- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Спэцрасьледаваньне: ваяры “рускага сьвету” ў Беларусі чакаюць свайго часу

 

У Беларусі вельмі істотным становіцца грамадзкі рэзананс з нагоды публікацыі [1] інфармацыі ў шэрагу беларускіх СМІ пра пагрозу “рускага сьвету”, якая зыходзіць ад шматлікіх прарасейскіх казачых і “вайскова-патрыятычных” клюбаў (ВПК), якія сталі апошняга часу вельмі актыўнымі, асабліва пасьля анэксыі Крыма Расеяй. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm вырашыла зьдзейсьніць паглыблены аналіз сытуацыі і дасьледаваць ступень небясьпекі рэалізацыі сцэнару “рускай вясны” у Беларусі.

Значная актывізацыя казачага руху і праваслаўных парамілітарных арганізацыяў назіраецца на працягу апошніх пяці гадоў, зьвязваць якую можна без сумневу з адкрыцьцём у 2010 г. прадстаўніцтвам “Россотрудничества в РБ [2]” у г.Менску “Расейскага цэнтра навукі і культуры” і ў 2014 г. падобнае філіі ў г.Берасьці [3], якое ажыцьцяўляе агульную каардынацыю і, цалкам магчыма, нават фінансаваньне груповак. Прадстаўніцтва “Россотрудничества в РБ” зьяўляецца, па-сутнасьці, інкубатарам шматлікіх прарасейскіх арганізацыяў [4], якія непасрэдна насаджаюць ідэалёгію “рускага  сьвету” і, якія небезпадстаўна можна падазраваць у падрыхтоўцы рэалізацыі крымскага сцэнару ў Беларусі.

Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-выведкі адкрытых крыніцаў, міжнародная валянтэрская  супольнасьць InformNapalm атрымала важныя дадзеныя пра склад і структуру казачага руху ў Беларусі і пра шматлікія праваслаўныя вайскова-патрыятычныя клюбы (ПВПК), створаныя пад заступніцтвам расейскай праваслаўнай царквы. Было вызначанае, што ў краіне дзейнічаюць каля 20 “казачых” груповак, якія маюць усебаковую падтрымку мясцовай улады і сілавых структураў, а некаторыя зь іх нават удзельнічаюць у ахове грамадзкага парадку [5] супольна з падразьдзяленьнямі МУС.

Адной з цэнтральных казачых груповак прарасейскага руху ў Беларусі зьяўляецца ВПК «Казачы Спас». Кіраўнік – Пятро Барысавіч Шапко [6], 29.07.1976 г.н. (архіў на профіль [7], на фота [8], на кантакты [9]).

шапко01(1)

П.Шапко асабіста ажыцьцяўляў пастаўкі [10] гуманітарнай дапамогі Руху «наваросія» Ігара Гіркіна-Стралкова ў г.Растове-на-Доне. Сустракаўся з «апалчэнцамі» [11], меў кантакты нават з адным з «камбатаў» баявікоў. Некалькі разоў на тыдзень арганізуе заняткі ў самаабароне і ў прыкладным рукапашным баі, на якія прыходзяць актывісты «Антымайдана», які фінансуецца наўпрост з Нацыянальна-вызвольнага руху (НОД) з Масквы, чый старшыня Уладзімер Рыжанкоў [12] адкрыта заяўляў у СМІ [13] пра штучнасьць існаваньня беларускае мовы і Беларусі наагул. ВПК “Казачы Спас” арганізуе штогадовыя лягеры падрыхтоўкі для дзяцей 14-18 гадоў і палявыя выхады для магчымых будучых баявікоў (архіў [14]), якія, цалкам магчыма, пасьля будуць пакліканыя змагацца з ворагамі праваслаўя і «рускага сьвету».

Каб зразумець у якім духу гадуюць выхаванцаў арганізацыі, быў сьпярша прааналізаваны кантэнт сайту [15] “Казачага Спаса”, на якім маецца дастатковая для гэтага колькасьць фота-, відэаматар’ялу і тэкставых публікацыяў. Вось, напрыклад, некаторыя артыкулы, якія можна знайсьці на гэтым сайце: «Сьмерць і ўваскрасеньне Малой Русі: сутнасьць таго, што адбываецца ва Украіне [16]», «Вышкалы НАТА: Расейцаў у канцлягеры, флёт зьнішчыць [17]», «Аляксандар Уладзімераў. Сытуацыя ў сьвеце сьведчыць пра падрыхтоўку ЗША да сусьветнай вайны [18]», «Адказ казака Нацыянал-пітэкантрапу [19]».

Затым была дасьледаваная інфармацыя, якая ёсьць у адкрытым доступе што да інструктараў групоўкі, якія непасрэдна займаюцца падрыхтоўкай навабранцаў. З словаў П.Шапко, інструктары ВПК «Казачы Спас» выязджалі на “вайскова-патрыятычныя” зборы ў Расею, дзе пераймалі досьвед ад вайскоўцаў [20], якія служылі ў 45 АПСпН ПДВ ЗС РФ [21] (з 2015 г. 45 гв. АБрСпН), які прымаў удзел у акупацыі Грузыі ў 2008 г. Вось, напрыклад, адзін з гэтых інструктараў – Аляксандар, які не хавае сваіх сувязяў з афіцэрамі расейскіх спэцпадразьдзяленьняў [22] і ўслаўляе расейскую зброю (архіў [23]).

александр02

На момант падрыхтоўкі гэтага матар’ялу, прозьвішча гэтага інструктару пакуль не было вызначанае. Яшчэ адным інструктарам групоўкі ёсьць Гук Міхаіл Мікалаевіч.

гук02

М.Гук быў зафіксаваны ў асабістай ахове аднаго зь ідэолягаў і натхняльнікаў “рускага сьвету”, а таксама стваральніка і лідэра “Антымайдана” Мікалая Старыкава, падчас яго апошняга візыту ў г.Менск, 16 лістапада 2015 г. Напярэдадні прыезду Старыкаву было адмоўленае ва ўсіх пляцоўках для правядзеньня сустрэчаў і ён вымушаны быў задаволіцца заляй у будынку Дома Масквы ў Менску. Падчас пачатку выступу адыёзнага змагара “духоўных скрэпаў” адбыўся інцыдэнт [24] з удзелам прадстаўнікоў беларускай моладзевай апазыцыйнай арганізацыі “Малады Фронт”, які перарос у патасоўку з байцамі “Казачага Спаса”, некаторыя зь якіх паводле наяўных фота- і відэасьведчаньняў былі апазнаныя (1 [25], 2 [26]). Варта таксама зазначыць, што за некалькі дзён перад прыездам М.Старыкава ў гэтым жа будынку ўрад Масквы праводзіў канфэрэнцыю “Захаваньне, падтрымка і прасоўваньне расейскай культуры і мовы за мяжой”, якая на працягу трох гадоў праходзіла ў Сэвастопалі, а пасьля анэксыі Крыма Расеяй у 2014 г. пераехала менавіта ў Менск.

Як ужо было зазначанае, сілавыя структуры зьдзяйсьняюць усебаковую дапамогу ў арганізацыі летніх лягероў падрыхтоўкі, супрацоўнікі МУС прымаюць нават асабісты ўдзел у інструктажы магчымых будучых баявікоў. Пэўную колькасьць навабранцаў у шэрагі “Казачага Спаса” пастаўляюць, як гэта ня дзіўна, мясцовыя Інспэкцыі ў справах непаўнагадовых (ІСН). Такім чынам, інструктары групоўкі маюць справу таксама з значным прытокам “цяжкіх” дзяцей, якія праз адпаведную апрацоўку могуць стаць досыць грознай зброяй (архіў фота: https://archive.is/AhVa1 [27], https://archive.is/da7E2 [28], https://archive.is/UQqkx [29], https://archive.is/lwpKA [30], https://archive.is/UQqkx [29], https://archive.is/tSMdw [31], https://archive.is/I5uvW [32]).

patriot09 [33] patriot11 [34]patriot10 [35]  patriot13 [36]patriot12 [37]

002 [38]003 [39]

Не адстаюць ад супрацоўнікаў МУС і прадстаўнікі Міністэрства абароны, якія штогод на базе в/ч 42715 ЗС РБ у г.п.Урэччы [40] арганізуюць для “Казачага Спаса” летнія лягеры падрыхтоўкі маладых змагароў “рускага сьвету” і патэнцыйных будучых баявікоў. Выхаванцы лягеру вывучаюць рукапашны бой і вайсковую справу, яны праходзяць агульнафізычную, вагнявую, шыхтавую, тапаграфічную і мэдычную падрыхтоўку (архіў фота: https://archive.is/zNbmQ [41], https://archive.is/qYUWd [42], https://archive.is/RNn9T [43], https://archive.is/sRSFV [44], https://archive.is/sjxtN [45], https://archive.is/U1JYE [46], https://archive.is/PGiFp [47]).

005 [48]006 [49]007 [50]008 [51]009 [52]010 [53]015 [54]

Сыстэма падрыхтоўкі патэнцыйных будучых баявікоў пачынаецца ў “Казачым Спасе” з малых гадоў і вельмі паходзіць на існуючую ў ісламскім фундамэнталізьме і джыхадызьме. Дзяцей з самага дзяцінства прывучаюць да зброі, да вайны, да падзелу ўсяго сьвету на сваіх і чужых, і самае гнюснае – да гатоўнасьці аддаць свае жыцьцё за нейкія навязаныя звонку, чужыя беларусам ідэалы і мэты (архіў фота: https://archive.is/0v0Dn [55], https://archive.is/ixYTw [56], https://archive.is/ussS8 [57]).

014012 [58]013 [59]

Адпаведную псыхалягічную, рэлігійную і ідэалягічную апрацоўку праводзяць таксама сьвятары РПЦ, экзархатам якой у Беларусі кіруе Мітрапаліт Разанскі Павал, які, цалкам магчыма, нават ня мае беларускага грамадзянства (архіў фота: https://archive.is/24iZQ [60], https://archive.is/AzbCc [61], https://archive.is/8xN66 [62], https://archive.is/cIr9S [63], https://archive.is/amV4H [64], https://archive.is/OBwDL [65], https://archive.is/SMaGx [66]).

016_dsc3498 2 [67]

dsc_5282 2 [68]

dsc_5783 2 [69]011 [70]017 [71]018 [72]

Каб канчаткова і цалкам адкінуць пазасталыя сумненьні што да таго, якія погляды і перакананьні ўкладаюць у маладыя галовы інструктары і духоўнікі, падаем сьведчанні з профіляў сацсетак выхаванцаў гэтых, так званых вайскова-патрыятычных клюбаў, некаторыя зь якіх ужо спасьцігаюць асновы ваеннага мастацтва ў Вайсковай акадэміі ГШ ЗС Беларусі.

Вось, напрыклад, перад вамі – Арцём Цісьленка [73], 08.11.1997 г.н., г.Менск (архіў на профіль [74], на фота [75]). На фатаздымку ніжэй ён зафіксаваны ў якасці кадэту “Казачага Спаса” падчас штогадовага летняга лягеру падрыхтоўкі “Патрыёт” (архіў фота [74]).

Тисленко06(5)

А вось фатаздымак, у якім ён ужо ў якасьці курсанту Вайсковай акадэміі (архіў фота [76]):

Тисленко02(5)

Заслугоўвае ўвагі скрыншот ягонага профілю і групаў, якія ён сабе дадаў [77]:

тисленко_скриншот

Вось ён падчас сьвяткаваньня гадавіны нараджэньня правадыра сусьветнага пралетарыяту (архіў фота [78]):

Тисленко05 [79]

На посьце №1 ля вечнага вагню на плошчы Перамогі ў г.Менску (архіў на фота [80]):

Тисленко07

Ушаноўваючы памяць загінулых у апошняй сусьветнай вайне, якія аддалі свае жыцьці, у тым ліку, з-за дзеяньняў катаў сваіх народаў, Цісьленка, усё ж, узносіць гэтых тыранаў мінулага і сучаснасьці, здольных занурыць сьвет у новую бяду. Вось некаторыя ягоныя красамоўныя ўласныя пасты: (архіў: https://archive.is/UDkfd [81], https://archive.is/Wsdj7 [82], https://archive.is/krqz4 [83], https://archive.is/jtpYK [84]):Тисленко08 [85]Тисленко09 [86]Тисленко12 [87]Тисленко0 [88]

Перад вамі яшчэ адзін малады “казачок” – Аляксей Магіроў [89], 25.06.1998 г.н., г.Менск (архіў на профіль [90], на фота [91])

могирев01

фота: 2014 г., лягер падрыхтоўкі “Казачага Спаса” (архіў фота [92])

Дужа раім азнаёміцца ​​зь ягоным профілем і групамі, на якія ён падпісаны [93], а таксама пастамі [94], тут жа прывядзем толькі некаторыя зь іх (архіў: https://archive.is/V64MK [95], https://archive.is/Nakyu [96], https://archive.is/z9EBZ [97], https://archive.is/RrGVN [98], https://archive.is/6eXPk [99], https://archive.is/14jMy [100]).

могирев01 [101]могирев06 [102]могирев02 [103] могирев03 [104] могирев05 [105]могирев04 [106]

І, нарэшце, падаем вельмі цікавы пэрсанаж, якога, цалкам магчыма, вабіць у “Казачым Спасе” менавіта ідэалягічны складнік – Антон Гапонаў [107], 18.11.1997 г.н., г.Дзеснагорск, пражывае ў г.Менску (архіў на профіль [108], архіў на фота [109]).

Гапонов

Вось партактыў Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі ўручае яму нейкія кнігі. Па ўсім відаць – прыстойны, культурны і выхаваны малады чалавек (архіў фота [110]):

Гапонов04(5)

А вось ён разам з “Казачым Спасам” забаўляецца ў страйкбол (архіў фота [111]):

Гапонов02(5)

Але варта толькі пачаць дасьледаваць ягоны профіль, як выяўляеш у ім нешта зусім жудаснае, якое цалкам не адпавядае міталягеме “дедывоевали”, пра патрыятычнае выхаваньне ўвогуле казаць не выпадае (архіў: https://archive.is/ZTlN1, https://archive.is/cQuOk, https://archive.is/8m7Hc, https://archive.is/bu6Jh, https://archive.is/OZLl0, https://archive.is/5zeyV, https://archive.is/dUwEt, https://archive.is/KQt8G, https://archive.is/Gdgot):

 

 

Гэта толькі вельмі невялікая частка цэлага альбому-энцыкляпэдыі расізму, фашызму, нацызму, чалавеканенавісьніцтва [112], які стварыў Гапонаў, што падпадае пад дзеяньне артыкулаў КК РБ пра распальваньне расавае, нацыянальнае, рэлігійнае варажнечы, прапаганды нацысцкае сымболікі або атрыбутыкі.

Як бачым, ВПК “Казачы Спас” зьбірае ў сваіх шэрагах недасьведчаных юнакоў, якія ў выніку праведзенай адпаведнай апрацоўкі могуть стаць і, цалкам мажліва, становяцца ваярамі “рускага сьвету” з рознай ступеньню любові да яго і гатоўнасьцю ахвяраваць сабою.

Сам лідэр групоўкі Пятро Шапко падчас гутарак з журналістамі акцэнтуе ўвагу на тым, што ўсе расейскамоўныя народы зьяўляюцца часткай вялікай “расейскай духоўнай еднасьці”. – Беларуская мова – гэта кітч! Мова, якую мы вывучаем у школах, – штучная, – кажа ён. І пасьля заканамернага пытаньня журналіста [11], ці не выказвалі ягоныя выхаванцы жаданьня ехаць ваяваць за «наваросію», ён, нібыта прызнае, што, маўляў, так, былі такія, але адгаворваў іх, як мог. Як бачым – цынізм вышэйшай катэгорыі.

Мы вырашылі дасьледаваць інфармацыю пра усіх грамадзянаў Беларусі, якія ёсьць у базе дадзеных “Чысьцец” Цэнтра “Міратворац” [113], дзеля выяўленьня іхных сувязяў з ВПК “Казачы Спас”. У выніку дасьледаваньня гэтай інфармацыі быў выяўлены Аляксандар Талкачоў [114], 02.10.1979 г.н., г.Менск, які фігуруе ў базе дадзеных, як тэрарыст незаконных збройных фармаваньняў. Падчас  пошуку інфармацыі былі выяўленыя яго дадатковыя профілі сацсетак, якія адсутнічаюць у базе дадзеных “Міратворца”, і было вызначанае, што ён таксама фігуруе пад прозьвішчам Пятроў (архіў на профіль “VK” [115], архіў на профіль “OK” [116]). У профілі сацсеціва “VK”, дзе ён пазначаны, як Талкачоў (архіў на профіль [117]), у сьпісе ягоных групаў, на якія ён падпісаны, як ні дзіўна, фігуруе і “Казачы Спас”. Аднак, у профілях Талкачова няма зьвестак, якія сьведчаць пра яго наўпроставы ўдзел у НЗФ на Данбасе, тут патрэбная дадатковая праверка і далучэньне да гэтага пытаньня спэцслужбаў з мэтай правядзеньня сьледча-апэратыўных дзеяньняў дзеля вызначэньня ступені вінаватасьці дадзенага фігуранту, а таксама ўсёй групоўкі “Казачага Спаса” у магчымай вярбоўцы баявікоў.

А.Толкачев(5)

Скрыншот старонкі профілю А.Талкачова

Выкажам некаторыя здагадкі пра магчымае фінансаваньне гэтай “казачай” арганізацыі. Рэч у тым, што ВПК “Казачы Спас” знаходзіцца пад непасрэдным кіраваньнем МДГА “Горад без наркотыкаў”, заснавальнікам і актывістам якога зьяўляецца таксама Пятро Шапко. Цалкам магчыма, пад прыкрыцьцём прапагандысцкай дзейнасьці ў барацьбе з нарказалежнасьцю, якая зьдзяйсьняецца супольна зь мясцовымі аддзеламі адукацыі, і ажыцьцяўляецца фінансаваньне “казачай” групоўкі, а таксама вярбоўка новых чальцоў. Апроч гэтага, у чэрвені 2015 г. П.Шапко праз запрашэньне Фонда Гарчакова [118] прыняў удзел у IV Акадэміі бясьпекі АДКБ (архіў [119]).

горчаков

Як вядома, Фонд падтрымкі публічнай дыпляматыі імя А.М.Гарчакова [120] зьяўляецца няўрадавай арганізацыяй, якая створаная паводле распараджэньня прэзыдэнта РФ у 2010 г. і закліканая  прасоўваць зьнешнепалітычныя інтарэсы Расеі. Фонд ажыцьцяўляе фінансаваньне з фэдэральнага бюджэту РФ у выглядзе грантаў розных прарасейскіх арганізацыяў і СМІ за мяжой, тым самым фінансава падсілкоўваючы сваю пятую калёну ў гэтых краінах.

Цалкам мажліва, што мэтай вайсковага шкаленьня патэнцыйных баявікоў “рускага сьвету” на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца падрыхтоўка расейскімі спэцслужбамі сцэнару дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне з мэтай падаўленьня магчымага супраціву часткі сілавікоў і намэнклятуры з прабеларускімі настроямі з наступнай анэксыяй дзяржавы ў склад Расеі. Вядомы вайсковы экспэрт Дзьмітры Тымчук выказаў меркаваньне [121], што падобную ж дзейнасьць Расея разгортвала ў Данбасе і ў Крыме пад сьцягамі цяперашніх так званых “ДНР” і “ЛНР”. У сваіх папярэдніх матар’ялах [122] і расьледаваннях [123] Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm ужо неаднойчы  асьвятляла тое, што значная частка вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі зьяўляецца патэнцыйнымі агентамі ўплыву Расейскай Фэдэрацыі, а шматлікія прадстаўнікі Дзяржаўнага Памежнага Камітэту мелі і, цалкам магчыма, маюць непасрэдныя сувязі з ФСБ Расеі [124]. Гэты артыкул закліканы каталізаваць адэкватную рэакцыю той часткі беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў, а таксама здаровых сілаў беларускага грамадзтва, якія змогуць запабегчы  дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь і спыніць рэалізацыю сцэнару на яе тэрыторыі, які пагражае нацыянальнай бясьпецы дзяржавы.

Матар’ял для публікацыі падрыхтаваў Дзяніс Івашын [125]

(CC BY 4.0 [126]) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org [127], падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.