці жыхарства). У 1997 годзе ён скончыў Санкт-Пецярбургскую Вышэйшую Зэнітна-Ракетную вучэльню (СПВЗРКУ), (раней гэтая навучальная ўстанова называлася “ЛАТУЗА” – Ленінградзкая Зэнітна-артылерыйская тэхнічная вучэльня).
-
Факты і спасылкі на архівы што да мейсца навучаньня
Сярод аднакурснікаў Мучкаева (https://archive.is/QDC1v) – большасьць выпускнікоў СПВЗРКУ. Таксама Мучкаеў ёсьць сярод удзельнікаў афіцыйнай групы «ЛАТУЗА» (https://archive.is/LPTNO).
Дадзеныя пра навучаньне пацьверджвае і ягоны FB-профіль: https://archive.is/0bXPm. Там таксама пазначаны год «выпуску» афіцэра – 1997 г.
У адкрытым доступе існуе і афіцыйная згадка пра палкоўніка Сяргея Мучкаева на афіцыйным сайце Міністэрства Абароны Расейскай Фэдэрацыі ў разьдзеле пра 53-ю зэнітную ракетную брыгаду Заходняе вайсковае акругі. Там таксама пазначанае, што палкоўнік Сяргей Барысавіч Мучкаеў камандуе 53-й ЗРБр з 2013 году і па цяперашні час. З гэтага вынікае, што ён камандаваў гэтай брыгадай падчас зьнішчэньня рэйса MH17.
-
Дадатковыя спасылкі на архівы з сацыяльных профіляў палкоўніка Мучкаева
У адкрытым доступе знойдзены блёг палкоўніка Мучкаева ў сеціве «OK» (http://ok.ru/profile/95995873731), дзе можна пабачыць некалькі ягоных «побытавых» фота (https://archive.is/SRqQw, https://archive.is/Ulq95, https://archive.is/zt4vk, https://archive.is/BzowI, https://archive.is/e329r).
Архіў профілю: https://archive.is/46xOt, альбом: https://archive.is/RdjG7, кантакты: https://archive.is/ZyBMF, калегі: https://archive.is/5OzQP, аднакурснікі : https://archive.is/QDC1v, калегі: https://archive.is/yXzd3.
Таксама былі знойдзеныя некалькі згадак пра палкоўніка Мучкаева ў зьвязку з наступнымі падзеямі:
- Закладаньне праваслаўнага храму ў вайсковай частцы (архіў), датаванае 11 жніўня 2015 г.
- Ліст прэзыдэнту РФ ад імя малодшага сяржанта, кантрактніка в/ч 32406 (Курск) Івана Красавіна, у якім ён дакладвае пра сумнае становішча ў 53-й ЗРБр (наўпроставая спасылка, архіў). Цытата з дакладу сяржанта Красавіна:
«… Нядаўна пводле загаду п-ка Мучкаева С.Б. афіцэры і кантрактнікі былі вымушаныя выдаткоўваць свае грошы для набыцьця генэратараў дзеля забесьпячэньня намётавага лягеру электрычнасьцю…».
У Сеціве палкоўнік паводзіць сябе асьцярожна і не выкладвае свае «баявыя» фатаздымкі, але падчас дасьледаваньня атрымалася вызначыць, што ў коле ягоных сяброў і сярод кантактаў прысутнічаюць пераважна вайскоўцы супрацьпаветранае абароны сярэдняга каманднага зьвяна.
Таксама мы маем сьпіс першасных дадзеных і архіваў на бліжэйшых сваякоў палкоўніка: маці, бацьку і жонку. З усіх трох найбольш цікавая іронія лёсу «спадчыннасьці» палкоўніка Мучкаева.
-
Пасляслоўе: Карма і спадчына продкаў
Вызначанае, што ягоная маці Алена Васілеўна Мучкаева (А.Мучкаева-Попело), 20.04.1956 г.н., родам з гораду Добеле (Латвія), у цяперашні момант жыве ў Чабаркулі (РФ).
Гэтая жанчына старой «савецкай загартоўкі» у якасьці колішняга мейсца працы сьціпла пазначыла – «КДБ». Цікавая асаблівасьць – КДБістка нарадзілася ў адзін дзень зь Гітлерам – “20 красавіка”.
Ня дзіўна, што падобная «мама з КДБ» выгадавала сына – чырвонага камандыра брыгады, падазраванай у выкананьні тэракту і забойстве 298 пасажыраў лятаку рэйса MH17.
Верагодна, міжнароднай сьледчай групе варта было б ужо зараз даслаць запыт расейскаму боку для наданьня магчымасьці дапытаць камандаваньне і вайскоўцаў брыгады што да іхнага ўдзелу ў трагедыі.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!
