На падставе анонсу-расьледваньня расейскага апазыцыянэра і блогера Руслана Лявіева, каманда “ІнформНапалм” зьдзейсьніла захады ў выяўленьні і ідэнтыфікацыі профіляў забітых ва Украіне расейскіх вайскоўцаў 16-й брыгады спэцназу (в/ч 54607, г. Тамбоў) і таксама чальцоў іхных сем’яў – “Ідэнтыфікаваныя тры спэцназаўцы 16-й брыгады ГРУ, якія былі забітыя напачатку траўня ва Украіне” з 20 траўня гэтага году.
Атрымалася ідэнтыфікаваць старонкі маці двух забітых спэцназаўцаў – Антона Савельева і Тымура Мамаюсупава.
– Профіль маці Савельева – Натальлі Савельевай-Кузьняцовай http://ok.ru/profile/527284213454, 20 траўня ўвечары быў выдалены, сёньня ж ён зноў актыўны, але з абмежаваным доступам. Арыгінальны “жалобны” варыянт захаваны ў анлайн архіве – https://archive.is/38dDp.
– Профіль маці Тымура Мамаюсупава – Гузальі Мамаюсупавай-Вагізавай http://ok.ru/profile/555316799391, выдалены цалкам. Арыгінальны “жалобны” варыянт захаваны ў анлайн архіве – https://archive.is/oZrRh.
Тым часам, удалося выявіць профілі ў сетцы “Укантакце” саміх забітых:
– Антон Савельеў з псэўданімам Іван Іваноў https://vk.com/id152187039 (анлайн архіў https://archive.is/bEb9R, нехта заходзіў зь ягонага акаунту 12 траўня г.г.)
– Тымур Мамаюсупаў з псэўданімам Тымур Юсупаў https://vk.com/tb1993 (анлайн архіў https://archive.is/Lb4ac, заходзіў 28 красавіка)
Калі ж прайсьціся па іхных сябрах, то можна сустрэць багата тамбоўскіх спэцназаўцаў з “цяжкімі” постэрамі й запісамі з шанаваньнем памяці пра забітых. Відаць, ФСБ-шныя цэнзар-падціральшчыкі яшчэ не дабраліся да гэтых старонак.
21 траўня г.г. Руслан Лявіеў апублікаваў поўную вэрсыю свайго OSINT расьледваньня, якое ён разам зь сябрамі пачаў з знойдзенага ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” пасту пра гібель нейкага Антона, які загінуў “змагаючыся за айчыну” – “Расьледваньне гібелі спэцназаўцаў 16-й АБрСпН ГРУ ГШ МА РФ (в/ч 54607)” глядзіце ў спасылцы http://ruslanleviev.livejournal.com/36035.html.
Галоўнай выявай да дадзенага запісу выкарыстанае фота Р. Лявіева
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў: Іраклі Камахідзэ
(с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.
Пераклад Дзяніса Івашына
