- InformNapalm.org (Беларуская) - https://informnapalm.org/by -

Стан здароўя вязьня КДБ, украінскага журналіста Паўла Шаройкі, рэзка пагоршыўся

Падаем інфармацыю [1] каардынатара групы “Інфармацыйны Супраціў” Зьмітра Тымчука пра рэзкае пагаршэньне стану здароўя ўкраінскага журналіста, уласнага карэспандэнта “Украінскага Радыё”, Паўла Шаройкі, затрыманага 25 кастрычніка 2017 году супрацоўнікамі КДБ РБ.

Напрыканцы верасьня заплянаваны шэраг двухбаковых мерапрыемстваў на ўзроўні прэзыдэнта Украіны й кіраўніка Беларусі. Напярэдадні гэтай сустрэчы, кіраўнік беларускага МЗС неадназначна публічна намякнуў, што адным з камянёў спатыканьня ў двухбаковых зносінах застаецца арыштаваны ва Украіне за шпігунства на карысьць Расеі грамадзянін Беларусі Юры Палітыка. Пры гэтым, МЗС РБ зрабіў акцэнт на цяжкі фізічны стан арыштаванага… Як вядома, раней, для выратаваньня расейскага шпігуна, КДБ Рэспублікі Беларусь паводле наўпроставага загаду Вакульчыка рэалізавала правакацыю, у выніку якой украінскі журналіст у Менску Павал Шаройка [2] быў фактычна захоплены ў якасьці закладніка.

[3]

Старшыня КДБ РБ Валер Вакульчык / sb.by

Між тым, паводле дадзеных групы Інфармацыйны Супраціў (ІС), з канца жніўня гэтага году рэзка пагоршыўся стан здароўя незаконна затрыманага й засуджанага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, якога ў гэты час утрымліваюць у засьценках СІЗА беларускага КДБ у Менску.

У прыватнасьці, у крыві Паўла рэзка падвысіўся ўзровень глюкозы, што можа стаць прычынаю зьяўлення цукровага дыябэту. Дзеля прадухіленьня зьяўлення падобнага захворваньня Шаройку неабходна прайсьці пільнае мэдычнае абсьледаваньне, зьдзяйсьненьне мэдычных пробаў “пад нагрузкай” і прызначэньне адпаведнай дыеты.

[4]

Скрыншот відэа моманту затрыманьня П.Шаройкі супрацоўнікамі КДБ

Таксама на скуры П.Шаройкі зафіксаваны чырвоны водрык, што можа быць сьледзтвам распаўсюджваньня ў СІЗА КДБ невядомага захворваньня (аналягічныя сымптомы, паводле нашых дадзеных, зафіксаваныя практычна ва ўсіх, каго ўтрымліваюць у гэтым СІЗА). Аднак мэдпрацаўнікі КДБ сьцьвярджаюць, што гэтыя сымптомы бясьпечныя, і аніякіх захадаў ня трэба зьдзяйсьняць.

Пры гэтым КДБ РБ усяляк блякуе доступ да П.Шаройкі дыпляматычных прадстаўнікоў Украіны ў Беларусі. А матар’ялы суду над Шаройкам з незразумелых прычынаў гэтак і застаюцца засакрэчанымі.

…Калі высокія дагаворныя бакі, на ўзроўні кіраўнікоў краінаў, разумеюць, што ў гэтай сытуацыі зьяўляюцца закладнікамі палітыкі Крамля, то зараз у іх ёсць вельмі добры шанец расьсекчы гэты Гардзееў вузел. Грамадзянін Беларусі Ю.Палітыка, які працаваў на РФ, для спецслужбаў Украіны ўжо адпрацаваны матар’ял, ён здаў усіх і ўсё, але каб яго не расстралялі адразу пасьля прыезду ў Беларусь ці не далі напарфуміцца “навічком”, ягоныя адвакаты зараз ва ўзмоцненым рэжыме спрабуюць зацягваць ухваленьне прысуду ва Украіне.

[5]

unian.net

Тут усім зразумелыя адрозненьні ўкраінскага правасудзьдзя ад крывасудзьдзя аўтарытарных рэжымаў Расеі й Беларусі. І калі час надыйшоў, то трэба прыймаць рашэньні ў тым ліку і ня вельмі сымэтрычныя. Зараз падобнае рашэньне што да несымэтрычнага абмену радыкальна ўзмоцніць пазыцыі абедзвюх краінаў перад Расеяй на фоне актывізацыі дэструктыўнага ўплыву Крамля на ўнутрыпалітычную сытуацыю, як ва Украіне, гэтак і Беларусі…


Пашырэньне й перадрук вітаюцца!

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук [6] / Твітэр [7] / Telegram [8]
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.