- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Спадчына продкаў: сын – камандыр 53-й ЗРБр ЗС РФ, які «зьбіў MH17», маці – былы супрацоўнік КДБ

Чарговы этап у пошуку вінаватых у крушэньні рэйса MH17 і ўвага сусьветнае супольнасьці да пытаньня ідэнтыфікацыі вайсковых злачынцаў, якая ўвесь час узрастае, заахвоціла OSINT-дасьледнікаў з розных краінаў сьвету да публікацыі новых дадзеных, сабраных у прасторах сацыяльных сетак.

Пакуль адныя групы дасьледнікаў спрабуюць манапалізаваць тэму выведкі адкрытых крыніцаў і трымаць у таямніцы тое, што маецца ў адкрытым доступе, іншыя экспэртныя каманды, уключаючы Міжнародную валянтэрскую супольнасць InformNapalm, вызнаюць прынцыпы “апэратыўнага атрыманьня і надаваньня шырокай агалосцы”, з мэтай унікнуць вывядзеньня інфармацыі ў сфэру кулюарных інтрыгаў і паддывановых гульняў моцных гульцоў гэтага сьвету. Толькі поўная адкрытасьць і дакладнае ўяўленьне альгарытму дасьледаваньняў, якія даюць грамадзкасьці мажлівасьць самастойна пераканацца ў празрыстасьці сабраных фактаў, здольныя стварыць умовы для нямінучасьці правасудзьдзя.

Чарговае OSINT-дасьледаваньне, якое падрыхтаваў Мікалай Махно [1], раскрывае дадзеныя пра камандыра 53-й зэнітна-ракетнай брыгады (ЗРБр), вайсковая частка №32406, г.Курск, вайскоўцы якой, паводле адной з вэрсіяў сьледчай групы [2], могуць мець дачыненьне да забойства пасажыраў рэйса MH17.

Чытайце таксама: “За што афіцэр 53-й ЗРБр ЗС РФ атрымаў Георгіеўскі Крыж IV ступені: за рэйс MH17 ці за ўкраінскія Су-25 і Ан-26? [3]

Закрытыя справаздачы і ананімізацыя інфармацыі не даюць мажлівасьць арганізоўваць грамадзкі ціск на непасрэдных замоўцаў і выканаўцаў вайсковых злачынстваў. Важна захаваць адкрытыя твары, асабістыя дадзеныя і дэталі біяграфіі кожнага асобнага аб’екту дасьледаваньня. Расейскія спэцслужбы здольныя ліквідаваць зь Сеціва любую інфармацыю пра аб’ект і нават фізычна ліквідаваць выканаўцу, але дадзеныя кожнага маюць застацца для гісторыі хаця б у выглядзе скрыншотаў, фота і архіваў.

Першасныя дадзеныя:

Палкоўнік Сяргей Барысавіч Мучкаеў, 39 гадоў, у якасьці роднага горада ён пазначыў г.Чабаркуль (Чалябінская вобл.), таксама ў сваім блёгу ён згадвае і г.Нара-Фамінск Маскоўскай вобл. (магчыма, папярэдняе мейсца працы ці жыхарства). У 1997 годзе ён скончыў Санкт-Пецярбургскую Вышэйшую Зэнітна-Ракетную вучэльню (СПВЗРКУ), (раней гэтая навучальная ўстанова называлася “ЛАТУЗА” – Ленінградзкая Зэнітна-артылерыйская тэхнічная вучэльня).

У адкрытым доступе існуе і афіцыйная згадка пра палкоўніка Сяргея Мучкаева на афіцыйным сайце Міністэрства Абароны Расейскай Фэдэрацыі ў разьдзеле пра 53-ю зэнітную ракетную брыгаду Заходняе вайсковае акругі. Там таксама пазначанае, што палкоўнік Сяргей Барысавіч Мучкаеў камандуе 53-й ЗРБр з 2013 году і па цяперашні час. З гэтага вынікае, што ён камандаваў гэтай брыгадай падчас зьнішчэньня рэйса MH17.

2

Таксама былі знойдзеныя некалькі згадак пра палкоўніка Мучкаева ў зьвязку з наступнымі падзеямі:

«… Нядаўна пводле загаду п-ка Мучкаева С.Б. афіцэры і кантрактнікі былі вымушаныя выдаткоўваць свае грошы для набыцьця генэратараў дзеля забесьпячэньня намётавага лягеру электрычнасьцю…».

У Сеціве палкоўнік паводзіць сябе асьцярожна і не выкладвае свае «баявыя» фатаздымкі, але падчас дасьледаваньня атрымалася вызначыць, што ў коле ягоных сяброў і сярод кантактаў прысутнічаюць пераважна вайскоўцы супрацьпаветранае абароны сярэдняга каманднага зьвяна.

Таксама мы маем сьпіс першасных дадзеных і архіваў на бліжэйшых сваякоў палкоўніка: маці, бацьку і жонку. З усіх трох найбольш цікавая іронія лёсу «спадчыннасьці» палкоўніка Мучкаева.

Верагодна, міжнароднай сьледчай групе варта было б ужо зараз даслаць запыт расейскаму боку для наданьня магчымасьці дапытаць камандаваньне і вайскоўцаў брыгады што да іхнага ўдзелу ў трагедыі.

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno [1]

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын [21]

(CC BY 4.0 [22]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [23], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!